Logo Polskiego Radia
Print

Украіна ня мае сродкаў на адбудову Данбасу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.04.2018 14:49
Чатыры гады вайны прычыніліся да велізарных страт у эканоміцы.
ДанбасДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net

Украіна ня мае сродкаў на адбудову Данбасу
Чатыры гады вайны прычыніліся да велізарных страт у эканоміцы.
У Кіеве прызнаюць, што нават, калі б Данбас вярнуўся пад кантроль Украіны, то яна ня справілася б з ліквідацыяй зьнішчэньняў. Паводле выданьня „Rzeczpospolita”, сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны найлепш ілюструе стан міжнароднага аэрапорту ў Данецку.
Да чэмпіянату Эўропы па футболе ў 2012 годзе, які супольна арганізавалі Польшча і Ўкраіна, Кіеў выдаткаваў на рэканструкцыю данецкага аэрапорта 875 мільёнаў даляраў. Гэта быў адзіны аэрапорт ва Ўкраіне, на якім мог прызямляцца найбуйнейшы ў сьвеце пасажырскі самалёт Airbus A380.
Цяпер стан аэрапорта выглядае так, быццам бы там адбыўся выбух атамнай бомбы. У такім жа стане на ўсходзе Ўкраіны знаходзяцца школы, бальніцы, жылыя дамы, масты й дарогі.
Дарадчык украінскага прэзыдэнта Аляксандар Пасхавер паведаміў надоечы, што калі б Данбас вярнуўся пад кантроль Украіны, то на яго адбудову Кіеву спатрэбіліся б больш за 50 мільярдаў даляраў, а сам працэс працягваўся б больш за 10 гадоў. Пасхавер прызнаў, што для ўкраінскага бюджэту - гэта было б сапраўды вялікае абцяжараньне.
На пачатку 2014 году Данбас быў адным з найбагацейшых рэгіёнаў Украіны. Аднак яго гаспадарка моцна пацярпела ў выніку падзеньня дабычы вугалю. Вайна й беспрацоўе прычыняюцца да таго, што жыхары зьязджаюць з Данецка й Луганска. Паводле ўкраінскіх уладаў, цягам апошніх гадоў з рэгіёну зьехалі, як мінімум, 500 тысяч чалавек. Частка зь іх пераехала ў іншыя рэгіёны Ўкраіны, частка – у Расею.
„На адбудову руінаў Данецка Кіеву спатрэбілася б, як мінімум, 30 гадоў”, - кажа ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita” эканаміст Аляксандар Архіменка.
аз

У Кіеве прызнаюць, што нават, калі б Данбас вярнуўся пад кантроль Украіны, то яна ня справілася б з ліквідацыяй зьнішчэньняў. Паводле выданьня „Rzeczpospolita”, сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны найлепш ілюструе стан міжнароднага аэрапорту ў Данецку.

Да чэмпіянату Эўропы па футболе ў 2012 годзе, які супольна арганізавалі Польшча і Ўкраіна, Кіеў выдаткаваў на рэканструкцыю данецкага аэрапорта 875 мільёнаў даляраў. Гэта быў адзіны аэрапорт ва Ўкраіне, на якім мог прызямляцца найбуйнейшы ў сьвеце пасажырскі самалёт Airbus A380.

Цяпер стан аэрапорта выглядае так, быццам бы там адбыўся выбух атамнай бомбы. У такім жа стане на ўсходзе Ўкраіны знаходзяцца школы, бальніцы, жылыя дамы, масты й дарогі.

Дарадчык украінскага прэзыдэнта Аляксандар Пасхавер паведаміў надоечы, што калі б Данбас вярнуўся пад кантроль Украіны, то на яго адбудову Кіеву спатрэбіліся б больш за 50 мільярдаў даляраў, а сам працэс працягваўся б больш за 10 гадоў. Пасхавер прызнаў, што для ўкраінскага бюджэту - гэта было б сапраўды вялікае абцяжараньне.

На пачатку 2014 году Данбас быў адным з найбагацейшых рэгіёнаў Украіны. Аднак яго гаспадарка моцна пацярпела ў выніку падзеньня дабычы вугалю. Вайна й беспрацоўе прычыняюцца да таго, што жыхары зьязджаюць з Данецка й Луганска.

Паводле ўкраінскіх уладаў, цягам апошніх гадоў з рэгіёну зьехалі, як мінімум, 500 тысяч чалавек. Частка зь іх пераехала ў іншыя рэгіёны Ўкраіны, частка – у Расею.
„На адбудову руінаў Данецка Кіеву спатрэбілася б, як мінімум, 30 гадоў”, - кажа ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita” эканаміст Аляксандар Архіменка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт