Logo Polskiego Radia
Print

Галакост – памяць, якая абуджаецца пасьля доўгага сну (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 15.08.2018 21:46
  • Інтэрвію з Ірынай Кашталян.mp3
«У нас шмат неабыякавых дасьледчыкаў і краязнаўцаў, якія не абмінаюць увагай тэму Галакосту. Такіх людзей становіцца ўсё больш».
Надмагільныя пліты на былых габрэйскіх могілках у МенскуНадмагільныя пліты на былых габрэйскіх могілках у Менскуradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Галакост – памяць, якая абуджаецца пасьля доўгага сну
Памяць пра гісторыю Вялікай айчынай вайны займае асноўнае месца ў сыстэме ідэалягічных каардынат сучаснай беларускай дзяржавы. Аднак, афіцыйны дыскурс у галіне дасьледаваньняў Другой сусьветнай вайны часта абапіраецца на штампах і савецкіх замшэлых ідэялягэмах.
Памяць пра гісторыю Вялікай айчынай вайны займае асноўнае месца ў сыстэме ідэалягічных каардынат сучаснай беларускай дзяржавы. Аднак, афіцыйны дыскурс у галіне дасьледаваньняў Другой сусьветнай вайны часта абапіраецца на штампах і савецкіх замшэлых ідэялягэмах.

На афіцыйным узроўні дагэтуль не надаецца дастаткова ўвагі пытаньню Галакосту на тэрыторыі Беларусі. Насуперак пасіўнасьці дзяржавы, дасьледаваньнямі, а таксама вяртаньнем памяці ахвярам мэтанакіраванага зьнішчэньня габрэйскага народа ўжо 15 гадоў займаецца адукацыйны цэнтар «Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна».

«Гістарычная
«Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна»

«Гістарычная майстэрня» месьціцца ў старым драўляным будынку на тэрыторыі былога габрэйскага гета ў Менску. У «Майстэрні» рэгулярна ладзяцца адукацыйныя мерапрыемствы, сустрэчы з людзьмі, якім удалося перажыць Галакост. Апроч таго, пры ўстанове дзейнічаюць пастаянныя й часовыя выставы на тэмы, зьвязаныя з гісторыяй зьнішчэньня габрэйскага народа.

Ірына
Ірына Кашталян

Больш падрабязна пра дзейнасьць «Гістарычнай майстэрні» распавядае яе кіраўнік доктар гістарычных навук Ірына Кашталян.

Ірына Кашталян: «Гістарычнай майстэрня» зьяўляецца праектам Менскага адукацыйнага цэнтра. Яна паўстала ў 2003 годзе, каб дапамагчы захаваць памяць пра ахвяраў вайны, з ухілам у бок дасьледаваньня Галакосту, у прыватнасьці, з акцэнатм на вывучэньне Менскага гета.

«Гістарычная
«Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна»

На той момант такіх рэчаў у Беларусі ня было, наогул пачынаючы толькі зь 2008 году ў Беларусі зьмяняецца сытуацыя і ў афіцыйны дыскурс трапляе тэма Галакосту.

Майстэрня працуе ўжо 15 гадоў, зьбірае людзей, якім неабыякава гэтая тэма.Яднае вакол сябе людзей, якія перажылі вайну, навукоўцаў і моладзь. Праводзім мерапрыемствы, якія накіраваныя на дасьледаваньні, на адукацыю й на захаваньне памяці.

Помнік
Помнік ахвярам Менскага гета на Старых габрэйскіх могілках


Польскае радыё: Удакладніце, калі ласка, што гэта за мерапрыемствы? З якой мэтавай аўдыторыяй Вы працуеце?

Ірына Кашталян: Мы не працуем на колькасны паказчык. Аднак, калі аналізаваць кожны месяц, у нас могуць праходзіць дзясяткі, часам нават больш за 100 мерапрыемстваў.

«Гістарычная
«Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна»


Наша ўстанова прапануе абсалютна розныя тыпы мерапрыемстваў: акцыі памяці, экскурсіі па Менскім гета й па Трасьцянцы. Мы рыхтавалі з настаўнікамі дыдактычныя матэрыялы па гісторыі Менскага гета, рэгулярна ладзім клюб вуснай гісторыі й гэтак далей.

Апроч дасьледчыцкіх накірункаў, мы актыўна рэалізоўваем сацыяльны праект. Працуем з ахвярамі Галакосту, дапамагаем прайсьці рэабілітацыю пасьля траўм нанесеных вайной.

Польскае радыё: Навуковы супрацоўнік Польскага габрэйскага інстытута прафэсар Жбікоўскі, пасьля наведваньня Беларусі адзначыў, што гэта краіна постпамяці. Маўляў, пасьля габрэяў тут не засталося ніякіх сьведчаньняў. Ці Вы пагадзіцеся з такім меркаваньнем?

Ірына Кашталян: Я лічу, што яшчэ ёсьць магчымасьці захоўваць гэтую памяць. Зразумела, што людзей, якія могуць распавесьці пра вайну, пра Галакост становіцца ўсё менш і менш.

Я вельмі рада тым энтузіястам, якія фіксуюць гэтыя сьведчаньні, пра даваеннае жыцьцё з габрэйскім кампанэнтам, якая была вельмі істотная.

Я бы не сказала, што ў нас зусім няма матэрыялу. Зразумела, што гэтага недастаткова, аднак, калі мы прыкладзем намаганьні – будуць станоўчыя вынікі.Напрыклад, летась у нас была экспэдыцыя па гісторыі Менскага гета, там мы запісалі 46 інтэрвію й гэта дастаткова высокі паказчык.

/


Таксама засталіся й пэўныя матэрыяльныя сьведчаньні; толькі пытаньне ў тым, як зь імі працуюць. Возьмем, напрыклад, сынагогу ў Ашмянах. Будынак знаходзіцца ў добрым стане, але няма тых габрэяў, якія маглі бы дбаць пра яго. На маю думку, у такіх выпадках павінна ўмешвацца дзяржава.

/


Магу сказаць пазытыўна, у нас шмат неабыякавых дасьледчыкаў і краязнаўцаў, якія не абмінаюць увагай тэму Галакосту. Такіх людзей становіцца ўсё больш, ёсьць пазытыўныя пэрспэктывы. (…)

З кіраўніком «Гістарычнай майстэрні» Ірынай Кашталян размаўляў Эдуард Жолуд.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт