Logo Polskiego Radia
Print

Польскі эканамічны рэйтынг павышаецца

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.04.2018 17:02
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P падняла рэйтынг Польшчы.
FOTO: Pixabay

Гэтай ацэнцы паспрыяў рост ВУП і добры стан бюджэту. Тэму асьвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Аналітыкі лічаць, што «моцная экспансія польскай эканомікі будзе працягвацца ў 2018-м годзе дзякуючы вонкаваму попыту ды транфсэрам з ЭЗ», цытуе агенцтва газэта. У зьвязку з гэтым агенцтва заявіла, што перагледзіць сваю ацэнку з канца 2016 года, калі заявіла пра зьніжэньне рэйтынга з А- да ВВВ+. Цяпер агенцтва падымае Польшчы рэйтынг са стабільнага на пазытыўны.

Міжнароднае агенцтва прагназуе, што польскі ВУП вырасьце сёлета на 4,5%. Праз год - яшчэ на 3,5%. Гэта азначае, што польскі ўрад зможа трымаць пад кантролем бюджэтны дэфіцыт. У бліжэйшыя гады ён не перавысіць 2,5% ВУП, а вонкавы доўг – 50% ВУП.

Гэтая ацэнка мае вельмі вялікае значэньне - нагадвае выданьне. На аснове гэтай ацэнкі міжнародныя інвэстары прымаюць рашэньне, пад які адсотак пазычаць грошы той ці іншай дзяржаве. Зьмена рэйтынгу на пазытыўны азначае для Польшчы, што ейныя аблігацыі надзейныя, дзяржава вяртае даўгі своечасова. Кошты пазыкі могуць зьменшыцца, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт