Logo Polskiego Radia
Print

Станіслаў Скаржыньскі - піянэр польскай авіяцыі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.05.2018 07:21
  • Станіслаў Скаржыньскі.mp3
Ён быў першым польскім пілётам, які абагнуў Афрыку ды праляцеў над Атлянтычным акіянам.
Станіслаў Скаржыньскі (першы зьлева) са сваімі падначаленымі, жнівень 1933 годуСтаніслаў Скаржыньскі (першы зьлева) са сваімі падначаленымі, жнівень 1933 году

У гістарычнай рубрыцы мы часта знаёмім з постацямі вядомых у мінулым людзей – як палякаў, так і прадстаўнікоў іншых нацый. Сёньня – чарговая гістарычнай пэрсона. У «Машыне часу» – постаць аднаго з першапраходцаў у польскай авіяцыі Станіслава Скаржыньскага.
Станіслаў Скаржыньскі нарадзіўся ў звычайнай сям’і ў 1899 годзе ў гарадку Варта каля цэнтральнапольскага гораду Лодзь. Авіяцыяй ён пачаў цікавіцца са школьных гадоў. Нагадаем, што ў тыя часы, напярэдадні Першай сусьветнай вайны, авіяцыя была нечым абсалютна новым. Распавядае гісторык Януш Асіца.
Януш Асіца: У 1918 годзе, калі завяршалася Вялікая вайна, Станіслаў Скаржыньскі здаваў экзамэны на атэстат сталасьці ў гімназіі гораду Ўлацлавэк. Здаўшы іспыты, ён пасьпеў закончыць два сэмэстры Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго быў прызваны ў адроджанае Войска Польскае. Змагаўся Станіслаў Скаржыньскі на ўсходнім фронце, з 1919 годзе як афіцэр, падпаручнік, бо ён закончыў курсы маладых афіцэраў. Двойчы быў паранены: у 1919 годзе пад Полацкам, у жніўні 1920 году – пад Варшавай. Вайну ён закончыў кавалерам Сярэбрага крыжа ордэна Virtuti Militari 5-га кляса. Кар’еру пехацінца Станіслаў Скаржыньскі закончыў, паступіўшы ў школу пілётаў у горадзе Быдгашч, якую ён закончыў у 1925 годзе.
Пасьля заканчэньня школы Станіслаў Скаржыньскі трапляе на службу ў Варшаву. У 1927 годзе атрымлівае званьне капітана. З 1928 да 1930 году – камандзір эскадрыльлі. Тады ж прайшоў вучобу ў авіяцыйнай школе ВПС Румыніі.
З 1 лютага па 5 траўня 1931 году разам з паручнікам Анджэем Маркевічам на самалёце польскай канструкцыі PZL Ł.2 абагнуў Афрыку. Палякі зьдзейсьнілі пералёт працягласьцю ў 25 770 км, вылецеўшы з Варшавы й наведаўшы на шляху Бялград, Атэны, Каір, Хартум, Элізабэтвіль, Леапальдвіль, Лагас, Бамако, Дакар, Агадыр, Касаблянку й Парыж. Пералёт быў даволі цяжкім, бо ў самалёта пэрыядычна ўзьнікалі праблемы з рухавіком.
У сваю чаргу 8 траўня 1933 году Станіслаў Скаржыньскі ў адзіночку на аднамясцовым самалёце RWD-5bis праляцеў над Атлянтычным акіянам. Траса вяла з Сэн-Люі ў Сэнэгале ў Масэё ў Бразыліі. Ён стаў першым палякам, які зьдзейсьніў пералёт праз Атлянтыку. Дарэчы, цікавы факт: пералёт ён зьдзяйсьняў не ў камбінэзоне пілёта, але ў элегантным касьцюме, што было свайго роду фэномэнам. За пералёт ён быў узнагароджаны мэдалём Міжнароднай авіяцыйнай фэдэрацыі, а польскія ўлады ўзнагародзілі Ордэнам адраджэньня Польшчы (другі паводле важнасьці польскі ордэн).
У 1934 годзе атрымаў званьне маёра, у 1938 – падпалкоўніка. Перад самай вайной быў накіраваны ў Румынію ў пасольства Польшчы ў якасьці намесьніка вайсковага аташэ. Калі пачалася Другая сусьветная вайна, трапіў з Румыніі ў Францыю, пазьней – у Вялікабрытанію. Служыў у 305-м дывізіёне бамбавікоў. Загінуў як адзіны з усяго экіпажу бамбавіка Vickers Wellington 26 чэрвеня 1942 году, калі вяртаўся з бамбаваньня Брэмэну. Пасьмяротна павышаны да званьня палкоўніка.
вс

У гістарычнай рубрыцы мы часта знаёмім з постацямі вядомых у мінулым людзей – як палякаў, так і прадстаўнікоў іншых нацый. Сёньня – чарговая гістарычнай пэрсона. У «Машыне часу» – постаць аднаго з піянэраў польскай авіяцыі Станіслава Скаржыньскага.

Станіслаў Скаржыньскі нарадзіўся ў звычайнай сям’і ў 1899 годзе ў гарадку Варта каля цэнтральнапольскага гораду Лодзь. Авіяцыяй ён пачаў цікавіцца са школьных гадоў. Нагадаем, што ў тыя часы, напярэдадні Першай сусьветнай вайны, авіяцыя была нечым абсалютна новым. Распавядае гісторык Януш Асіца.

Януш Асіца: У 1918 годзе, калі завяршалася Вялікая вайна, Станіслаў Скаржыньскі здаваў экзамэны на атэстат сталасьці ў гімназіі гораду Ўлацлавэк. Здаўшы іспыты, ён пасьпеў закончыць два сэмэстры Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго быў прызваны ў адроджанае Войска Польскае. Змагаўся Станіслаў Скаржыньскі на ўсходнім фронце, з 1919 годзе як афіцэр, падпаручнік, бо ён закончыў курсы маладых афіцэраў.

Двойчы быў паранены: у 1919 годзе пад Полацкам, у жніўні 1920 году – пад Варшавай. Вайну ён закончыў кавалерам Сярэбрага крыжа ордэна Virtuti Militari 5-га кляса. Кар’еру пехацінца Станіслаў Скаржыньскі закончыў, паступіўшы ў школу пілётаў у горадзе Быдгашч, якую ён закончыў у 1925 годзе.

Пасьля заканчэньня школы Станіслаў Скаржыньскі трапляе на службу ў Варшаву. У 1927 годзе атрымлівае званьне капітана. З 1928 да 1930 году – камандзір эскадрыльлі. Тады ж прайшоў вучобу ў авіяцыйнай школе ВПС Румыніі.

Станіслаў
Станіслаў Скаржыньскі (другі зьлева) на фоне самалёту PZL Ł.2, зіма, 1931 год, Варшава

З 1 лютага па 5 траўня 1931 году разам з паручнікам Анджэем Маркевічам на самалёце польскай канструкцыі PZL Ł.2 абагнуў Афрыку. Палякі зьдзейсьнілі пералёт працягласьцю ў 25 770 км, вылецеўшы з Варшавы й наведаўшы на шляху Бялград, Атэны, Каір, Хартум, Элізабэтвіль, Леапальдвіль, Лагас, Бамако, Дакар, Агадыр, Касаблянку й Парыж. Пералёт быў даволі цяжкім, бо ў самалёта пэрыядычна ўзьнікалі праблемы з рухавіком.

Станіслаў
Станіслаў Скаржыньскі ў Кракаве, 19 сакавіка 1934 году

У сваю чаргу 8 траўня 1933 году Станіслаў Скаржыньскі ў адзіночку на аднамясцовым самалёце RWD-5bis праляцеў над Атлянтычным акіянам. Траса вяла з Сэн-Люі ў Сэнэгале ў Масэё ў Бразыліі. Ён стаў першым палякам, які зьдзейсьніў пералёт праз Атлянтыку. Дарэчы, цікавы факт: пералёт ён зьдзяйсьняў не ў камбінэзоне пілёта, але ў элегантным касьцюме, што было свайго роду фэномэнам.

Самалёт
Самалёт RWD-5bis, травень 1933 году

За пералёт ён быў узнагароджаны мэдалём Міжнароднай авіяцыйнай фэдэрацыі, а польскія ўлады ўзнагародзілі Ордэнам адраджэньня Польшчы (другі паводле важнасьці польскі ордэн).

У 1934 годзе атрымаў званьне маёра, у 1938 – падпалкоўніка. Перад самай вайной быў накіраваны ў Румынію ў пасольства Польшчы ў якасьці намесьніка вайсковага аташэ. Калі пачалася Другая сусьветная вайна, трапіў з Румыніі ў Францыю, пазьней – у Вялікабрытанію. Служыў у 305-м дывізіёне бамбавікоў. Загінуў як адзіны з усяго экіпажу бамбавіка Vickers Wellington 26 чэрвеня 1942 году, калі вяртаўся з бамбаваньня Брэмэну. Пасьмяротна павышаны да званьня палкоўніка.

вс

слухайце далучаны гукавы файл

фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт