Logo Polskiego Radia
Print

449 гадоў таму была падпісаная Люблінская ўнія (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.07.2018 18:51
  • Люблінская ўнія.mp3
Незадаволенымі былі літоўскія магнаты, якія прадчувалі, што страцяць уплывы.
Карціна "Люблінская ўнія" Яна Матэйкі, 1869 годКарціна "Люблінская ўнія" Яна Матэйкі, 1869 годcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

1 ліпеня 1569 году была падпісаная Люблінская ўнія, якая дала пачатак Рэчы Паспалітай – у тыя часы адной з мацнейшых дзяржаў Эўропы. Супольная дзяржава Польскай Кароны й Вялікага Княства Літоўскага праіснавала да трэцяга падзелу краіны ў 1795 годзе.
Дзякуючы Люблінскай уніі паўстала дзяржава пад назвай Рэч Паспалітая плошчай у 780 квадратных кілямэтраў і з насельніцтвам у больш чым 6 млн чалавек. На моцы падпісаных дакумэнтаў у супольнай дзяржаве польская й літоўская шляхта разам выбіралі манарха, была ўведзеная адна грашовая адзінка й адны законы, ствараўся адзін Сэйм і Сэнат. Акрамя таго, Каралеўства Польскае й ВКЛ пачалі праводзіць адну замежную й вайсковую палітыку, хоць захаваліся асобныя для кожнага суб’ектe цэнтральныя ўстановы, войска й мовы. Гаворыць гісторык Яланта Хаіньска-Міка.
Яланта Хаіньска-Міка: Заключаная ў Любліне ў 1569 годзе рэальная ўнія стала свайго роду падсумаваньнем адносін паміж Літвой і Польшчай, якія разьвіваліся дзесяцігодзьдзямі. Яны былі розныя ў 15-16 стагодзьдзях – часта мелі вельмі свабодны характар. Ажно да 60-х гадоў 16-га стагодзьдзя ініцыятарамі ўзмацненьня адносін былі палякі. Зь іншага боку не было б Люблінскай уніі, калі б не літоўская шляхта. Яна хацела мець такія ж шырокія палітычныя правы як шляхта Польскага Каралеўства й атрымаць большую незалежнасьць ад магнатаў. І менавіта цесныя адносіны з Польшчай давалі такі шанец.
Важныя крокі прадпрыняў кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст. Ён быў ініцыятарам зьменаў у літоўскіх законах для таго, каб зьмяніць адміністрацыю ВКЛ на польскі манер. Такім чынам, на моцы Люблінскай уніі паўстала фэдэрацыя дзьвюх незалежных дзяржаў – Польскай Кароны й Вялікага Княства Літоўскага. Рэальная ўнія базавалася на агульных інстытутах: караля й Сэйму, выбар манарха таксама быў агульны.
Гісторыкі таксама сьцьвярджаюць, што былі й іншыя прычыны. Напрыклад, тое, што польскі кароль Жыгімонт II Аўгуст ня меў нашчадкаў, і палякі баяліся, што спыніцца асабістая ўнія, якая злучала дзьве краіны.
Незадаволенымі былі літоўскія магнаты, якія прадчувалі, што страцяць уплывы. Некаторыя нават хацелі пакінуць Люблін, але паддаліся ўгаворам літоўскіх і польскіх магнатаў. Люблінская ўнія насамрэч прывяла да таго, што значэньне ВКЛ пачало паступова падаць – у канцы канцоў Польская Карона амаль поўнасьцю «праглынула» княства.
Польскія гісторыкі таксама па-рознаму ацэньваюць унію, падпісаную ў Любліне. Некаторыя кажуць, што гэта справакавала Масковію й прывяло да працяглай крывавай вайны Рэчы Паспалітай з усходнім суседам. Зь іншага боку, кажуць апанэнты, узмоцненыя польска-літоўскія войскі былі рэальнай сілай у Эўропе, а палітычнае значэньне Рэчы Паспалітай было на найвышэйшым узроўні. Эканамічны й палітычны крызыс прывёў аднак да распаду ўладных інстытутаў фэдэрацыі, вынікам чаго сталі тры падзелы дзяржавы.
Валеры Саўко

Мапа
Мапа Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага ў 1569 годзе/commons.wikimedia.org/Maciej Szczepańczyk/CC BY-SA 3.0

Акт
Акт Люблінскай уніі/commons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Польскія гісторыкі таксама па-рознаму ацэньваюць унію, падпісаную ў Любліне. Некаторыя кажуць, што гэта справакавала Масковію й прывяло да працяглай крывавай вайны Рэчы Паспалітай з усходнім суседам. Зь іншага боку, кажуць апанэнты, узмоцненыя польска-літоўскія войскі былі рэальнай сілай у Эўропе, а палітычнае значэньне Рэчы Паспалітай было на найвышэйшым узроўні. Эканамічны й палітычны крызыс прывёў аднак да распаду ўладных інстытутаў фэдэрацыі, вынікам чаго сталі тры падзелы дзяржавы.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт