Logo Polskiego Radia
Print

Польская горная прамысловасьць у добрым стане

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.08.2018 15:56
  • вугаль.mp3
У Польшчы працягваюцца абмеркаваньні адносна таго, што рабіць з энэргетыкай.
Foto: pixabay.com/CC0

Асноўная энэргасыравіна тут – гэта вугаль. Стан вугальнай прамысловасьці за апошнія гады палепшыўся, аднак урад змог вырашыць далёка не ўсе праблемы.

Энэргетыка лічыцца адным з ключавых сэктараў любой эканомікі. У Польшчы ў энэргетыцы ключавую ролю гуляе вугаль. У польскім паліўным балянсе вугаль займае амаль 80%. Польшча мае багатыя залежы вугалю, дзякуючы гэтаму можа пачувацца бясьпечна з энэргетычнага пункту гледжаньня.

Пасьля некалькі год страт, якія прыносіла выгульная прамысловасьць, сэктар зноў пачаў зарабляць. Так у 2015 годзе вугальная прамысловасьць выпрацавала 4,5 мільярдаў злотых страт, у 2016 мінус скараціўся да 3,6 мільёнаў. Летась сэктар зарабіў 3,6 мільярды злотых.

На гэта паўплываў рост цэн на вугаль на сусьветных рынках, але і рэструктурызацыя прамысловасьці, скарачэньне выдаткаў ды мадэрнізацыя вытворчасьці. Цяпер у польскім урадзе кажуць, што вугальная прамысловасьць у добры як ніколі стане. Распавядае віцэ-міністар энэргетыкі Польшчы Гжэгаж Табішоўскі.

Гжэгаж Табішоўскі: Я рады, што сёньня можна казаць пра горназдабываючы сэктар. Некалькі год таму гэтая тэма з Польшчы не існавала. Урад не хацеў пра гэта гаварыць, дамінаваў падыход, што шахты трэба пазачыняць, спыніць здабычу, бо сэктар генэрыруе адны праблемы. Сёньня мы знаходзімся ў іншай сытуацыі. Шмат чаго здарылася, няма іншага сэктару ў польскай эканоміцы, дзе б адбыліся такія важныя зьмены, вырасла эфэктыўнасьць здабычы ды палепшылася арганізацыя працы.

Як выглядаюць фінансы сэктару?

Гжэгаж Табішоўскі: У 2015-м годзе страты Польшчы на каменным вугалі сягнулі 4,6 мільярды. Пры канцы 2016-га года мы надалей мелі мінус у гэтым сэктары, але ён не перавысіў 400 мільёнаў злотых . У адказ на гэта мы пачалі палітыку “тушэньня пажараў”, то бок вырашэньня найбольш вострых праблем, але таксама ўкладаем сродкі ў доўгатэрміновыя рэчы. У выніку акцыі горна-здабываючых польскіх кампаній падскочылі з 9 злотых за акцыю да 80-90 за апошнія гады.

Гэта быў посьпех ў эўрапейскім маштабе, зазначаў чыноўнік.

Гжэгаж Табішоўскі: Гэта ўзрост быў нечым надзвычайным ня толькі ўнутры Польшчы, але ня меў прэцэдэнтаў у Эўропе. 1000% вырасла даходнасьць акцый. Што паўплывала на гэта. Па-першае, рэструктурызацыя вугальных кампаній, якая палягала на продажы часткі няпрофільных актываў, шахты атрымалі грошы на мадэрнізацыю, на рэалізацыю інвэстыцыйных плянаў. Мы паказалі, што можна зарабляць на продажы каменнага вугалю. Па-другое, мы скарацілі выдаткі на 20%. Па-трэцяе, пачала паляпшацца каньюнктура цэн на рынку, асабліва ў 2016 годзе.

Разам з тым застаюцца пытаньні. У першую чаргу яны тычацца колькасьці ды якасьці польскага вугалю. Нягледзячы на тое, што сытуацыя паляпшаецца, рэалізуюцца інвэстыцыі, пануе добры настрой, польскія шахты здабываюць усё менш і менш вугалю. Летась шахцёры дабылі на 4,9 мільёнаў тон вугалю менш, а Польшча з экспарцёра вугалю стала ўпершыню летась імпарцёрам нэта вугалю. Ці сапраўды ў польскай вугальнай прамысловасьці пануе такая добрая сытуацыя? Гаворыць, галоўны рэдактар парталу “Бізнэс радар” Войцех Якубік.

Войцех Якубік: На паперы ўсё выглядае цудоўна. Ёсьць урадавая праграма новай індустрыялізацыі Сылезіі, у якой гаворыцца, што вугальная прамысловасьць будзе заменена сучаснымі складамі энэргіі. Гэта дазволіць захаваць працоўны месцы ў гэтым рэгіёне, зьмяніць характар працы, то бок каб людзі не лічылі ў 100% масе, што пойдуць працаваць у шахце. Аднак, гэтыя дзеяньні трэба яшчэ рэалізаваць. На сёньня аднавіўся працэс здабычы вугалю , аднак гэта гэта заплачаны вялікія саступкі прафсаюзам. Таксама ёсьць праблема якасьці польскага вугалю, які прайграе на рынку. Напрыклад, расейскі вугаль больш цэнава прыцягальны, мае добрыя парамэтры, Польшча ўсё больш адтуль імпартуе гэтай сыравіны.

За апошнія гады палепшыўся стан польскай вугальнай прамысловасьці. Сэктар пачаў зноў зарабляць, пачаліся інвэстыцыі. Разам з тым польскія шахцёру адчуваюць востра подых канкурэнтаў. Расея ды Ўкраіна наступаюць палякам на пяткі.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт