Logo Polskiego Radia
Print

Постсавецкае грамадзтва: амаль 30 год без СССР

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.09.2018 16:15
  • Постсавецкае грамадзтва.mp3
Большасьць насельніцтва кажа пра дамінацыю пачуцьця незадаволенасьці жыцьцём.
Foto: pixabay.com/CC0

Мінула ўжо 27 год з распаду Савецкага Саюза, аднак пачуцьцё задаволенасьці жыцьцём пакуль так і не ўмацавалася ў жыхароў гэтых краін. Якія тут прычыны, разьбіраем у размове з экспэртам.

Лічыцца, што ў Савецкім Саюзе грамадзтва было задаволенае жыцьцём. Не існавала сацыяльнай няроўнасьці, розьніца ў даходах паміж беднымі ды багатымі складала 1,5-2 разы, была бясплатная мэдыцына, адукацыя, не пагражала беспрацоўе. Сацыялягічныя апытаньні ў краінах СНД ня раз паказвалі, што людзі, якія засталі СССР, лепш ацэньвалі сваё жыцьцё да распаду, чым пасьля. Напрыклад, у Расеі ва ўзроставай групе 40-64 гады такіх было 64%, ва Ўкраіне - 60%, у Беларусі – 53%.

Што тычыцца жыцьця пасьля распаду, то яго лепш ацэньвалі толькі 28% расейцаў і беларусаў ды 23% украінцаў. Напрыклад, у 2004 годзе жыцьцём у сваёй краіне задаволеныя былі 46% расейцаў, 44% беларусаў ды 34% украінцаў.

У 2018-м годзе толькі 15,7% беларускага насельніцтва далі свайму жыцьцю ў краіне надзвычай пазытыўную ацэнку, 14,8% расейскага ды 16,1% украінскага. То бок, далёка ад посьпеху.

Паказальным зьяўляецца прыклад Грузіі - з 2003 па 2012 ВУП краіны вырас з 4 да 15,8 мільярдаў даляраў, а потым толькі скарачаўся. У выніку цяпер 53% грузін заявілі, што сытуацыя ў іх краіне пагоршылася.

Для параўнаньня ў ЭЗ 79% грамадзян цалкам задаволеныя жыцьцём, у Скандынавіі яшчэ больш - 90%.

Чаму ў постсавецкіх краінах дамінуюць зусім іншыя пачуцьці. Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт