Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія працаўнікі каціруюцца ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.07.2018 15:56
  • Беларускія працаўнікі.mp3
Летась колькасьць дазволаў на працу для замежнікаў у Польшчы вырасла на 100% у параўнаньні з 2016 годам.
Foto: Depositphotos/polskieradio.pl

1,1 мільён замежнікаў падалі на дазвол на працу ў гэтай краіне. Большасьць зь іх – 85-95% - гэта ўкраінцы. На другім месцы беларусы, якія маюць добрую рэпутацыю ў польскіх працадаўцаў, кажа наш сёньняшні госьць.

У 2017-м годзе ведамствы па працаўладкаваньні ў Польшчы зарэгістравалі 1,1 мільён зваротаў па працу ад замежнікаў з 6 дзяржаў. Найбольш дазволаў падалі ўкраінцы ад 85 да 95%. На другім месцы сярод замежных працаўнікоў у Польшчы – беларусы. Далей ідуць малдаване, індусы, нэпальцы ды туркі, армяне, кітайцы ды віетнамцы.

Паведамляецца, што афіцыйная лічба працаўладкаваных украінцаў дасягае 300 тысяч. Беларусаў значна менш, але іх колькасьць расьце, паведамляюць польскія СМІ.

Як працуецца беларусам у Польшчы? Пра гэта распавядае адзін з кіраўнікоў Беларускага дома ў Варшаве, дзе месьціцца Незалежны кансулат, то бок праграма прававой дапамогі ды падрыхтоўчыя курсы для беларусаў, якія прыяжджаюць у Польшчу за працай ці на навуку, Уладзімір Кобец.

Слухайце размову ў далучаным файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт