Logo Polskiego Radia
Print

73 гады таму авіякампаніі LOT узнавіла палёты пасьля вайны (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.04.2018 07:03
  • LOT.mp3
Авіяцыя тых часоў: у паветры пілёту захацелася выпіць малака - ён прызямліўся ля вёскі, зайшоў да селяніна, выпіў парнога напою й паляцеў далей.
Самалёт Лі-2 авіякампаніі LOT, 1947 год Самалёт Лі-2 авіякампаніі LOT, 1947 год commons.wikimedia.org/Public Domain CC0

У красавіку польская нацыянальная авіякампанія LOT адзначыла адну з важных датаў у сваёй гісторыі – 73 гады таму, у 1945 годзе, была ўзноўленая праца авіяліній пасьля ваеннай завірухі. Спачатку самалёты выконвалі ўнутраныя рэйсы, а неўзабаве пасьля гэтага – міжнародныя.
І так, 1 красавіка 1945 году адроджаная авіякампанія LOT пачала выконваць рэйсы ў гарады краіны, а 11 траўня таго ж году – міжнародныя. Першым рэйсам быў Варшава-Стакгольм. Гэта стала магчымым пасьля атрыманьня 9 самалётаў Douglas DC-3 і Лі-2.
Варта нагадаць, што LOT лічыцца адной з найстарэйшых дзеючых эўрапейскіх авіякампаній. Фірма была заснаваная 29 сьнежня 1928 году й дзейнічае без перапынку, калі ня браць пад увагу вайну, па сёньняшні дзень. Дарэчы, сёлета LOT адзначае юбілей – 90-годзьдзе з дня заснаваньня. Але вернемся да пасьляваенных часоў.
А часы былі цяжкія: Варшава была амаль поўнасьцю разбураная, не было інфраструктуры, тэхнікі, а пэрсанал разьехаўся, ратуючыся ад вайны. Практычна ўсё трэбы было пачынаць з самага пачатку. Вось як успамінаў тыя часы даваенны пілёт авіякампаніі Людвік Шульц. Архіўны запіс Польскага радыё з 1970 году.
Людвік Шульц: Я прыехаў у Варшаву, бо па Польскаму радыё пачуў заклік, каб былыя працаўнікі LOT прыбылі ў сталіцу. Мяне накіравалі на вуліцу Гожую, дзе стваралася авіякампанія й дзе быў часовы офіс. Там я ўжо сустрэў Зялінскага, даваеннага галоўнага бухгальтара LOT, які тады займаў пасаду выконваючага абавязкі генэральнага дырэктара. А ён кажа: «Добра, што вы прыехалі! Прыступаем да стварэньня авіякампаніі!». Было вырашана, што перш за ўсё трэба сабраць каманду й адшукаць як мага больш даваенных працаўнікоў: пілётаў, бортрадыстаў, штурманаў, інжынэраў, сьлесараў. Карацей, увесь пэрсанал, які быў у Варшаве.
Аэрапорт «Акэнце» быў цалкам зьнішчаны, ангары таксама, тэхнікі не было. Адзінае – самалёты, які пазьней удалося атрымаць ад Савецкага Саюзу.
Людвік Шульц успамінаў, што не было таксама пэрсаналу, а першы палёт ён зьдзейсьніў у горад Познань на гэтак званым «кукурузьніку». На жаль, які гэта быў самалёт, пілёт не паведаміў. У першы свой палёт ён адправіўся ў якасьці другога пілёта, капітанам быў савецкі лётчык. «Гэта быў вельмі радасны палёт – радасьць ад таго, што мы зноў лётаем», – згадваў Шульц. «Гэта палёт быў нетыповы – па дарозе ў Познань мы прызямліліся два разы, бо самалёт мог сесьці на звычайным полі альбо лузе. Памятаю, раз нам захацелася выпіць малака, дык мы прызямліліся на лузе, папрасілі ў гаспадара малака, выпілі, узьляцелі, і паляцелі далей», – успамінаў тыя часы Людвіг Шульц.
Вось такімі былі пачаткі польскай авіякампаніі LOT адразу ж пасьля вайны. Але паступова авіялініі разьвіваліся, павялічваліся, набывалі новыя самалёты, прычым ня толькі савецкай, але й заходняй вытворчасьці. Але гэта ўжо – іншая гісторыя LOT, пра якую, магчыма, раскажам у іншай рубрыцы «Машына часу».
Валеры Саўко

У красавіку польская нацыянальная авіякампанія LOT адзначыла адну з важных датаў у сваёй гісторыі – 73 гады таму, у 1945 годзе, была ўзноўленая праца авіяліній пасьля ваеннай завірухі. Спачатку самалёты выконвалі ўнутраныя рэйсы, а неўзабаве пасьля гэтага – міжнародныя.

І так, 1 красавіка 1945 году адроджаная авіякампанія LOT пачала выконваць рэйсы ў гарады краіны, а 11 траўня таго ж году – міжнародныя. Першым рэйсам быў Варшава-Стакгольм. Гэта стала магчымым пасьля атрыманьня 9 самалётаў Douglas DC-3 і Лі-2.

Варта нагадаць, што LOT лічыцца адной з найстарэйшых дзеючых эўрапейскіх авіякампаній. Фірма была заснаваная 29 сьнежня 1928 году й дзейнічае без перапынку, калі ня браць пад увагу вайну, па сёньняшні дзень. Дарэчы, сёлета LOT адзначае юбілей – 90-годзьдзе з дня заснаваньня. Але вернемся да пасьляваенных часоў.

Самалёт
Самалёт Douglas DC-3 паступіў у парк авіякампаніі ў 1945 годзе / commons.wikimedia.org/Towpilot/CC BY-SA 3.0/GNU Free Documentation License

А часы былі цяжкія: Варшава была амаль поўнасьцю разбураная, не было інфраструктуры, тэхнікі, а пэрсанал разьехаўся, ратуючыся ад вайны. Практычна ўсё трэбы было пачынаць з самага пачатку. Вось як успамінаў тыя часы даваенны пілёт авіякампаніі Людвік Шульц. Архіўны запіс Польскага радыё з 1970 году.

Людвік Шульц: Я прыехаў у Варшаву, бо па Польскаму радыё пачуў заклік, каб былыя працаўнікі LOT прыбылі ў сталіцу. Мяне накіравалі на вуліцу Гожую, дзе стваралася авіякампанія й дзе быў часовы офіс. Там я ўжо сустрэў Зялінскага, даваеннага галоўнага бухгальтара LOT, які тады займаў пасаду выконваючага абавязкі генэральнага дырэктара. А ён кажа: «Добра, што вы прыехалі! Прыступаем да стварэньня авіякампаніі!».

Было вырашана, што перш за ўсё трэба сабраць каманду й адшукаць як мага больш даваенных працаўнікоў: пілётаў, бортрадыстаў, штурманаў, інжынэраў, сьлесараў. Карацей, увесь пэрсанал, які быў у Варшаве.Аэрапорт «Акэнце» быў цалкам зьнішчаны, ангары таксама, тэхнікі не было. Адзінае – самалёты, які пазьней удалося атрымаць ад Савецкага Саюзу.

Людвік Шульц успамінаў, што не было таксама пэрсаналу, а першы палёт ён зьдзейсьніў у горад Познань на гэтак званым «кукурузьніку». На жаль, які гэта быў самалёт, пілёт не паведаміў. У першы свой палёт ён адправіўся ў якасьці другога пілёта, капітанам быў савецкі лётчык.

Самалёт
Самалёт Vickers Viscount папоўніў парк LOT у 1962 годзе / commons.wikimedia.org/Chris Finney/GNU Free Documentation License 1.2

«Гэта быў вельмі радасны палёт – радасьць ад таго, што мы зноў лётаем», – згадваў Шульц. «Гэта палёт быў нетыповы – па дарозе ў Познань мы прызямліліся два разы, бо самалёт мог сесьці на звычайным полі альбо лузе. Памятаю, раз нам захацелася выпіць малака, дык мы прызямліліся на лузе, папрасілі ў гаспадара малака, выпілі, узьляцелі, і паляцелі далей», – успамінаў тыя часы Людвіг Шульц.

Вось такімі былі пачаткі польскай авіякампаніі LOT адразу ж пасьля вайны. Але паступова авіялініі разьвіваліся, павялічваліся, набывалі новыя самалёты, прычым ня толькі савецкай, але й заходняй вытворчасьці. Але гэта ўжо – іншая гісторыя LOT, пра якую, магчыма, раскажам у іншай рубрыцы «Машына часу».

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт