Logo Polskiego Radia
Print

Лічбавыя тэхналёгіі пагражаюць людзям «дэмэнцыяй»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.07.2018 10:24
  • Лічбавыя тэхналёгіі.mp3
Сёньня шмат з таго, што некалі людзі рабілі ўручную, робяць кампутары.
pixabay.com/Public Domain CC0

Замест энцыкляпэдый ды слоўнікаў ёсьць інтэрнэт. Спэцыялісты заяўляюць, што сучасныя тэхналёгіі зьмяняюць характар працы чалавечага мозга.

Яшчэ ў старадаўнасьці некаторыя філёзафы крытыкавалі папулярызацыю альфабэту. Напрыклад, Платон лічыў, што распаўсюд пісьменнасьці сярод людзей прывядзе да зьяўленьня дэзінфармацыя. З аднаго боку, так і здарылася, але, зь іншага боку, пісьменнасьць паўплывала на разьвіцьцё навукі. У выніку чалавечая цывілізацыя працягвае разьвівацца. Так мы дайшлі да лічбавай эпохі, да зьяўленьня інтэрнэту ды штучнага інтэлекту.

Інтэрнэт ды кампутары сёньня паўсюль. Шмат гадзінаў людзі праводзяць працуючы за кампутарам, ці пляншэтам, сэрфуючы па Сеціве, робім пакупкі, камунікуем з сябрамі. Гэта зьмяняе нашыя магчымасьці пазнаньня, таксама закранае нашу памяць ды здольнасьці канцэнтрацыі. Зьявіўся «эфэкт Гугля»: сучасны чалавек гоніцца за ўсё большай колькасьцю чыньнікаў, якія выклікаюць рэакцыю. Па гэтай прычыне, часта не можа засяродзіцца на адным дзеяньні з пачатку да канца. Зьявіўся панятак «лічбавай дэмэнцыі», кажа псыхоляг Якуб Кусь.

Якуб Кусь: Дасьледаваньні сьведчаць, што назіраюцца зьмены разумовага ды пазнавальнага характару сярод людзей. Гэта ў першую чаргу праблемы з памяцьцю, з канцэнтрацыяй. Яны зьяўляюцца ў выніку неадпаведнага выкарыстаньня сучасных тэхналёгій ды інтэрнэту. Галоўнае слова тут – неадпаведнае. Праблемы зразумела ёсьць, але можна зь імі змагацца. Галоўнае ўсьведамленьне таго, што такія праблемы хутчэй зьявяцца ў моладзі альбо дзяцей, якія не ўмеюць карыстацца смартфонамі ці пляншэтамі. Яны трапляюць у пастку залежнасьці ад тэхналёгіі, што можа прывесьці да пагаршэньня іх разумовай эфэктыўнасьці.

Таксама навукоўцы кажуць пра «эфэкт малпы», калі чалавек бяздумна гартае інфармацыю на экране, зьвяртаючы ўвагу не на зьмесьце, а на мільгаценьні экрану. Зьявіўся панятак «інфармацыйнага стрэсу». Колькасьць інфармацыі, зь якой сучасны чалавек мае дачыненьне цягам дня перавышае засвоенае сярэднявечным селянінам за ўсё жыцьцё. Сучасны чалавек павінен час ад часу адпачыць ад лічбавага сьвету, але адмовіцца цалкам было б памылкай, перакананы Мацей Дэмбскі з Фундацыі «Dbam o Mój Z@sięg».

Мацей Дэмбскі: Некалькі дзён я спыніў карыстацца смартфонам, адлучыўся ад інтэрнэту, не глядзеў тэлебачаньне ды ня слухаў радыё. Гэтым я хацеў пабачыць дакладна што і як прывязвае мяне да лічбавых прыладаў быцьця ў сеці. Я прыйшоў да высновы, што жыцьцё ў сьвеце зьнітаваным з інтэрнэтам, без карыстаньня з Сеціва – вельмі цяжка. Па-першае, мы застаёмся без усялякіх кантактаў. За 11 дзён экспэрымэнту, я ўвогуле не сустракаўся з людзьмі, бо ня меў мэханізму кантактаваньня офлайн. Губляем магчымасьць непасрэднай камунікацыі з блізкімі, якую даюць нам камунікатары. Таксама ў працы, цяжка працаваць толькі ў аналягавым фарматам. Асабліва са студэнтамі. Адсутнасьць кантакту, які дае інтэрнэт, людзі кепска пераносяць. Мне давялося вярнуцца ў Сеціва.

Гэта толькі частка зьменаў, пакуль чалавецтва толькі ўвайшла ў лічбавую эпоху, не вядома якія будуць далейшыя зьмены ды іх напрамкі. Распавёў Польскаму радыё псыхоляг з Вышэйшай школы сацыяльнай псыхалёгіі Леон Цеханоўскі.

Леон Цеханоўскі: Цяпер мы знаходзімся ў пераходным этапе. Больш за тое, мы ня ведаем, як будуць на нас уплываць сучасныя мэдыі, сацыяльныя сеткі, асабліва на малодшае пакаленьне. Некаторыя цяперашнія дзеці ў 3, 5 год могуць мець смартфон. Наш мозг пачынае любіць атрымоўваць усё больш і больш інфармацыі, паведамленьняў, пабуджэньня. Заплата за гэта – інфармацыя кароткая і не глыбокая. Зь іншага боку, чалавек мае больш спрошчаную камунікацыі зь іншымі. Чалавек – грамадзкая істота, праз сацыяльныя сеткі атрымоўвае ўпадабайкі, камэнтары. Яму гэта пачынае падабацца. Гэта сьведчаньне таго, што людзі надалей хочуць быць разам, зь іншымі.

Сучасная тэхналёгія ды інтэрнэт уплываюць на пазнавальныя здольнасьці чалавека. Шмат у чым яны спрашчаюць нашае жыцьцё, і людзьмі лянуюцца разьвівацца. Разам з тым гэтыя ж тэхналёгіі могуць нам дапамагчы вывучыць замежныя мовы, зрабіць лепшую аналітыку ды дакладныя падлікі. Усё залежыць ад таго, як мы выкарыстоўваем наяўныя тэхналёгіі.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт