Logo Polskiego Radia
Print

У падыходзе А. Лукашэнкі да БНР адбылася істотная зьмена

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.04.2018 15:55
Баючыся экспансіі Масквы, беларускі рэжым змагаецца з ёй інструмэнтам мяккай беларусізацыі.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

У вялікай палітыцы часам істотныя зьмены скрываюцца пад выглядам уяўнай абароны status quo. Прыкладам можа быць заява Аляксандра Лукашэнкі, які нядаўна сказаў, што пакуль ён застанецца на пасадзе прэзыдэнта, 25 сакавіка (гадавіна абвяшчэньня БНР) ня будзе дзяржаўным сьвятам. Беларускага кіраўніка цытуе выданьне «Sieci».

Няўважлівы наглядальнік запытаў бы: і што ў гэтым дзіўнага? Рэжым ніколі не прызнаваў гэтага сьвята, якое зьяўляецца сымбалем памкненьня стаць незалежнымі ад Масквы. Аднак ёсьць навінка, даволі важная, а нават дзьве. Па-першае, навінка ў тым, што беларускі кіраўнік агулам заняўся гэтай тэмай. Адказаў на запыт нейкага карыстальніка інтэрнэту. А мог бы не адказваць. Некалькі гадоў таму было б інакш.

І другая, яшчэ больш важная навінка – гэта матывіроўка, якой Лукашэнка абгрунтаваў сваё рашэньне. Яна гучала так: «Беларусы пакуль што не разумеюць, чым была БНР і якую ролю яна адыграла». Тут, канешне, самая істотная частка сказу – гэтае «пакуль што». Адносіны беларускага рэжыму да традыцыі дзяржаўнай незалежнасьці выразна мяняюцца. 25 сакавіка ўпершыню за многія гады ўлады згадзіліся наладзіць легальнае сьвяткаваньне, якое набыло масавы характар. Перасталі таксама карыстацца рэпрэсіямі супраць нацыянальных сымбаляў, фармальна забароненых – бел-чырвона-белага сьцяга і герба Пагоня. А яшчэ перад гадавінай БНР даволі важны лукашэнкаўскі дэпутат, гісторык Ігар Марзалюк заявіў, штор БНР была адным з этапаў будаваньня беларускай дзяржаўнасьці. Гэта ўжо рэвалюцыя ў падыходзе.

Баючыся экспансіі Масквы, беларускі рэжым змагаецца з ёй інструмэнтам мяккай беларусізацыі. Вельмі мяккай, але ўсё больш пасьлядоўнай, – напісаў Пётр Сквеціньскі.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт