Logo Polskiego Radia
Print

Віленскія палякі пішуць у CV, што ведаюць беларускую

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 06.09.2018 10:00
  • 0906 А. Адамковіч - Віленшчына.mp3
Палякі на Віленшчыне нярэдка карыстаюцца мясцовай беларускай гаворкай, але з Таварыствам беларускай культуры ў Літве амаль не супрацоўнічаюць.
Могілкі Роса ў ВільніМогілкі Роса ў ВільніФота: pixabay.com/Public Domain CC0

У Вільні і ваколіцах склалася парадаксальная сытуацыя. Беларускамоўныя жыхары лічаць сябе палякамі. Тыя ж, хто лічыць сябе беларусамі, гавораць пераважна па-расейску.

Пра сёньняшні дзень беларуска-польскага моўна-культурнага ўзаемадзеяньня ў сталіцы Літвы расказвае доктар гуманітарных навук Аляксандар Адамковіч, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Аляксандар Адамковіч ня раз наведваў з экспэдыцыямі тыя тэрыторыі, дзе яшчэ гучыць беларуская мова — гэта перш за ўсё Віленскі і Салечніцкі (Шальчынінскі) раёны.

Віленшчына — гэта клясычнае памежжа, дзе людзі здаўна валодаюць некалькімі мовамі. Ёсьць тут і такія, якія ведаюць і літоўскую, і польскую, і беларускую, і расейскую мову адначасова.

У мясцовых самакіраваньнях Віленшчыны пераважаюць прадстаўнікі польскай нацыянальнасьці. Але з Таварыствам беларускай культуры ў Літве практычна не супрацоўнічаюць.

Сярод членаў мясцовых самакіраваньняў Віленшчыны ёсьць і такія людзі, якія валодаюць мясцовай беларускай гаворкай. Аднак яе не выкарыстоўваюць. На гэта ёсьць і гістарычныя прычыны.

Хаця некаторыя з чыноўнікаў нават пазначаюць у CV, што валодаюць беларускай мовай.

Аляксандар
Аляксандар Адамковіч на могілках Роса ў Вільні

Фота: facebook.com/aliaksandr.adamkovich

Аляксандар Адамковіч зьвяртае ўвагу на тое, што на Віленшчыне людзі па-рознаму вызначаюць сваю нацыянальнасьць. Але цяпер няма сэнсу корпацца ў іх галовах. Кожны сам для сябе вырашае, якая мова яму бліжэйшая і да якой нацыянальнасьці ён належыць.

Аляксандар Адамковіч упэўнены, што беларусы на Віленшчыне будуць існаваць як нацыянальная меншасьць. Але гэта ўжо залежыць не ад таго, на якой яны мове гавораць, а ад таго, кім сябе лічаць, якая ў іх нацыянальная самасьвядомасьць.

Віктар Корбут

Слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт