Logo Polskiego Radia
Print

Сэнсарная тэрапія - забава, якая лечыць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.11.2018 11:06
  • сэнсарная тэрапія.mp3
Сэрнсарная тэрапія дапамагае дзецям, у якіх назіраюцца праблемы з вучобай і з жыцьцём у грамадзтве.
Заняткі па сэнсарнай тэрапіі вядзе Г.ДэмянюкЗаняткі па сэнсарнай тэрапіі вядзе Г.Дэмянюкhttps://www.integracjasensoryczna-elf.pl/galeria

Калі дзіця не рэагуе на словы бацькоў, калі многа крычыць, ня ўмее зашпіліць гузікі, распранаецца дагала, часта падае, не дазваляе сябе прытуліць, ня ладзіць з равесьнікамі, гэтыя сымптомы могуць падказваць, што дзіця варта пракансультаваць са спэцыялістам па сэнсарнай інтэграцыі. Гэты від тэрапіі ў ЗША выкарыстоўваецца ўжо 80 гадоў, у Польшчы вядомы 60 гадоў, але толькі некалькі гадоў таму пачаўся яго сапраўдны росквіт.

Сутнасьць і сэнс гэтай галіны навукі тлумачыць доктар Галіна Дэмянюк, тэрапэўтка па сэнсарнай інтэграцыі.

Г. Дэмянюк: Сэнсарная тэрапія – гэта лячэбная фізкультура для дзяцей з разнастайнымі парушэньнямі ў разьвіцьці, пачынаючы з лагодных парушэньняў, такіх як парушэньні раўнавагі, напружаньня цягліц, дэфіцыт слыхавой канцэнтрацыі ўвагі ці аслабленьне канцэнтрацыі зроку, па больш сур’ёзныя, як сындром Аспэргера, аўтызм, а таксама для дзяцей з сыдромам Даўна. Сэрнсарная тэрапія дапамагае дзецям, у якіх назіраюцца праблемы з вучобай і з жыцьцём у грамадзтве. Гэтая тэрапія дапамагае дзецям увайсьці ў школьны ўзрост, быць больш самастойным, лепш інтэгравацца з равесьнікамі, таму, што ў сучасным сьвеце ўсё, што нас акружае, прыводзіць да самаізаляцыі, да пагружэньня ў свой сьвет, ці ў інтэрнэт. Гэтая тэрапія дапамагае таксама дзецям, якія прыйшлі на сьвет падчас цяжкіх родаў.

Заняткі па сэнсарнай інтэграцыі адбываюцца ў форме гульні – так яны глядзяцца звонку. Прычым гэта такія простыя гульні, як гойданьне, скаканьне, спусканьне на ліне, заварочваньне ў дыван…. Здаецца, такім чынам дзіця можа займацца на дзяцячай пляцоўцы адно або з бацькамі…

Г.Дэмянюк: Так, але гэта гульня арыентаваная. Спачатку рыхтуюць дыягназ, правяраюць, у якой галіне ў дзіцяці назіраюцца дэфіцыты. Забава арыентэваная – гэта прадстаўленьне дзіцяці стымулаў, якіх у яго не хапае для правільнага разьвіцьця, напрыклад, вэстыбулярная сыстэма, зьвязанай з дотыкам. Вестыбулярная стымуляцыя – гэта гойданьне, спусканьне, у выпадку парушэньня раўнавагі – кружэньні. Калі ў дзіцяці невялікі дэфіцыт слыхавой канцэнтрацыі, то яго не кваліфікуюць на тэрапію слыху ў Інстытут, а рэкамэндуюць сэнсарную тэрапію, якая зьяўляецца асновай для разьвіцьця разнароднага адчуваньня. Сэнсарная тэрапія інтэгруе ўсе пачуцьці: пачуцьцё дотыку, глыбокага адчуваньня, слых, зрок…

Што гэта „глыбокае адчуваньне”?

Г.Дэмянюк: Глыбокае адчуваньне – гэта адчуваньне ў мышцах, у суставах, гэта аснова для адчуваньня свайго цела, для адчуваньня, што мы знаходзімся ў прасторы. Дотык звонку, далікатнае ласканьне – гэта павярхоўнае пачуцьцё. Дзіця з парушэньнем павярхоўнага адчуваньня ня хоча прытуляцца, распранаецца дагала, таму што яго баліць дотык - нават адзеньня. Глыбокае адчуваньне паказвае, дзе мы знаходзімся ў прасторы, дзе правы, левы бок. Калі ляжым на жываце – гэта таксама глыбокае адчуваньне. Дзіця ляжыць на жываце, падымае галаву й глядзіць навокал. Гэтае практыкаваньне зьвязанае са здольнасьцю перапісваньня са школьнай дошкі ды адаптацыяй вастрыні зроку да адлегласьці. Пераўтварэньні візуальных стымулаў – гэта таксама глыбокае адчуваньне. Усе пачуцьці цесна з сабою зьвязаныя. Калі шляхі нейкім чынам перакрытыя, то сэнсарная інтэграцыя палягае на адмыканьні шляхоў, з той мэтай, каб увесь арганізм спраўна супрацоўнічаў.

Якая сытуацыя, якія паводзіны дзіцяці павінны выклікаць пільнасьць бацькоў і, магчыма, яны павінны аддаць дзіця на заняткі па сэнсарнай інтэграцыі?

Г.Дэмянюк: Найчасьцей на такія заняткі трапляюць выхаванцы дзіцячых садкоў. На самой справе, настаўнікі ставяць першы дыягназ. Бацькі 3-4-гадовых дзяцей ня ў стане ацаніць, ці гэта норма ў разьвіцьці, ці не, а тым больш, калі гэта іх першае дзіцё. Ва ўзросьце 3-5 гадоў настаўнікі ў садках, часам бацькі бачаць, што нешта ня так. Напрыклад, настаўнікі адзначаюць: „Гэтае дзіця надта доўга накладае боцік, гэтае часта падае, а гэтае яшчэ не гаворыць у 4 годзікі, ой дрэнна – гэты малышка яшчэ ў пялёнках”. Часта здараецца, што самі бацькі прыводзяць дзіця, бо бачаць, што нешта ня так, бо, напрыклад, дзіця ня слухае бацькоў, не гуляе з іншымі дзецьмі, плача, многа крычыць, не рэагуе на сваё імя, не рэагуе на сьвятло ні на гук – гэта вельмі сур’ёзныя паказчыкі. Калі чатырохгадовае дзіця часта падае – гэта знак, што ў яго парушэньне раўнавагі. Здараюцца дзеці, якія ў 11 гадоў ня хочуць езьдзіць на ровары – значыць, яно прыйшло на тэрапію 5 гадоў запозна.

Доктар Галіна Дэмянюк адзначыла, што тэрапія сэнсарнай інтэграцыі павінна доўжыцца як мінімум 9 месяцаў. Дзіця павінна прыходзіць на заняткі раз на тыдзень прынамсі на адну гадзіну. Тады паўторна яму ставяць дыягназ. Кожная хвароба, пераломы, у прыватнасьці, запаленьне апарату слыху, зьвязанага з раўнавагай, аказвае ўплыў на тое, ці дзіця атрымлівае прагрэс у тэрапіі, ці не. У некаторых выпадках, як, напрыклад, дзіця з сындромам Аспэргера, сэнсарная інтэграцыя рэкамэндуецца на ўсё жыцьцё.

Падрыхтавала Яланта Сьмялоўская

Калі дзіця не рэагуе на словы бацькоў, калі многа крычыць, ня ўмее зашпіліць гузікі, распранаецца дагала, часта падае, не дазваляе сябе прытуліць, ня ладзіць з равесьнікамі, гэтыя сымптомы могуць падказваць, што дзіця варта пракансультаваць са спэцыялістам па сэнсарнай інтэграцыі. Гэты від тэрапіі ў ЗША выкарыстоўваецца ўжо 80 гадоў, у Польшчы вядомы 60 гадоў, але толькі некалькі гадоў таму пачаўся яго сапраўдны росквіт.

Сутнасьць і сэнс гэтай галіны навукі тлумачыць доктар Галіна Дэмянюк, тэрапэўтка па сэнсарнай інтэграцыі.

Г. Дэмянюк: Сэнсарная тэрапія – гэта лячэбная фізкультура для дзяцей з разнастайнымі парушэньнямі ў разьвіцьці, пачынаючы з лагодных парушэньняў, такіх як парушэньні раўнавагі, напружаньня цягліц, дэфіцыт слыхавой канцэнтрацыі ўвагі ці аслабленьне канцэнтрацыі зроку, па больш сур’ёзныя, як сындром Аспэргера, аўтызм, а таксама для дзяцей з сыдромам Даўна. Сэрнсарная тэрапія дзацей, у якіх назіраюцца праблемы з вучобай і з жыцьцём у грамадзтве. Гэтая тэрапія дапамагае дзецям увайсьці ў школьны ўзрост, быць больш самастойным, лепш інтэгравацца з равесьнікамі, таму, што ў сучасным сьвеце ўсё, што нас акружае, прыводзіць да самаізаляцыі, да пагружэньня ў свой сьвет, ці ў інтэрнэт. Гэтая тэрапія дапамагае таксама дзецям, якія прыйшлі на сьвет падчас цяжкіх родаў.

Заняткі па сэнсарнай інтэграцыі адбываюцца ў форме гульні так яны глядзяцца звонку. Прычым гэта такія простыя гульні, як гойданьне, скаканьне, спусканьне на ліне, заварочваньне ў дыван…. Здаецца, такім чынам дзіця можа займацца на дзяцячай пляцоўцы адно або з бацькамі…

@ js 16.08_zabawa

Г.Дэмянюк: Так, але гэта гульня арыентаваная. Спачатку рыхтуюць дыягназ, правяраюць, у якой галіне ў дзіцяці назіраюцца дэфіцыты. Забава арыентэваная – гэта прадстаўленьне дзіцяці стымулаў, якіх у яго не хапае для правільнага разьвіцьця, напрыклад, вэстыбулярная сыстэма, зьвязанай з дотыкам. Вестыбулярная стымуляцыя – гэта гойданьне, спусканьне, у выпадку парушэньня раўнавагі – кружэньні. Калі ў дзіцяці невялікі дэфіцыт слыхавой канцэнтрацыі, то яго не кваліфікуюць на тэрапію слыху ў Інстытут, а рэкамэндуюць сэнсарную тэрапію, якая зьяўляецца асновай для разьвіцьця разнароднага адчуваньня. Сэнсарная тэрапія інтэгруе ўсе пачуцьці: пачуцьцё дотыку, глыбокага адчуваньня, слых, зрок…

Што гэта „глыбокае адчуваньне”?

@ js 16.08_czucie głebokie

Г.Дэмянюк: Глыбокае адчуваньне – гэта адчуваньне ў мышцах, у суставах, гэта аснова для адчуваньня свайго цела, для адчуваньня, што мы знаходзімся ў прасторы. Дотык звонку, далікатнае ласканьне – гэта павярхоўнае пачуцьцё. Глыбокае адчуваньне паказвае, дзе мы знаходзімся ў прасторы, дзе правы, левы бок. Калі ляжым на жываце – гэта таксама глыбокае адчуваньне. Дзіця лячыць на жываце, падымае галаву й глядзіць навокал. Гэтае практыкаваньне зьвязанае са здольнасьцю перапісваньня са школьнай дошкі ды адаптацыяй вастрыні зроку да адлегласьці. Пераўтварэньні візуальных стымулаў – гэта таксама глыбокае адчуваньне. Усе пачуцьці цесна з сабою зьвязаныя. Калі шляхі нейкім чынам перакрытыя, то сэнсарная інтэграцыя палягае на адмыканьні шляхоў, з той мэтай, каб увесь арганізм спраўна супрацоўнічаў.

Якая сытуацыя, якія паводзіны дзіцяці павінны выклікаць пільнасьць бацькоў і, магчыма, яны павінны аддаць дзіця на заняткі па сэнсарнай інтэграцыі?

@ йс 16.08_дяґноза

Г.Дэмянюк: Найчасьцей на такія заняткі трапляюць выхаванцы дзіцячых садкоў. На самой справе, настаўнікі ставяць першы дыягназ. Бацькі 3-4-гадовых дзяцей ня ў стане ацаніць, ці гэта норма ў разьвіцьці, ці не, а тым больш, калі гэта іх першае дзіцё. Ва ўзросьце 3-5 гадоў настаўнікі ў садках, часам бацькі бачаць, што нешта ня так. Напрыклад, настаўнікі адзначаюць: „Гэтае дзіця надта доўга накладае боцік, гэтае часта падае, а гэтае яшчэ не гаворыць у 4 годзікі, ой дрэнна – гэты малышка яшчэ ў пялёнках”. Часта здараецца, што самі бацькі прыводзяць дзіця, бо бачаць, што нешта ня так, бо, напрыклад, дзіця ня слухае бацькоў, не гуляе з іншымі дзецьмі, плача, многа крычыць, не рэагуе на сваё імя, не рэагуе на сьвятло ні на гук – гэта вельмі сур’ёзныя паказчыкі. Калі чатырохгадовае дзіця часта падае – гэта знак, што ў яго парушэньне раўнавагі. Здараюцца дзеці, якія ў 11 гадоў ня хочуць езьдзіць на ровары – значыць, яно прыйшло на тэрапію 5 гадоў запозна.

Тэрапія сэнсарнай інтэграцыі павінна доўжыцца як мінімум 9 месяцаў. Дзіця павінна прыходзіць на заняткі раз на тыдзень прынамсі на адну гадзіну. Тады паўторна яму ставяць дыягназ. Кожная хвароба, пераломы, у прыватнасьці, запаленьне апарату слыху, зьвязанага з раўнавагай, аказвае ўплыў на тое, ці дзіця атрымлівае прагрэс у тэрапіі, ці не. У некаторых выпадках, як, напрыклад, дзіця з сындромам Аспэргера, сэнсарная інтэграцыя рэкамэндуецца на ўсё жыцьцё.

Расказала нам доктар Галіна Дэмянюк, тэрапэўтка па сэнсарнай інтэграцыі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт