Logo Polskiego Radia
Print

З-за росту зарплат і засухі даражэе хлеб

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.06.2018 15:10
Пекары скардзяцца перш за ўсё на недахоп працоўнай сілы.
www.pixabay.com

У Польшчы даражэе хлеб. Паводле дадзеных Галоўнага ўпраўленьня статыстыкі, рост цэн у два разы большы, чым інфляцыя – піша «Dziennik Gazeta Prawna».

Дырэктар Інстытуту «Польскі хлеб» Гжэгаж Навакоўскі кажа, што ёсьць некалькі прычын росту цэнаў. Па-першае, гэта рэзкі рост заработнай платы і кошту паліва. Па-другое, засуха, якая можа сур’ёзна абмежаваць ураджай. Пекары скардзяцца перш за ўсё на недахоп працоўнай сілы. Каб затрымаць працаўнікоў або прыняць на працу новых, ім прыходзіцца павышаць заробкі. Праца ў пякарнях малапрывабная, бо часьцей за ўсё неабходна працаваць ноччу. Трэба плаціць працаўнікам больш, каб яны ня звольніліся. Меркаваньнем Навакоўскага, каля 300 пякарняў ня вытрымае прэсінгу і аб’явіць банкруцтва.

Другая важная прычына росту цэн хлеба – дарагая мука. У чэрвені тона самай папулярнай мукі была на 4,6% даражэйшая, чым год таму. Цэны далей будуць расьці па прычыне засухі. Пагроза засухі вельмі рэальная, яна назіраецца на больш чым палове засеяных палей. Найгоршая сытуацыя ў цэнтры Польшчы, дрэнна справы выглядаюць таксама на поўначы і ўсходзе краіны.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт