Logo Polskiego Radia
Print

07.07. 1944 году пачалася апэрацыя «Вострая Брама»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.07.2018 15:52
  • 07-07-kartka-ok.mp3
Па вызваленьні Вільні ад гітлераўцаў атрадамі польскай «Арміі краёвай».
Wikimedia CommonsWikimedia Commons

Гэтая апэрацыя была распрацавана й арганізавана польскімі вайскоўцамі «Арміі краёвай» па вызваленьню Вільні. Кіраўніцтва «Арміі краёвай» спадзявалася вызваліць Вільню ад нямецкіх войскаў, заняць горад перад прыходам савецкага войска, з тым каб мець магчымасьць дыктаваць свае ўмовы савецкаму кіраўніцтву.

Палякі спадзяваліся, што вельмі лёгка справяцца з гэтай задачай. У апэрацыі бралі ўдзел 4 тысячы польскіх жаўнераў, але немцы пераўтварылі горад ва ўзмоцнены абарончы пункт і атака была беспасьпяховай.

У вечары 7 ліпеня да гораду падышлі савецкія войскі і ўжо сумесна з імі горад быў вызвалены 13 ліпеня. Нягледзячы на гераічны ўдзел у вызваленьні гораду, савецкае вайсковае кіраўніцтва загадала «Арміі краёвай» выйсьці з Вільні.

16 ліпеня году афіцэры АК былі запрошаны да маршала Чэрняхоўскага для перамоваў, і ў штабе маршала былі арыштаваны НКВД. А па частках польскага войска, якія разьмясьціліся пад Вільняй савецкія самалёты пачалі абстрэл і паляваньне на вайскоўцаў. Было схоплена больш за 5 тысяч польскіх жаўнераў. Значная іх частка трапіла ў лягеры, частка далучылася да польскай «Арміі людовай».

У справе Вільні ды «Арміі краёвай» савецкія ўлады мелі падтрымку, хай не афіцыйную, з боку заходніх хаўрусьнікаў.

Па прычыне таго, што заходнія саюзьнікі ўжо дамовіліся з СССР як будуць выглядаць межы Эўропы пасьля вайны, праігнаравалі гэтую падзею. А ангельскі міністар інфармацыі Бэрнард Брэкен забараніў журналістам перадаваць інфармацыю пра ўдзел палякаў у вызваленьні Вільні.

Апэрацыя «Вострая брама» стала прэлюдыяй Варшаўскага паўстаньня і паказвала, якой будзе палітыка СССР у дачыненьні да Польшчы.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт