Logo Polskiego Radia
Print

Некаторыя польскія гарады будуць паступова выміраць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.05.2018 15:37
Варшава - адзін зь пяці гарадоў, дзе колькасьць жыхароў вырасьце. У іншых - зьменшыцца.
wikipedia.org/Ferdziu

Выданьне «Rzeczpospolita» піша пра аналітычны даклад дэмографаў з Лодзінскага ўнівэрсытэту. Яны разважаюць пра зьмяншэньне колькасьці жыхароў многіх польскіх населеных пунктаў, у тым ліку вялікіх гарадоў, як Лодзь, Аполе, Кельцэ, Люблін. Старэйшыя жыхары гарадоў выміраюць, а маладзейшыя, багацейшыя пераяжджаюць у прыгарад. Пакуль што нараджаецца прыкладна столькі ж людзей, колькі і памірае, але калі пачнуць адыходзіць асобы, народжаныя ў пасьляваенныя гады, то гэтая прапорцыя памяняецца, значна больш будзе паміраць. Да 2030 году толькі пяць польскіх гарадоў павялічыць колькасьць жыхароў: Варшава, Кракаў, Уроцлаў, Гданьск і Жэшаў. Найбольш новых жыхароў прыбудзе ў сталіцы – каля 80 тыс. у параўнаньні з канцом 2017.

На рашэньне зьмяніць месца жыхарства ўплываюць сытуацыя на рынку працы, памер заработнай платы і кошты жыцьця. Аднак важная таксама якасьць жыцьця, якую прапануе дадзены горад. На думку прафэсара Пётра Шукальскага, рост колькасьці жыхароў будзе ў асноўным зьвязаны з пераездам на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчу працаўнікоў з Украіны. На дадзены момант менавіта ўкраінцы аказваюць найбольшы ўплыў на рост колькасьці жыхароў польскіх населеных пунктаў.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт