Logo Polskiego Radia
Print

Як 92 гады таму ў Польшчы рабілі радыё (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.04.2018 15:21
  • Polskie Radio.mp3
Здаралася, што спружына патэфона вельмі хутка праставалася, пласьцінка разганялася й музыка ў эфіры гучала з пахутчэньнем.
Раман Руднеўскі ў студыі Польскага радыё, 1926 год Раман Руднеўскі ў студыі Польскага радыё, 1926 год

На днях Польскае радыё адзначыла чарговую гадавіну: 18 красавіка 1926 году пачаўся пастаянны эфір першай польскай радыёстанцыі. Гэтая дата лічыцца днём заснаваньня Першага каналу Польскага радыё – найбуйнейшага сярод каналаў дзяржаўнай радыёстанцыі.

Увогуле, Польскае радыё як кампанія было заснаванае 17 жніўня 1925 году, хоць пробная перадача, а дакладней, пазыўныя прагучалі ў эфіры 1 лютага 1925 году на сярэдняй хвалі, дыяпазон 385 мэтраў. А вось 92 гады таму, 18 красавіка 1926 году пачаўся рэгулярны эфір. «Алё, алё! Польскае радыё Варшава, хваля 480 мэтраў», – гэта былі словы, якія ўвайшлі ў гісторыю ня толькі радыёвяшчаньня краіны, але і ў гісторыю краіны ўвогуле.

Антэны
Антэны Польскага радыё, 1927 год

«Пачыналі мы пастаянны эфір упяцярых», – успамінаў тыя часы праз гады галоўны інжынэр і дыктар Польскага радыё Раман Руднеўскі. «Гэта быў я, двух інжынэраў, электраманцёр і дыктар Галіна Вільчыньска», – згадваў першапраходца Польскага радыё. Паводле яго, у тыя часы радыё было нечым незвычайным, нейкай тэхналёгіяй ня з гэтага сьвету. І тады, у 1920-х гадах, сярод бамонду лічылася добрым густам убачыць радыёпрыёмнік, паслухаць радыё й пазьней гэтым фактам хваліцца сярод знаёмых і сяброў. Вось як Раман Руднеўскі праз гады ўспамінаў першы эфір 18 красавіка 1926 году. Архіўны запіс Польскага радыё з 1960-х гадоў.

Раман Руднеўскі: Памятаю, пасьля эфіру нам прыйшлі лісты зь Вены, зь Лёндану, з Парыжа. Пісалі таксама палякі з-за мяжы й нам дзякавалі, што ўрэшце змогуць пачуць родную мову на чужыне.

Адзін зь першых польскіх радыёдыктараў Тадэвуш Бахэньскі згадваў, як выглядала праца станцыі ў 1920-х гадах. «Выглядала гэта сьмешна, я бы сказаў, што прымітыўна. На стале перад мікрафонам стаяў спружынны патэфон. Каб даць у эфір пазыўныя, неабходна было накруціць ручкай спружыну патэфона, і толькі пасьля гэтага з пласьцінкі гучала музыка. Здаралася, і ня раз, што спружына вельмі хутка праставалася, пласьцінка разганялася й музыка гучала з пахутчэньнем», – згадваў тыя часы адзін з першых польскіх дыктараў Тадэвуш Бахэньскі.

У
У студыі Тадэвуш Бахэньскі й акторка Зофія Батыцка, 1930 год

І сапраўды, гучыць даволі экзатычна. Хоць, зь іншага боку, цяпер маладыя людзі, якія з самага дзяцінства маюць справу з кампутарамі й сучаснымі тэхналёгіямі, з гумарам слухаюць аповедаў пра тое, як некалі ўсё радыё працавала на магнітафонных бабінных стужках. А тэксты перадач прыходзілася пісаць не на кампутары, а на цяжкіх мэханічных пішучых машынках.

Ну й тут варта нагадаць, што гэта не такія й далёкія часы, бо на кампутарную лічбавую апрацоўку гуку Польскае радыё перайшло ў 2004 годзе.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

На днях Польскае радыё адзначыла чарговую гадавіну: 18 красавіка 1926 году пачаўся пастаянны эфір першай польскай радыёстанцыі. Гэтая дата лічыцца днём заснаваньня Першага каналу Польскага радыё – найбуйнейшага сярод каналаў дзяржаўнай радыёстанцыі.
Увогуле, Польскае радыё як кампанія было заснаванае 17 жніўня 1925 году, хоць пробная перадача, а дакладней, пазыўныя прагучалі ў эфіры 1 лютага 1925 году на сярэдняй хвалі, дыяпазон 385 мэтраў. А вось 92 гады таму, 18 красавіка 1926 году пачаўся рэгулярны эфір. «Алё, алё! Польскае радыё Варшава, хваля 480 мэтраў», – гэта былі словы, якія ўвайшлі ў гісторыю ня толькі радыёвяшчаньня краіны, але і ў гісторыю краіны ўвогуле.
«Пачыналі мы пастаянны эфір упяцярых», – успамінаў тыя часы праз гады галоўны інжынэр і дыктар Польскага радыё Раман Руднеўскі. «Гэта быў я, двух інжынэраў, электраманцёр і дыктар Галіна Вільчыньска», – згадваў першапраходца Польскага радыё. Паводле яго, у тыя часы радыё было нечым незвычайным, нейкай тэхналёгіяй ня з гэтага сьвету. І тады, у 1920-х гадах, сярод бамонду лічылася добрым густам убачыць радыёпрыёмнік, паслухаць радыё й пазьней гэтым фактам хваліцца сярод знаёмых і сяброў. Вось як Раман Руднеўскі праз гады ўспамінаў першы эфір 18 красавіка 1926 году. Архіўны запіс Польскага радыё з 1960-х гадоў.
Раман Руднеўскі: Памятаю, пасьля эфіру нам прыйшлі лісты зь Вены, зь Лёндану, з Парыжа. Пісалі таксама палякі з-за мяжы й нам дзякавалі, што ўрэшце змогуць пачуць родную мову на чужыне.
Адзін зь першых польскіх радыёдыктараў Тадэвуш Бахэньскі згадваў, як выглядала праца станцыі ў 1920-х гадах. «Выглядала гэта сьмешна, я бы сказаў, што прымітыўна. На стале перад мікрафонам стаяў спружынны патэфон. Каб даць у эфір пазыўныя, неабходна было накруціць ручкай спружыну патэфона, і толькі пасьля гэтага з пласьцінкі гучала музыка. Здаралася, і ня раз, што спружына вельмі хутка праставалася, пласьцінка разганялася й музыка гучала з пахутчэньнем», – згадваў тыя часы адзін з першых польскіх дыктараў Тадэвуш Бахэньскі.
І сапраўды, гучыць даволі экзатычна. Хоць, зь іншага боку, цяпер маладыя людзі, якія з самага дзяцінства маюць справу з кампутарамі й сучаснымі тэхналёгіямі, з гумарам слухаюць аповедаў пра тое, як некалі ўсё радыё працавала на магнітафонных бабінных стужках. А тэксты перадач прыходзілася пісаць не на кампутары, а на цяжкіх мэханічных пішучых машынках. Ну й тут варта нагадаць, што гэта не такія й далёкія часы, бо на кампутарную лічбавую апрацоўку гуку Польскае радыё перайшло ў 2004 годзе.
Валеры Саўко
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт