Logo Polskiego Radia
Print

Засталіся два тыдні, каб падпісацца супраць вясновага паляваньня на птушак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2018 09:12
  • вясновае паляваньне.mp3
Штодня ў сацсетках публікуюцца постары з камэнтарамі выбітных беларускіх дзеячаў, якія падтрымалі пэтыцыю.
крыніца: Ахова Птушак Бацькаўшчыны

У канцы красавіка грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) запусьціла пэтыцыю з заклікам увесьці мараторый на вясновае паляваньне на вадаплаўных птушак. Ініцыятыву падтрымалі пісьменьнікі Ўладзімір Арлоў і Сьвятлана Алексіевіч, музыкі Іван Кірчук і Андрусь Такінданг, спартовец і сьпявак Віталь Гуркоў, а таксама іншыя вядомыя людзі Беларусі.
Збор подпісаў супраць вясновага паляваньня на вадаплаўных птушак будзе доўжыцца да канца траўня. Пасьля гэтага пэтыцыя з подпісамі будзе адпраўлена ў Адміністрацыю прэзыдэнта.Тым часам, штодня ў сацсетках АПБ публікуе постары з камэнтарамі выбітных беларускіх дзеячаў, якія падтрымалі пэтыцыю.
Сьвятлана Алексіевіч: «Калі я жыву за горадам, я бачу птушак. У мяне адразу іншая карціна сьвету – яна радасная, птушкі прылятаюць з лесу, які побач, яны давяраюць людзям. Таму я не люблю чалавека са стрэльбай. Прызнаю толькі адно паляваньне – з фотаапаратам».
21 сакавіка 2018 года ўхваленыя новыя правілы паляваньня ў Беларусі. Падчас паляўнічых тураў цяпер дазволена страляць гусей абодвух палоў і качароў (самцоў качак) на працягу двух месяцаў. Вясновае паляваньне паводле новых правілаў сёлета завяршылася 13 траўня. Цяпер у сэзон паляваньня многія птушкі вымушаны ня толькі наседжваць яйкі, але і вадзіць птушанят пад гук кананады. Дарэчы, цяперашнія правілы паляваньня дазваляюць забіваць і птушанят.
З дапамогай электронных вабікаў і паўаўтаматычных стрэльбаў (якія амаль паўсюль у Эўропе, акрамя Беларусі, забароненыя) некаторыя паляўнічыя забіваюць птушак сотнямі.У пэтыцыі АПБ патрабуе, каб на вясновае паляваньне на вадаплаўных птушак увялі мараторый, а выкарыстаньне электронных вабікаў і паўаўтаматычнай зброі цалкам забаранілі.
У далучаным гукавым файле поўная размова з Алесяй Башарымавай пра новыя правілы вясновага паляваньня на птушак.

У канцы красавіка грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) запусьціла пэтыцыю з заклікам увесьці мараторый на вясновае паляваньне на вадаплаўных птушак. Ініцыятыву падтрымалі пісьменьнікі Ўладзімір Арлоў і Сьвятлана Алексіевіч, музыкі Іван Кірчук і Андрусь Такінданг, спартовец і сьпявак Віталь Гуркоў, а таксама іншыя вядомыя людзі Беларусі.

Збор подпісаў супраць вясновага паляваньня на вадаплаўных птушак будзе доўжыцца да канца траўня. Пасьля гэтага пэтыцыя з подпісамі будзе адпраўлена ў Адміністрацыю прэзыдэнта.

Тым часам, штодня ў сацсетках АПБ публікуе постары з камэнтарамі выбітных беларускіх дзеячаў, якія падтрымалі пэтыцыю.

Сьвятлана Алексіевіч: «Калі я жыву за горадам, я бачу птушак. У мяне адразу іншая карціна сьвету – яна радасная, птушкі прылятаюць з лесу, які побач, яны давяраюць людзям. Таму я не люблю чалавека са стрэльбай. Прызнаю толькі адно паляваньне – з фотаапаратам».

21 сакавіка 2018 года ўхваленыя новыя правілы паляваньня ў Беларусі. Падчас паляўнічых тураў цяпер дазволена страляць гусей абодвух палоў і качароў (самцоў качак) на працягу двух месяцаў. Вясновае паляваньне паводле новых правілаў сёлета завяршылася 13 траўня. Цяпер у сэзон паляваньня многія птушкі вымушаны ня толькі наседжваць яйкі, але і вадзіць птушанят пад гук кананады. Дарэчы, цяперашнія правілы паляваньня дазваляюць забіваць і птушанят.

З дапамогай электронных вабікаў і паўаўтаматычных стрэльбаў (якія амаль паўсюль у Эўропе, акрамя Беларусі, забароненыя) некаторыя паляўнічыя забіваюць птушак сотнямі.

У пэтыцыі АПБ патрабуе, каб на вясновае паляваньне на вадаплаўных птушак увялі мараторый, а выкарыстаньне электронных вабікаў і паўаўтаматычнай зброі цалкам забаранілі.

У далучаным гукавым файле поўная размова з Алесяй Башарымавай пра новыя правілы вясновага паляваньня на птушак.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт