Logo Polskiego Radia
Print

Вугоршчына выдала мільён пашпартоў вугорцам за мяжой

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 20.07.2018 19:49
У Вугоршчыне настальгуюць па каралеўстве.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/falco/Public Domain CC0

На вуліцах Будапэшта былі разьвешаны плякаты, на якіх адлюстравана Вугорскае каралеўства ў граніцах 1918 года — ад Адрыятыкі да Трансыльваніі. На гэтыя граніцы накладзены сучасныя межы — нашмат меншай Вугоршчыны. Так жыхароў і гасьцей сталіцы заклікалі прыйсьці на плошчу Герояў, каб паглядзець рок-опэру пра Трыянон, якая расказвае аб трактаце, паводле якога пасьля І сусьветнай вайны Вугоршчына страціла 72% тэрыторыі. Спэктакль паказалі ў пачатку чэрвеня.

З 2010 года, калі на выбарах перамагла партыя Фідэш, у Вугоршчыне вяртаюцца настроі даваеннага часу, калі краінай кіраваў Міклаш Хорці, які ў 1919 годзе ліквідаваў савецкую ўладу, а падчас Другой сусьветнай вайны стаў саюзьнікам гітлераўскай Нямечыыны.

Цяпер у Вугоршчыне мяняюць назвы некаторых адміністрацыйных адзінак — вяртаюць гістарычныя. Усё гэта павінна ствараць уражаньне, што адбудоўваецца вялікая Вугоршчына, праўда, у цяперашніх граніцах.

4 чэрвеня 2010 года, у 90-ю гадавіну падпісаньня трактата ў Трыяноне, у Вугоршчыне было аб’яўлена новае сьвята — Дзень народнага адзінства.

Таксама кіруючая партыя зрабіла магчымым суайчыньнікам, якія жывуць за граніцай, у спрошчанай форме атрымліваць вугорскае грамадзянства. Гэта рашэньне раззлавала Румынію і Славакію. Бо ў гэтых краінах жывуць найбольшыя вугорскія дыяспары. Для вугорцаў, якія жывуць ва Ўкраіне, вугорскі пашпарт зьяўляецца пропускам ня толькі на гістарычную бацькаўшчыну, але і ў Эўрапейскі зьвяз і ЗША, бо Вашынгтон скасаваў візы для вугорцаў. У 2014-2017 гадах Вугоршчына выдала мільён пашпартоў новым грамадзянам, перш за ўсё закарпацкім вугорцам.

Dziennik Gazeta Prawna/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт