Logo Polskiego Radia
Print

З наступнага году шматдзетныя маці атрымаюць «мацярынскую пэнсію»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.09.2018 15:12
«Мацярынская пэнсія» ня будзе перавышаць мінімальнай пэнсіі.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnewww.pixabay.com

З наступнага году шматдзетныя маці ў пэнсійным узросьце атрымаюць гэтак званую «мацярынскую пэнсію». Законапраект знаходзіцца на этапе грамадзкіх кансультацый.

Пэнсію атрымаюць жанчыны, якія нарадзілі як мінімум чацьвёра дзяцей і за ўсё жыцьцё ня выпрацавалі стажу, неабходнага для мінімальнай пэнсіі.

«Праца па выхаваньні дзяцей - гэта таксама праца і яна таксама служыць краіне, таму шматдзетныя маці заслугоўваюць права атрымліваць пэнсію», – мяркуе палітык партыі «Права і справядлівасьць» Яцэк Сасін.

Я. Сасін: Мы імкнёмся вырашыць праблему, якая не датычыць мільёнаў чалавек, але закранае меншую групу – гаворка ідзе пра жанчын, якія сваё жыцьцё аддалі выхаваньню дзяцей і не змаглі выпрацаваць нават мінімальнай пэнсіі. Мы хочам гэтым жанчынам даць магчымасьць годна жыць на старасьць, не чакаючы міласьціны з боку дзяржавы ці сям’і.

Па гэтаму пытаньню згодныя ўсе парлямэнцкія партыі. Павэл Рабей з апазыцыйнай партыі «Сучасная» таксама «за». Ён падкрэсьлівае, што неабходна вызначыць адназначныя крытэры «мацярынскіх» пэнсій.

П.Рабей: Цяжка прызнаць справядлівым тое, што маці, якая выхавала чацьвёра дзяцей, лічаць непрацуючай. Так дзейнічае цяперашняя сыстэма. Я лічу, што пэнсіі для маці - гэта добрая ідэя і важна, каб крытэры прызнаваньня гэтых пэнсій былі празрыстыя, каб не было сумневаў, хто яе можа атрымаць.

Гэтак званая «мацярынская пэнсія» ня будзе перавышаць мінімальнай пэнсіі – сёньня гэта 1029,80 (паводле сёньняшняга курсу 278 даляраў).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт