Logo Polskiego Radia
Print

Дзякуючы бесьпілётнікам за славутымі асобамі можна сачыць амаль усюды

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.08.2018 14:46
Цяпер бесьпілётнікаў у Польшчы каля 100 тыс, а неўзабаве будзе ў два разы больш.
Joachim S. Müller/flickr.com

У Польшчы ёсьць каля 100 тыс. уладальнікаў бесьпілётных лятальных апаратаў. Гэта толькі ў дзевяць разоў менш, чым у ЗША. Такім чынам палякі ўваходзяць у лік грамадтваў, дзе бесьпілётнікаў адна з самых вялікіх колькасьцяў у пераліку на душу насельніцтва – паведамляе "Dziennik Gazeta Prawna". Год таму прыбытак ад продажу такіх апаратаў дасягнуў чвэрці мільярда злотых, ён дынамічны расьце з кожным годам.

Цяпер бесьпілётнікаў у краіне каля 100 тыс, а неўзабаве будзе ў два разы больш. Пры чым каля 90% з іх – гэта практычна цацкі, апараты вагой да 600 грамаў. Зарабляе на бесьпілётніках каля 500-600 чалавек, аб чым сьведчыць колькасьць фірмаў, якія займаюцца камэрцыйным выкарыстаньнем апаратаў. А ў выніку такога менавіта выкарыстаньня людзі, асабліва славутыя асобы, ужо нідзе ня могуць адчуваць сябе поўнасьцю ананімна, нават ва ўласнай кватэры на самым высокім паверсе хмарачоса. Напрыклад, у сераду адзін з самых папулярных таблоідаў надрукаваў здымкі новага дому старшыні Польскага тэлебачаньня Яцэка Курскага і яго жонкі. якія толькі-толькі расьпісаліся. Фатаграфіі былі зробленыя пры дапамозе бесьпілётніка. Магчыма, такое выкарыстаньне бесьпілётнікаў ня ўсім падабаецца, але на думку праўніка Каміля Мамака, няма сэнсу змагацца з такімі лятальнымі апаратамі, паколькі ў абсалютнай большасьці людзі карыстаюцца імі ў рамках законаў, а злачынствы – гэта толькі вельмі невялікі адсотак.

Самы танны бесьпілётнік-цацку можна купіць за прыкладна 100 злотых, але прафэсійныя апараты каштуюць нават 150-200 тыс. злотых. Каб атрымаць ліцэнзію на пілятаж апарата, неабходна здаць іспыты: тэарэтычны і практычны, прадставіць мэдыцынскае пасьведчаньне. Аднак пад канец жніўня павінна пачаць дзейнічаць распараджэньне міністра інфраструктуры, якое пашырыць лік асобаў, што змогуць карыстацца бесьпілётнікамі.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт