Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыя: 101 год таму Мату Хары прыгаварылі да расстрэлу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.07.2018 18:59
  • Mata Hari.mp3
Толькі тры кулі з 12 трапілі ў яе, адна з куль прайшла праз сэрца - афіцэр дабіў славутую агентку стрэлам у патыліцу.
Мата Хары ў сцэнічным касьцюмеМата Хары ў сцэнічным касьцюмеcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Маргарэта Гертруда Зэльле – гэтае імя хутчэй за ўсё большасьці нічога не гаворыць. Але вось ужо імя Мата Хары гаворыць многае. А гэта адзін і той жа чалавек, бо Мата Хары – гэта творчы псэўданім вядомага гістарычнага пэрсанажу, танцоўшчыцы, куртызаны й шпіёна.
Маргарэта Гертруда Зэльле нарадзілася ў 1876 годзе на тэрыторыі Нідэрляндаў. Была прыгавораная да расстрэлу на моцы рашэньня францускага суда за шпіянаж на карысьць Нямеччыны 25 ліпеня 1917 году. Дарэчы, суд працягваўся ўсяго толькі два дні.
Гаворыць прафэсар гістарычных навук Рафал Хабельскі.
Рафал Хабельскі: Да 1914 году пра Мату Хары ў Францыі мала хто чуў. Яна была галяндкай, выйшла замуж за афіцэра галяндзкіх каляніяльных войск, муж служыў у калёніях, таму яна нейкі час жыла па-за тэрыторыяй Эўропы. Мата Хары была мала вядомая нават не да пачатку Першай сусьветнай вайны, а ўвогуле да 1917 году, калі яе абвінавацілі ў шпіянажы й пра гэта пачалі пісаць газэты.
Мата Хары – гэта мастацкі псэўданім. Яна была танцоўшчыцай, прычым гэта была яе місія, а не патрэба, каб зарабляць грошы, таму што яна ніколі ня мела фінансавых праблем. Яна лічыла, што танец – гэта яе жыцьцёвае пакліканьне.
Першы раз яна выйшла на сцэну ў 1905 годзе. Хутка Мата Хары здабыла кола прыхільнікаў. Па-першае, таму, што яна была танцоўшчыцай гэтак званага «ўсходняга стылю», па-другое, на сцэну выходзіла апранутая ў мінімальную колькасьць адзежы, што ў тыя часы было цывілізацыйным шокам. Хутка кола яе знаёмых і прыхільнікаў пашырылася на ўплывовых людзей, напрыклад, паслоў Нямеччыны й Японіі.
Маргарэта Гертруда Зэльле нейкі час жыла ў галяндзкай Ост-Індыі – цяпер гэта тэрыторыя Інданэзіі. З малайскай мовы ўзяла псэўданім: «мата» – вока, «хары» – дзень – Вока Дня.
Падчас Першай сусветнай вайны Нідэрлянды заставаліся нэйтральнымі, і будучы галяндзкай падданай Маргарэта магла езьдзіць з Францыі на радзіму й назад. Краіны былі падзеленыя лініяй фронту, і дарога Маты Хары пралягала праз Гішпанію (дзе была актыўная нямецкая рэзыдэнтура) і Вялікабрытанію; яе перамяшчэньні прыцягнулі ўвагу саюзнай контрразьведкі.
Большасьць гісторыкаў лічыць, што шкода ад шпіянажу Маты Хары (гэта значыць эфэктыўнасьць яе як разьведчыцы) была моцна перабольшаная – няшмат інфармацыі, здабытай ёю, прадстаўляла сур'ёзную каштоўнасьць для таго ці іншага боку.
Найбольш вядомай Мата Хары стала пасьля сваёй сьмерці, стаўшы героем раманаў, фільмаў і апавяданьняў. Яна была двайным агентам – шпіёніла й для французаў, і для немцаў. Працяглы час Мата Хары лічылася «агентам стагодзьдзя». Па сёньняшні дзень невядома, што яе «здаў».
Расстралялі Мату Хары 15 кастрычніка 1917 году раніцай. Толькі тры кулі з 12 трапілі ў яе, адна з куль прайшла праз сэрца. Афіцэр дабіў славутую агентку стрэлам у патыліцу.
вс
тэкст перадачы напісаны на падставе архіўных запісаў Польскага радыё

Маргарэта Гертруда Зэльле – гэтае імя хутчэй за ўсё большасьці нічога не гаворыць. Але вось ужо імя Мата Хары гаворыць многае. А гэта адзін і той жа чалавек, бо Мата Хары – гэта творчы псэўданім вядомага гістарычнага пэрсанажу, танцоўшчыцы, куртызаны й шпіёна.Маргарэта Гертруда Зэльле нарадзілася ў 1876 годзе на тэрыторыі Нідэрляндаў. Была прыгавораная да расстрэлу на моцы рашэньня францускага суда за шпіянаж на карысьць Нямеччыны 25 ліпеня 1917 году. Дарэчы, суд працягваўся ўсяго толькі два дні.

Гаворыць прафэсар гістарычных навук Рафал Хабельскі.

Рафал Хабельскі: Да 1914 году пра Мату Хары ў Францыі мала хто чуў. Яна была галяндкай, выйшла замуж за афіцэра галяндзкіх каляніяльных войск, муж служыў у калёніях, таму яна нейкі час жыла па-за тэрыторыяй Эўропы. Мата Хары была мала вядомая нават не да пачатку Першай сусьветнай вайны, а ўвогуле да 1917 году, калі яе абвінавацілі ў шпіянажы й пра гэта пачалі пісаць газэты.

Мата Хары – гэта мастацкі псэўданім. Яна была танцоўшчыцай, прычым гэта была яе місія, а не патрэба, каб зарабляць грошы, таму што яна ніколі ня мела фінансавых праблем. Яна лічыла, што танец – гэта яе жыцьцёвае пакліканьне.

Першы раз яна выйшла на сцэну ў 1905 годзе. Хутка Мата Хары здабыла кола прыхільнікаў. Па-першае, таму, што яна была танцоўшчыцай гэтак званага «ўсходняга стылю», па-другое, на сцэну выходзіла апранутая ў мінімальную колькасьць адзежы, што ў тыя часы было цывілізацыйным шокам. Хутка кола яе знаёмых і прыхільнікаў пашырылася на ўплывовых людзей, напрыклад, паслоў Нямеччыны й Японіі.

Маргарэта Гертруда Зэльле нейкі час жыла ў галяндзкай Ост-Індыі – цяпер гэта тэрыторыя Інданэзіі. З малайскай мовы ўзяла псэўданім: «мата» – вока, «хары» – дзень – Вока Дня.

Падчас Першай сусветнай вайны Нідэрлянды заставаліся нэйтральнымі, і будучы галяндзкай падданай Маргарэта магла езьдзіць з Францыі на радзіму й назад. Краіны былі падзеленыя лініяй фронту, і дарога Маты Хары пралягала праз Гішпанію (дзе была актыўная нямецкая рэзыдэнтура) і Вялікабрытанію; яе перамяшчэньні прыцягнулі ўвагу саюзнай контрразьведкі.

Большасьць гісторыкаў лічыць, што шкода ад шпіянажу Маты Хары (гэта значыць эфэктыўнасьць яе як разьведчыцы) была моцна перабольшаная – няшмат інфармацыі, здабытай ёю, прадстаўляла сур'ёзную каштоўнасьць для таго ці іншага боку.

Найбольш вядомай Мата Хары стала пасьля сваёй сьмерці, стаўшы героем раманаў, фільмаў і апавяданьняў. Яна была двайным агентам – шпіёніла й для французаў, і для немцаў. Працяглы час Мата Хары лічылася «агентам стагодзьдзя». Па сёньняшні дзень невядома, што яе «здаў».

Расстралялі Мату Хары 15 кастрычніка 1917 году раніцай. Толькі тры кулі з 12 трапілі ў яе, адна з куль прайшла праз сэрца. Афіцэр дабіў славутую агентку стрэлам у патыліцу.

вс

тэкст перадачы напісаны на падставе архіўных запісаў Польскага радыё

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт