Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трапм разгневаны эканамічным супрацоўніцтвам Нямеччыны й Расеі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.07.2018 15:33
  • Саміт NATO.mp3
«Нямеччына татальнага кантралюецца Расеяй, бо яны атрымоўваюць 60-70% сваёй энэргіі ад яе».
Дональд ТрампДональд ТрампPAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

У Брусэлю завершваецца саміт паўночнаатлянтычнага блёку NATO. Галоўнымі тэмамі сёлетняй сустрэчы лідэраў краін-удзельніц альянсу былі падтрыманьне Грузіі й Украіны, а таксама ўзмацненьне сілавых структур Аўганістану.
Падчас саміту NATO у Брусэлю была абмеркаваная й зацьверджаная новая абарончая стратэгія альянсу. Абарончая дактрына атрымала назву « чатыры разы трыццаць».
Згодна з новай абарончай стратэгіяй да 2020 году ў NATO мусяць зьявіцца: 30 мэханізаваных батальёнаў пяхоты, 30 авіяцыйных эскадрыліяў, а таксама 30 баявых караблёў. Новаствораныя вайсковыя адзінкі паўстануць у разьліку на 30-дзённы тэрмін поўнага разгортваньня.
Польскі міністар абароны Марыюш Блашчак запэўніў саюзьнікаў у тым, што Польшча самым актыўным чынам возьмецца за ўзмацненьне баявой гатоўнасьці блёку.
Марыюш Блашчак: Гэта вельмі важны праект, бо ён дае магчымасьць эфэктыўнай рэакцыі падчас крызысных сытуацый.
Я ўжо аддаў загад начальніку Генштабу й Галоўнакамандуючаму відамі ўзброеных сіл аб тым, каб пачалася распрацоўка пляну нашага ўдзелу ў гэтым праекце.
Мы займаем актыўную пазыцыю падтрымкі ў дачыненьні да нашых саюзьнікаў, бо спадзяемся на салідарнасьць з іх боку. Гэта вельмі просты мэханізм сумеснай працы, адпаведна мы будзем актыўныя.
Падчас сустрэчы 29 лідэраў краін-чальлцоў NATO было прынятае рашэньне аб зьмене сыстэмы камандаваньня блёкам. Паўночнаатлянтычны альянс утворыць два новых лягістычных камандаваньня, якія будуць адказваць за спраўнае разьвёрстваньне жывой сілы, а таксама ваеннага абсталяваньня ў месцы магчымага канфлікту. Працягвае Генэральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.
Енс Стольтэнбэрг: Зьявяцца новыя камандаваньні на Атлянтыцы ў Норфалку, штат Вірджынія, а таксама ва Ўльме ў Нямеччыне. Гэтае рашэньне запэўнівае, што мы будзем мець адпаведныя сілы ў адпаведным часе й месцы.
Агулам у новых камандных структурах альянсу будзе працаваць каля 1200 чалавек. Апроч гэтага, плянуецца стварыць новыя цэнтры кібэрбяьспекі.
Дасягнутае палітычнае рашэньне аб тым, што NATO паглыбіць супрацу з эўрапейскім авіяагенцтвам Eurocontrol, а менавіта падчас ваенных дзеяньняў самалёты альянсу будуць мець перавагу ў паветранай прасторы Эўрапейскага Зьвязу.
Мэтанакіраванае ўзмацненьне мі літарнага патэнцыялу NATO варта разглядаць у рамках, агрэсіўнай зьнешняй палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, а ў прыватнасьці агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны й анэксіі Крымскай паўвыспы.
Енс Стольтэнбэрг: Гэта было асноўнай прычынай павялічэньня нашай вайсковай прысутнасьці ў прыбалтыйскіх краінах, Польшчы, а таксама ў чарнаморскім рэгіёне. Дадзеныя захады даюць ясны сыгнал аб тым, што сытуацыя, якая адбылася з Крымам, немагчымая з ніводнай з дзяржаў NATO.
Нагадаем, яшчэ 10 гадоў таму на саміце NATO у Бухарэсьце Грузія й Украіна атрымалі адназначнае абяцаньне прыняцьця ў блёк. Аднак на сёлетняй сустрэчы лідэраў краінаў NATO з прэзыдэнтамі Украіны й Грузіі, гэтае абяцаньне было названае нерэальным. У сваю чаргу прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка застаецца адданым прыхільнікам эўраатлянтычнай інтэграцыі.
Пятро Парашэнка: Інтэграцыя ў NATO і Эўразьвяз застаецца абсалютным прыярытэтам маёй зьнешняй палітыкі, як прэзыдэнта, і галоўным прыярытэтам замежнай палітыкі ўсёй краіны.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп з вострай крытыкай абрынуўся на ўрад ФРГ з прычыны, глыбокай эканамічнай супрацы Нямеччыны й Расеі. Сярод іншага Дональд Трамп заявіў.
Дональд Трамп: Вельмі, вельмі, вельмі прыкра што Нямеччына мае глыбокія нафтавыя й газавыя інтарэсы з Расеяй. Нямецкі ўрад штогод плаціць Расеі мільярды й мільярды даляраў. Мы абараняем Нямеччыну, Францыю ўсе гэтыя краіны, аднак Нямеччына мае ўзаемныя інтарэсы з Расеяй і плоціць ёй мільярды даляраў. Усё гэта вельмі кепска!
Мы зьбіраемся абараняць вас ад Расеі, а былы нямецкі канцлер узначальваю расейскую газавую кампанію. У суме, 70% Нямеччыны кантралююцца Расеяй праз прыродны газ. Нямеччына татальнага кантралюецца Расеяй, бо яны атрымоўваюць ад 60 да 70% сваёй энэргіі ад Расеі. Гэта вельмі пагана для NATO і так быць не павінна.
Калі на ўсё гэта паглядзець, то Нямеччына гэта закладнік Расеі!
Таксама Дональд Трамп у чарговы раз запатрабаваў ад краін NATO павелічэньня выдаткаў на абарону да 2% ВУП.
Дыпляматычныя крыніцы Польскага радыё паведамляюць, што падчас заканчэньня саміту было арганізаванае дадатковае спатканьне лідэраў краін–чальцоў блёку. Прычынай пазачарговай сустрэчы за зачыненымі дзьвярыма сталі вострыя заявы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Эдуард Жолуд
слухайце далучаны зьверху гукавы файл

У Брусэлю завершваецца саміт паўночнаатлянтычнага блёку NATO. Галоўнымі тэмамі сёлетняй сустрэчы лідэраў краін-удзельніц альянсу былі падтрыманьне Грузіі й Украіны, а таксама ўзмацненьне сілавых структур Аўганістану.

Падчас саміту NATO у Брусэлю была абмеркаваная й зацьверджаная новая абарончая стратэгія альянсу. Абарончая дактрына атрымала назву «чатыры разы трыццаць». Згодна з новай абарончай стратэгіяй да 2020 году ў NATO мусяць зьявіцца: 30 мэханізаваных батальёнаў пяхоты, 30 авіяцыйных эскадрыліяў, а таксама 30 баявых караблёў.

Удзельнікі
Удзельнікі саміту NATO

Новаствораныя вайсковыя адзінкі паўстаюць у разьліку на 30-дзённы тэрмін поўнага разгортваньня. Польскі міністар абароны Марыюш Блашчак запэўніў саюзьнікаў у тым, што Польшча самым актыўным чынам возьмецца за ўзмацненьне баявой гатоўнасьці блёку.

Марыюш Блашчак: Гэта вельмі важны праект, бо ён дае магчымасьць эфэктыўнай рэакцыі падчас крызысных сытуацый. Я ўжо аддаў загад начальніку Генштабу й Галоўнакамандуючаму відамі ўзброеных сіл аб тым, каб пачалася распрацоўка пляну нашага ўдзелу ў гэтым праекце. Мы займаем актыўную пазыцыю падтрымкі ў дачыненьні да нашых саюзьнікаў, бо спадзяемся на салідарнасьць з іх боку. Гэта вельмі просты мэханізм сумеснай працы, адпаведна мы будзем актыўныя.

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й міністар абароны Марыюш Блашчак падчас саміту NATO

Падчас сустрэчы лідэраў краін-чальлцоў NATO было прынятае рашэньне аб зьмене сыстэмы камандаваньня блёкам. Паўночнаатлянтычны альянс утворыць два новых лягістычных камандаваньня, якія будуць адказваць за спраўнае разьвёрстваньне жывой сілы, а таксама ваеннага абсталяваньня ў месцы магчымага канфлікту. Працягвае Генэральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.

Енс Стольтэнбэрг: Зьявяцца новыя камандаваньні на Атлянтыцы ў Норфалку, штат Вірджынія, а таксама ва Ўльме ў Нямеччыне. Гэтае рашэньне запэўнівае, што мы будзем мець адпаведныя сілы ў адпаведным часе й месцы.

Агулам у новых камандных структурах альянсу будзе працаваць каля 1200 чалавек. Апроч гэтага, плянуецца стварыць новыя цэнтры кібэрбяьспекі. Дасягнутае палітычнае рашэньне аб тым, што NATO паглыбіць супрацоўніцтва з эўрапейскім авіяагенцтвам Eurocontrol, а менавіта падчас ваенных дзеяньняў самалёты альянсу будуць мець перавагу ў паветранай прасторы Эўрапейскага Зьвязу.

Мэтанакіраванае ўзмацненьне мілітарнага патэнцыялу NATO варта разглядаць у рамках, агрэсіўнай зьнешняй палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, а ў прыватнасьці вайны на ўсходзе Ўкраіны й анэксіі Крымскай паўвыспы.

Енс Стольтэнбэрг: Гэта было асноўнай прычынай павялічэньня нашай вайсковай прысутнасьці ў прыбалтыйскіх краінах, Польшчы, а таксама ў чарнаморскім рэгіёне. Дадзеныя захады даюць ясны сыгнал аб тым, што сытуацыя, якая адбылася з Крымам, немагчымая з ніводнай з дзяржаў NATO.

Нагадаем, яшчэ 10 гадоў таму на саміце NATO у Бухарэсьце Грузія й Украіна атрымалі адназначнае абяцаньне прыняцьця ў блёк. Аднак на сёлетняй сустрэчы лідэраў краінаў NATO з прэзыдэнтамі Украіны й Грузіі, гэтае абяцаньне было названае нерэальным. У сваю чаргу прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка застаецца адданым прыхільнікам эўраатлянтычнай інтэграцыі.

Пятро Парашэнка: Інтэграцыя ў NATO і Эўразьвяз застаецца абсалютным прыярытэтам маёй зьнешняй палітыкі, як прэзыдэнта, і галоўным прыярытэтам замежнай палітыкі ўсёй краіны.

Пятро
Пятро Парашэнка і Енс Стольтэнбэрг

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп з вострай крытыкай абрынуўся на ўрад ФРГ з прычыны, глыбокай эканамічнай супрацы Нямеччыны й Расеі. Сярод іншага Дональд Трамп заявіў.

Дональд Трамп: Вельмі, вельмі, вельмі прыкра што Нямеччына мае глыбокія нафтавыя й газавыя інтарэсы з Расеяй. Нямецкі ўрад штогод плаціць Расеі мільярды й мільярды даляраў.

Мы абараняем Нямеччыну, Францыю ўсе гэтыя краіны, аднак Нямеччына мае ўзаемныя інтарэсы з Расеяй і плоціць ёй мільярды даляраў. Усё гэта вельмі кепска!Мы зьбіраемся абараняць вас ад Расеі, а былы нямецкі канцлер узначальваю расейскую газавую кампанію.

У суме, 70% Нямеччыны кантралююцца Расеяй праз прыродны газ. Нямеччына татальнага кантралюецца Расеяй, бо яны атрымоўваюць 60-70% сваёй энэргіі ад Расеі.

Гэта вельмі пагана для NATO і так быць не павінна. Калі на ўсё гэта паглядзець, то Нямеччына гэта закладнік Расеі!

Таксама Дональд Трамп у чарговы раз запатрабаваў ад краін NATO павелічэньня выдаткаў на абарону да 2% ВУП.

Дыпляматычныя крыніцы Польскага радыё паведамляюць, што падчас заканчэньня саміту было арганізаванае дадатковае спатканьне лідэраў краін–чальцоў блёку. Прычынай пазачарговай сустрэчы за зачыненымі дзьвярыма сталі вострыя заявы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт