Logo Polskiego Radia
Print

Жыхары Мельца выходзяць на экалягічныя пратэсты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.07.2018 08:26
  • Мелец пратэсты.mp3
Жыхары перакананыя, што забруджаньні ад фабрыкі ДСП прычыняюцца да значнага росту ракавых захворваньняў.
Goumbik/pixabay.com/CCO

Некалькі тысяч жыхароў польскага гораду Мелец і навакольных мясцовасьцяў удзельнічалі ў другім пратэсьце супраць забруджаньня паветра ў гэтым месцы. Удзельнікі пратэсту патрабавалі, каб фірма, якая выпускае дравесна-стружачныя пліты, паставіла на сваіх камінах фільтры, як у сваіх фабрыках на тэрыторыі Аўстрыі.
Жыхары Мельца перакананыя, што забруджаньні, якія ў паветра трапляюць з фабрыкі, прычыняюцца да значнага росту ракавых захворваньняў і росту сьмяротнасьці сярод жыхароў. Яны зьвяртаюць увагу на празьмерную колькасьць фармальдэгіду, які выкідваюць коміны фабрыкі. Гэтае арганічнае злучэньне вельмі адмоўна ўплывае на здароўе людзей – гаворыць Аркадыюш Грушэцкі з Мельца.
А. Грушэцкі: Гэтая фабрыка вельмі небясьпечная, паколькі вытворчасьць выкідвае вельмі шмат шкодных для здароўя субстанцый. Мае бацькі жылі побач з фабрыкай. У нас у сям’і ніхто ніколі ня меў рака, а мая мама захварэла і памерла. Тое ж самае адбываецца з маім бацькам, які таксама захварэў. Уся мая сям’я, акрамя бацькоў, выехала з Мельца. Усе здаровыя.
Бэата Дака апошнія два гады не жыве ў Мельцы, але лёс яе сям’і і іншых гараджан не зьяўляецца для яе абыякавым. Актывістка не баіцца назваць фабрыку па вытворчасьці ДСП – фабрыкай сьмерці.
Б. Дака: Фабрыка сьмерці атручвае мой горад, маіх людзей, маіх бацькоў, дзяцей маіх сястры і брата. І яна гэта робіць ужо больш за 20-ць гадоў. Фабрыка ўзьнікла ў 1998 годзе. Нам не патрэбная статыстыка з Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня краіны. У нас ёсьць статыстыка ў выглядзе нэкролягаў. Статыстыку можна паглядзець на камунальных могілках у форме надмагільляў. Паміраюць вельмі маладыя людзі. Для мяне невыпадкова, што маладыя людзі, 20-30-ці гадоў, паміраюць. Гаворка не пра алергію. Гэта ракавыя захворваньні.
Фармальдэгід, які выкідваюць коміны фабрыкі, зьяўляецца нябачным арганічным злучэньнем. Яго празьмерная канцэнтрацыя зьяўляецца вельмі атрутнай. Паводле сьведчаньняў, нават кароткі час знаходжаньня ў Мельцы адмоўна ўплывае на здароўе. У прыежджых пачынае моцна балець галава, на скуры паяўляецца алергічная рэакцыя. Дзеці з Мельца хварэюць на астму, маюць праблемы з дыхальнай сыстэмай.
Бэата Дака перакананая, што гэта ня выпадак.
Б. Дака: Гэта не выпадкова. Такая самая сытуацыя назіраецца ў Жарах, у Шчэцінку, дзе ёсьць падобныя фабрыкі гэтай жа фірмы. Такая самая сытуацыя будзе ў Ясьлі, дзе неўзабаве адчыняць фабрыку. Нават больш, у Жарах сытуацыя горшая, паколькі там забруджаньне знаходзіцца яшчэ большым. Што павінна здарыцца, каб нашыя палітыкі нам дапамаглі? Нам шмат разоў абяцалі, што зробяць тое, зробяць гэта. Да гэтага часу нічога не было зроблена.
Бэата Дака і Аркадыюш Грушэцкі расказваюць, што да гэтага часу ім не ўдалося зацікавіць праблемай лякальныя СМІ. Ніхто ня хоча ісьці на вайну з мясцовым інвэстарам.
Некалькім актыўным жыхарам удалося стварыць ініцыятыўную групу, якая арганізуе інфармацыйную акцыю аб праблеме, і якая зладзіла два пратэсты. Першы з іх адбыўся перад Вялікаднем, другі 10 чэрвеня.
Б. Дака: Мы, жыхары Мельца, адчуваем сябе так, быццам бы мы знаходзімся ў аўстрыйская няволі. Аўстрыйская фірма, здаецца, нават у самых сьмелых думках не спадзявалася, што мы, палякі, зьяўляемся вельмі ваяўнічым народам. Мы ня раз ваявалі з акупантамі, якіх перамаглі. На самым пачатку гэта была ініцыятыва групы хлопцаў, якая разраслася, паколькі людзі пачалі аб’ядноўвацца для агульнага дабра, для свайго здароўя. Ніхто не чакаў, што на першы пратэст выйдзе столькі людзей. На вуліцы Мельца выйшла 15 тысяч чалавек. На пратэст у чэрвені прыйшло сем тысяч. Прыйшлі хворыя людзі, людзі на інвалідных вазках, дзеці. Нягледзячы на сумную нагоду пратэсту, я адчувала радасьць, гледзячы на адзінства, якое выйшла на вуліцы.
Бэата Дака падкрэсьліла, што пратэсты будуць узмацняцца, пакуль палітыкі не дапамогуць вырашыць праблему. Наша суразмоўца дадае, што неўзабаве пратэсты адбудуцца ў іншых мясцовасьцях, дзе ёсьць такія ж фабрыкі. А калі трэба будзе, то пратэстоўцы прыедуць і ў Варшаву.

Некалькі тысяч жыхароў польскага гораду Мелец і навакольных мясцовасьцяў удзельнічалі ў другім пратэсьце супраць забруджаньня паветра ў гэтым месцы. Удзельнікі пратэсту патрабавалі, каб фірма, якая выпускае дравесна-стружачныя пліты, паставіла на сваіх камінах фільтры, як у сваіх фабрыках на тэрыторыі Аўстрыі.

Жыхары Мельца перакананыя, што забруджаньні, якія ў паветра трапляюць з фабрыкі, прычыняюцца да значнага росту ракавых захворваньняў і росту сьмяротнасьці сярод жыхароў. Яны зьвяртаюць увагу на празьмерную колькасьць фармальдэгіду, які выкідваюць коміны фабрыкі. Гэтае арганічнае злучэньне вельмі адмоўна ўплывае на здароўе людзей – гаворыць Аркадыюш Грушэцкі з Мельца.

А. Грушэцкі: Гэтая фабрыка вельмі небясьпечная, паколькі вытворчасьць выкідвае вельмі шмат шкодных для здароўя субстанцый. Мае бацькі жылі побач з фабрыкай. У нас у сям’і ніхто ніколі ня меў рака, а мая мама захварэла і памерла. Тое ж самае адбываецца з маім бацькам, які таксама захварэў. Уся мая сям’я, акрамя бацькоў, выехала з Мельца. Усе здаровыя.

Бэата Дака апошнія два гады не жыве ў Мельцы, але лёс яе сям’і і іншых гараджан не зьяўляецца для яе абыякавым. Актывістка не баіцца назваць фабрыку па вытворчасьці ДСП – фабрыкай сьмерці.

Б. Дака: Фабрыка сьмерці атручвае мой горад, маіх людзей, маіх бацькоў, дзяцей маіх сястры і брата. І яна гэта робіць ужо больш за 20-ць гадоў. Фабрыка ўзьнікла ў 1998 годзе. Нам не патрэбная статыстыка з Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня краіны. У нас ёсьць статыстыка ў выглядзе нэкролягаў. Статыстыку можна паглядзець на камунальных могілках у форме надмагільляў. Паміраюць вельмі маладыя людзі. Для мяне невыпадкова, што маладыя людзі, 20-30-ці гадоў, паміраюць. Гаворка не пра алергію. Гэта ракавыя захворваньні.

Фармальдэгід, які выкідваюць коміны фабрыкі, зьяўляецца нябачным арганічным злучэньнем. Яго празьмерная канцэнтрацыя зьяўляецца вельмі атрутнай. Паводле сьведчаньняў, нават кароткі час знаходжаньня ў Мельцы адмоўна ўплывае на здароўе. У прыежджых пачынае моцна балець галава, на скуры паяўляецца алергічная рэакцыя. Дзеці з Мельца хварэюць на астму, маюць праблемы з дыхальнай сыстэмай.

Бэата Дака перакананая, што гэта ня выпадак.

Б. Дака: Гэта не выпадкова. Такая самая сытуацыя назіраецца ў Жарах, у Шчэцінку, дзе ёсьць падобныя фабрыкі гэтай жа фірмы. Такая самая сытуацыя будзе ў Ясьлі, дзе неўзабаве адчыняць фабрыку. Нават больш, у Жарах сытуацыя горшая, паколькі там забруджаньне знаходзіцца яшчэ большым. Што павінна здарыцца, каб нашыя палітыкі нам дапамаглі? Нам шмат разоў абяцалі, што зробяць тое, зробяць гэта. Да гэтага часу нічога не было зроблена.Бэата Дака і Аркадыюш Грушэцкі расказваюць, што да гэтага часу ім не ўдалося зацікавіць праблемай лякальныя СМІ. Ніхто ня хоча ісьці на вайну з мясцовым інвэстарам.

Некалькім актыўным жыхарам удалося стварыць ініцыятыўную групу, якая арганізуе інфармацыйную акцыю аб праблеме, і якая зладзіла два пратэсты. Першы з іх адбыўся перад Вялікаднем, другі 10 чэрвеня.

Б. Дака: Мы, жыхары Мельца, адчуваем сябе так, быццам бы мы знаходзімся ў аўстрыйская няволі. Аўстрыйская фірма, здаецца, нават у самых сьмелых думках не спадзявалася, што мы, палякі, зьяўляемся вельмі ваяўнічым народам. Мы ня раз ваявалі з акупантамі, якіх перамаглі. На самым пачатку гэта была ініцыятыва групы хлопцаў, якая разраслася, паколькі людзі пачалі аб’ядноўвацца для агульнага дабра, для свайго здароўя. Ніхто не чакаў, што на першы пратэст выйдзе столькі людзей. На вуліцы Мельца выйшла 15 тысяч чалавек. На пратэст у чэрвені прыйшло сем тысяч. Прыйшлі хворыя людзі, людзі на інвалідных вазках, дзеці. Нягледзячы на сумную нагоду пратэсту, я адчувала радасьць, гледзячы на адзінства, якое выйшла на вуліцы.

Бэата Дака падкрэсьліла, што пратэсты будуць узмацняцца, пакуль палітыкі не дапамогуць вырашыць праблему. Наша суразмоўца дадае, што неўзабаве пратэсты адбудуцца ў іншых мясцовасьцях, дзе ёсьць такія ж фабрыкі. А калі трэба будзе, то пратэстоўцы прыедуць і ў Варшаву.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт