Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Кошт шэнгенскай візы павялічвае ўплыў Расеі на Беларусь

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.06.2018 15:49
  • Палітычнае люстэрка 2706.mp3
Стала вядома, што шэнгенскія візы для беларусаў будуць каштаваць 80 эўра.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Стала вядома, што шэнгенскія візы для беларусаў будуць каштаваць 80 эўра. Быў час, што гаварылася нават пра зьмяншэньне коштаў на візы для беларусаў. Як новая цана на візы паўплывае на беларусаў?
Паводле Паўла Ўсава, гэта сьведчыць пра тое, што Эўразьвяз не зьбіраецца адчыняцца на Беларусь, чаго чакалі амаль усе прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці.
П. Усаў: Яны чакалі, што ў беларусаў паявіцца магчымасьць бліжэй пазнаёміцца з Эўропай. Аднак павелічэньне кошту стала дадатковай перашкодай. Напэўна, палова грамадзян не была ў эўрапейскіх краінах. Цяпер паявіўся дадатковы бюракратычны мур для беларускага грамадзтва, які дае большыя магчымасьці Расеі ўплываць на Беларусь. Паміж Беларусьсю і Расеяй няма мяжы. Эўропа сама адсякае Беларусь ад сваіх уплываў.
Камэнтар П. Усава да выказваньня Аляксандра Лукашэнкі: «Мы – на фронце. Ня вытрымаем гэтыя гады, якія правалілі – значыць, трэба будзе або ў склад якой-небудзь дзяржавы ісьці, або аб нас будуць проста выціраць ногі. А не дай бог, яшчэ разьвяжуць вайну як ва Ўкраіне» ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт