Logo Polskiego Radia
Print

Масква хоча прызначыць паслом у Менску Міхаіла Бабіча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.07.2018 12:43
  • Міхаіл Бабіч.mp3
Расея запытала ў Менска папярэднюю згоду на прызначэньне былога кіраўніка ўраду Чачні паслом у Беларусі.
Аўтар: Wikiapril - уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=63208085

Пацьвердзілася інфармацыя аб тым, што Масква хоча прызначыць паслом у Менску Міхаіла Бабіча. Стала вядома, што Расея запытала ў Менска папярэднюю згоду на прызначэньне былога прэм'ер-міністра Чачні паслом у Беларусі.
Цяпер Міхаіл Бабіч – гэта кадравы вайсковец, служыў у войсках КДБ, а цяпер зьяўляецца паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта Пуціна ў Прыволжскай фэдэральнай акрузе. Ён узначальваў урад Чачэнскай рэспублікі адразу пасьля Другой чачэнскай вайны.
Палітоляг Павал Усаў адзначае, што Міхаіл Бабіч зьяўляецца відавочным сілавіком, пры дапамозе якога Крэмль вырашае стратэгічныя пытаньні, зьвязаныя з бясьпекай.
П. Усаў: Калі такая асоба была б прызначаная на пасаду амбасадара ў Беларусі, то гэта сьведчыла б пра тое, што Крэмль рыхтуецца да жорсткага сцэнару. Гэта будзе выразны сыгнал для сьвету і для Менску, што Масква будзе рэалізаваць у Беларусі сцэнар паглыбленьня, а можа нават інкарпарацыі краіны ў пэўныя інтэграцыйныя структуры, пры якіх Беларусь можа страціць цалкам сваю незалежнасьць. Тое, што на пасаду амбасадара будзе прызначана асоба з «сур’ёзнай» біяграфіяй (служба ў сілавых структурах ці спэцслужбах), сьведчыць аб тым, што Масква прапрацоўвае пэўныя новыя падыходы да Беларусі, якія ў любым выпадку будуць некарысныя для нашай краіны.
Два гады таму Крэмль хацеў выслаць Бабіча амбасадарам ва Ўкраіну, але ўкраінскія ўлады на гэта не пагадзіліся.
Былы старшыня АГП, апазыцыйны палітык Анатоль Лябедзька не чакае нейкіх радыкальных зьменаў, зьвязаных з прызначэньнем Міхаіла Бабіча паслом Расеі ў Беларусі.
А. Лябедзька: Амбасадар зьяўляецца прадаўжэньнем палітыкі сваёй краіны. Кім бы ня быў амбасадар РФ, ён будзе выконваць інструкцыі МЗС сваёй краіны і Крамля. Хоць, канешне, калі глядзець на біяграфію, на нейкія чалавечыя якасьці, то чалавечы фактар можа ўплываць на выказваньні, акцэнты, але сэнсацыі чакаць не прыходзіцца. На мой погляд, будзе працягвацца крамлёўская палітыка, скіраваная на чым большае абмежаваньне сувэрэнітэту Беларусі ў эканамічным, ваенным, палітычным пляне. І на гэта будзе скіравана праца новага амбасадара, якім бы не было яго прозьвішча.
Пераход Міхаіла Бабіча на дыпляматычную працу на наступным тыдні абмяркуюць дэпутаты і сэнатары. Расейскі тэлеканал РБК, спасылаючыся на свае крыніцы, апісвае прызначэньне Бабіча як «апаратна ўплывовага чалавека на стратэгічна важны напрамак». Пытаньне аб зьмене амбасадара ў Беларусі даўно абмяркоўвалася і стаяла на парадку дня. Паводле крыніцы РБК, пытаньне аб прызначэньні Бабіча з вялікай верагоднасьцю будзе адной з тэм пасяджэньня камітэта Дзярждумы па справах СНД 18 ліпеня.
Паралельна кандыдатуру Бабіча абмяркуюць у профільным камітэце верхняй палаты, распавёў суразмоўца, блізкі да кіраўніцтва камітэта. Паводле яго слоў, гэтае пытаньне павінны ўнесьці ў парадак камітэта па міжнародных справах на наступны тыдзень. Пакуль што ў парадку гэтага пытаньня няма, адзначае суразмоўца ў апараце камітэта.
Паслоў Расеі прызначае прэзыдэнт Расеі па ўзгадненьні з абедзьвюма палатамі парлямэнта. У адпаведнасьці з Венскай канвэнцыяй аб дыпляматычных адносінах да прызначэньня пасла прынятае запытаць у прымаючага краіны агрэман (папярэднюю згоду) на яго прызначэньне.
Цяпер пасаду амбасадара Расеі ў Беларусі займае Аляксандар Сурыкаў. 77-гадовы Сурыкаў узначальвае расейскую амбасаду ў Менску вось ужо 12 гадоў.

Пацьвердзілася інфармацыя аб тым, што Масква хоча прызначыць паслом у Менску Міхаіла Бабіча. Стала вядома, што Расея запытала ў Менска папярэднюю згоду на прызначэньне былога кіраўніка ўраду Чачні паслом у Беларусі.

Міхаіл Бабіч – гэта кадравы вайсковец, служыў у войсках КДБ, а цяпер зьяўляецца паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта Пуціна ў Прыволжскай фэдэральнай акрузе. Ён узначальваў урад Чачэнскай рэспублікі адразу пасьля Другой чачэнскай вайны.

Палітоляг Павал Усаў адзначае, што Міхаіл Бабіч зьяўляецца відавочным сілавіком, пры дапамозе якога Крэмль вырашае стратэгічныя пытаньні, зьвязаныя з бясьпекай.

П. Усаў: Калі такая асоба была б прызначаная на пасаду амбасадара ў Беларусі, то гэта сьведчыла б пра тое, што Крэмль рыхтуецца да жорсткага сцэнару. Гэта будзе выразны сыгнал для сьвету і для Менску, што Масква будзе рэалізаваць у Беларусі сцэнар паглыбленьня, а можа нават інкарпарацыі краіны ў пэўныя інтэграцыйныя структуры, пры якіх Беларусь можа страціць цалкам сваю незалежнасьць. Тое, што на пасаду амбасадара будзе прызначана асоба з «сур’ёзнай» біяграфіяй (служба ў сілавых структурах ці спэцслужбах), сьведчыць аб тым, што Масква прапрацоўвае пэўныя новыя падыходы да Беларусі, якія ў любым выпадку будуць некарысныя для нашай краіны.

Два гады таму Крэмль хацеў выслаць Бабіча амбасадарам ва Ўкраіну, але ўкраінскія ўлады на гэта не пагадзіліся.

Былы старшыня АГП, апазыцыйны палітык Анатоль Лябедзька не чакае нейкіх радыкальных зьменаў, зьвязаных з прызначэньнем Міхаіла Бабіча паслом Расеі ў Беларусі.

А. Лябедзька: Амбасадар зьяўляецца прадаўжэньнем палітыкі сваёй краіны. Кім бы ня быў амбасадар РФ, ён будзе выконваць інструкцыі МЗС сваёй краіны і Крамля. Хоць, канешне, калі глядзець на біяграфію, на нейкія чалавечыя якасьці, то чалавечы фактар можа ўплываць на выказваньні, акцэнты, але сэнсацыі чакаць не прыходзіцца. На мой погляд, будзе працягвацца крамлёўская палітыка, скіраваная на чым большае абмежаваньне сувэрэнітэту Беларусі ў эканамічным, ваенным, палітычным пляне. І на гэта будзе скіравана праца новага амбасадара, якім бы не было яго прозьвішча.

Пераход Міхаіла Бабіча на дыпляматычную працу на наступным тыдні абмяркуюць дэпутаты і сэнатары. Расейскі тэлеканал РБК, спасылаючыся на свае крыніцы, апісвае прызначэньне Бабіча як «апаратна ўплывовага чалавека на стратэгічна важны напрамак». Пытаньне аб зьмене амбасадара ў Беларусі даўно абмяркоўвалася і стаяла на парадку дня. Паводле крыніцы РБК, пытаньне аб прызначэньні Бабіча з вялікай верагоднасьцю будзе адной з тэм пасяджэньня камітэта Дзярждумы па справах СНД 18 ліпеня.

Паралельна кандыдатуру Бабіча абмяркуюць у профільным камітэце верхняй палаты, распавёў суразмоўца, блізкі да кіраўніцтва камітэта. Паводле яго слоў, гэтае пытаньне павінны ўнесьці ў парадак камітэта па міжнародных справах на наступны тыдзень. Пакуль што ў парадку гэтага пытаньня няма, адзначае суразмоўца ў апараце камітэта.

Паслоў Расеі прызначае прэзыдэнт Расеі па ўзгадненьні з абедзьвюма палатамі парлямэнта. У адпаведнасьці з Венскай канвэнцыяй аб дыпляматычных адносінах да прызначэньня пасла прынятае запытаць у прымаючага краіны агрэман (папярэднюю згоду) на яго прызначэньне.

Цяпер пасаду амбасадара Расеі ў Беларусі займае Аляксандар Сурыкаў. 77-гадовы Сурыкаў узначальвае расейскую амбасаду ў Менску вось ужо 12 гадоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт