Logo Polskiego Radia
Print

Прарасейскія прапагандысты дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.05.2018 12:45
На самым версе піраміды знаходзяцца расейскія алігархі, якія такім чынам працуюць на добрае слова Крамля.
Foto: pixabay.com/CC0

Сайт «Niezalezna.pl» друкуе інфармацыю пра тэлеперадачу Дароты Кані «Канец сыстэмы», у якой госьцем быў адміністратар вядомага парталу «Расейская пятая калёна ў Польшчы» Марцін Рэй (Marcin Rey). Партал зьмяшчае зьвесткі пра дзейнасьць прарасейскіх прапагандыстаў на тэрыторыі Польшчы і адносінах польскіх палітыкаў з Крамлём.

9 траўня, з нагоды Дня перамогі, у расейскай амбасадзе ў Варшаве на банкеце прысутнічалі між іншым былы прэм’ер-міністар і старшыня Саюзу левых дэмакратычных сіл Лешак Мілер (Leszek Miller), дачка камуністычнага лідара Польшчы Маніка Ярузэльска, падарожнік Рамуальд Капэрскі, а таксама Пётр Радкэ (Piotr Radtke), які бярэ ўдзел у дэзінфармацыйнай вайне супраць Польшчы разам з Кацярынай Ц., якую некалькі дзён таму затрымала Агенцтва Ўнутранай Бясьпекі.

Марцін Рэй кажа, што з прозьвішчам расейкі ён сустрэўся ўпершыню некалькі гадоў таму, калі яна пісала, што на тэрыторыі Польшчы неабходна стварыць расейскую вобласьць. Рэй апісвае маштаб антыпольскай дзейнасьці: «Расейскую дывэрсію даручаюць ня толькі расейцам, таксама палякам. На самым версе часта знаходзяцца расейскія алігархі, якія такім чынам працуюць на добрае слова Крамля. Сьвядомыя грамадзяне Польшчы, калі падазраюць, што нехта супрацоўнічае з расейскімі службамі, не павінны пісаць аб гэтым адразу ў сацсетках. Злоўжываньне аргумэнтам, што хтосьці супрацоўнічае, шкодзіць барацьбе з гэтай зьявай».

Адміністратар парталу «Расейская пятая калёна» адзначае, што сыстэма дывэрсіі магла б дзейнічаць без ніводнага расейскага афіцэра. Усё робіцца празь пасярэднікаў. «Гэта не выглядае так, што хтосьці сядзіць у расейскай амбасадзе і гэтым кіруе», – падкрэсьлівае Марцін Рэй.

niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт