Logo Polskiego Radia
Print

79 гадоў таму саветы ўварвалiся на тэрыторыю Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.09.2018 15:28
  • 79 гадоў таму.mp3
17 верасьня адзначаецца Сусьветны дзень сыбірака, устаноўлены польскім Сэймам у 2013 годзе.
Помнік загінуўшым і забітым на Ўсходзе. PAP/Tomasz GzellПомнік загінуўшым і забітым на Ўсходзе. PAP/Tomasz GzellPAP/Tomasz Gzell

79 гадоў таму саветы ўварвалася на тэрыторыю Польшчы
17 верасьня адзначаецца Сусьветны дзень сыбірака, устаноўлены польскім Сэймам у 2013 годзе.
79 гадоў таму, 17 верасьня 1939 году, савецкая армія ўварвалася на тэрыторыю Польшчы. Надосьвітку жаўнеры Чырвонай арміі перасеклі польскую мяжу на ўсёй ейнай даўжыні.
Раней улады ў Маскве перадалі польскаму амбасадару Вацлаву Гжыбоўскаму (Wacław Grzybowski) пісьмо зь ілжывым паведамленьнем аб распадзе польскай дзяржавы, уцечцы польскага ўраду й неабходнасьці абароны насельніцтва ва ўсходніх рэгіёнах краіны.
Паводле гісторыка Шымана Нядзелі (Szymon Niedziela), дыспрапорцыі паміж сіламі польскай арміі й Чырвонай арміі былі велізарныя.
Шыман Нядзелі: Два фронты, якія напалі на Польшчы, то бок беларускі і ўкраінскі, гэта каля 600 тысяч жаўнераў. Апрача таго, былі задзейнічаныя каля 5 тысяч танкаў і бронемашынаў, а таксама каля 3 тысяч самалётаў. Гэта магутная сіла. Апрача таго трэба згадаць таксама пра падразьдзяленьні НКУС. Іх задачай было заняць стратэгічныя аб’екты ў Польшчы й правесьці арышты.
Паводле гісторыка, сытуацыю польскага боку ўскладняў таксама неадназначны загад галоўнакамандуючага, які забараніў польскім жаўнераў супраціўляцца падчас спробаў раззбраеньня й загадаў адступаць у бок Румыніі й Вугоршчыны. „Нягледзячы на гэта, палякі абараняліся па-геройску”, - дадае Нядзеля.
Шыман Нядзелі: Да канца гэтага загаду лягічна паясьніць нельга, асабліва, калі ўзяць пад увагу трагічны характар яго наступстваў. Тысячы польскіх жаўнераў і афіцэраў апыналіся ў руках саветаў. Аднак, нягледзячы на загад, польскія жаўнеры змагаліся з Чырвонай арміяй. Гэта не было так, што палякі без барацьбы здаваліся ў няволю, а саветы пераймалі кантроль над польскімі падразьдзяленьнямі.
Хоць польскія ўлады перад абліччам савецкага ўварваньня ня вырашылі аб’явіць Савецкаму саюзу вайну, то ў многіх мясцовасьцях падразьдзяленьні Корпусу памежнай аховы рашуча супраціўляліся магутным сілам савецкага акупанта. У тым ліку абараняліся Горадня, Вільня й Львоў.
Чырвоная армія ўварвалася на тэрыторыю Польшчы на падставе Пакту Рыбэнтроп - Молатаваў, які прадугледжваў падзел Польшчы й Эўропы паміж Трэцім Рэйхам і Савецкім Саюзам. Аднак Сталін устрымаўся з наступленьнем ажно да 17 верасьня.
Паводле гісторыка Міхала Пацуты (Michał Pacut), Сталін хацеў спачатку праверыць, як будуць сябе паводзіць заходнія хаўрусьнікі Польшчы.
Міхал Пацут: Сталін чакаў. Па-першае, ён ня ведаў, які будзе ход польска-нямецкай вайны. Па-другое, ён хацеў праверыць, якая будзе пазыцыя польскіх хаўрусьнікаў на Захадзе, то бок Францыі й Вялікабрытаніі. Таму ён вырашыў атакаваць Польшчу толькі 17 верасьня, то бок пасьля таго, як даведаўся, што заходнія краіны вырашылі адмовіцца ад актыўнай падтрымкі Польшчы.
Савецкае ўварваньне ў Польшчу, якая ў гэтым часе абаранялася ад Трэцяга Рэйху, канчаткова вырашыла лёс краіны. „Гэта быў чацьвёрты падзел Польшчы”, - кажа гісторык прафэсар Веслаў Высоцкі (Wiesław Wysocki) з Унівэрсытэта кардынала Стэфана Вышынскага.
Веслаў Высоцкі: У нас не было магчымасьцяў ваяваць з двума ворагамі адначасова. Таму 17 верасьня, калі палякі зразумелі, што ў іх ужо два акупанты, выклікала ў Польшчы страх. Сказ„Нож у сьпіну”- найлепш аддае характар тагачаснай сытуацыі.
Вынікам уварваньня саветаў на ўсходзе Польшчы былі масавыя арышты, прымусовы прызыў у Чырвоную армію, забойствы ваеннапалонных і грамадзянскіх асоб. Апрача таго, адбыліся масавыя дэпартацыі палякаў у Сыбір і Казахстан, якія ахапілі 1,5-2 мільёны людзей, у тым ліку жанчын і дзяцей. Толькі нешматлікім ссыльным удалося выжыць і вярнуцца дадому.
Палякаў па-варварску выкрадалі з дамоў, прысуджалі да катаргі, прыгаворвалі да галоднай сьмерці й прымушалі працаваць у нечалавечых умовах. У савецкім палоне апынуліся амаль 250 тысяч польскіх салдат. Паводле розных ацэнак, больш за 22 тысячы афіцэраў і супрацоўнікаў паліцыі былі забітыя па загадзе Сталіна ў Катыні, Харкаве й Цверы.
Для жыхароў былых усходніх тэрыторыяў Польшчы савецкая акупацыя азначала пэрыяд вынішчэньня, які часта называюць Галгофай Усходу.
„Сталін вырашыў адпомсьціць палякам за перамогу ў вайне 1920 году”, - лічыць дырэктар Музэя Войска Польскага Адам Булава (Adam Buława).
Адам Булава: Саветы рэалізавалі плян жорсткага падпарадкаваньня сабе палякаў. Гэта была помста за паразу бальшавікоў у 1920 годзе.
Сёньня раніцай, у 79-ю гадавіну савецкай агрэсіі на Польшчу, у Варшаве прэзыдэнт Анджэй Дуда ўсклаў вянок да Помніка загінуўшым і забітым на Ўсходзе.
17 верасьня адзначаецца таксама Сусьветны дзень сыбірака, устаноўлены польскім Сэймам у 2013 годзе.
аз

79 гадоў таму, 17 верасьня 1939 году, савецкая армія ўварвалася на тэрыторыю Польшчы. Надосьвітку жаўнеры Чырвонай арміі перасеклі польскую мяжу на ўсёй ейнай даўжыні.

Раней улады ў Маскве перадалі польскаму амбасадару Вацлаву Гжыбоўскаму (Wacław Grzybowski) пісьмо зь ілжывым паведамленьнем аб распадзе польскай дзяржавы, уцечцы польскага ўраду й неабходнасьці абароны насельніцтва ва ўсходніх рэгіёнах краіны.

Паводле гісторыка Шымана Нядзелі (Szymon Niedziela), дыспрапорцыі паміж сіламі польскай арміі й Чырвонай арміі былі велізарныя.

Шыман Нядзеля: Два фронты, якія напалі на Польшчы, то бок беларускі і ўкраінскі, гэта каля 600 тысяч жаўнераў. Апрача таго, былі задзейнічаныя каля 5 тысяч танкаў і бронемашынаў, а таксама каля 3 тысяч самалётаў. Гэта магутная сіла. Апрача таго трэба згадаць таксама пра падразьдзяленьні НКУС. Іх задачай было заняць стратэгічныя аб’екты ў Польшчы й правесьці арышты.

Паводле гісторыка, сытуацыю польскага боку ўскладняў таксама неадназначны загад галоўнакамандуючага, які забараніў польскім жаўнераў супраціўляцца падчас спробаў раззбраеньня й загадаў адступаць у бок Румыніі й Вугоршчыны. „Нягледзячы на гэта, палякі абараняліся па-геройску”, - дадае Нядзеля.

Шыман Нядзеля: Да канца гэтага загаду лягічна паясьніць нельга, асабліва, калі ўзяць пад увагу трагічны характар яго наступстваў. Тысячы польскіх жаўнераў і афіцэраў апыналіся ў руках саветаў. Аднак, нягледзячы на загад, польскія жаўнеры змагаліся з Чырвонай арміяй. Гэта не было так, што палякі без барацьбы здаваліся ў няволю, а саветы пераймалі кантроль над польскімі падразьдзяленьнямі.

Хоць польскія ўлады перад абліччам савецкага ўварваньня ня вырашылі аб’явіць Савецкаму Саюзу вайну, то ў многіх мясцовасьцях падразьдзяленьні Корпусу памежнай аховы рашуча супраціўляліся магутным сілам савецкага акупанта. У тым ліку абараняліся Горадня, Вільня й Львоў.

Чырвоная армія ўварвалася на тэрыторыю Польшчы на падставе Пакту Рыбэнтроп - Молатаваў, які прадугледжваў падзел Польшчы й Эўропы паміж Трэцім Рэйхам і Савецкім Саюзам. Аднак Сталін устрымаўся з наступленьнем ажно да 17 верасьня.
Паводле гісторыка Міхала Пацуты (Michał Pacut), Сталін хацеў спачатку праверыць, як будуць сябе паводзіць заходнія хаўрусьнікі Польшчы.

Міхал Пацут: Сталін чакаў. Па-першае, ён ня ведаў, які будзе ход польска-нямецкай вайны. Па-другое, ён хацеў праверыць, якая будзе пазыцыя польскіх хаўрусьнікаў на Захадзе, то бок Францыі й Вялікабрытаніі. Таму ён вырашыў атакаваць Польшчу толькі 17 верасьня, то бок пасьля таго, як даведаўся, што заходнія краіны вырашылі адмовіцца ад актыўнай падтрымкі Польшчы.

Савецкае ўварваньне ў Польшчу, якая ў гэтым часе абаранялася ад Трэцяга Рэйху, канчаткова вырашыла лёс краіны. „Гэта быў чацьвёрты падзел Польшчы”, - кажа гісторык прафэсар Веслаў Высоцкі (Wiesław Wysocki) з Унівэрсытэта кардынала Стэфана Вышынскага.

Веслаў Высоцкі: У нас не было магчымасьцяў ваяваць з двума ворагамі адначасова. Таму 17 верасьня, калі палякі зразумелі, што ў іх ужо два акупанты, выклікала ў Польшчы страх. Сказ„Нож у сьпіну”- найлепш аддае характар тагачаснай сытуацыі.

Вынікам уварваньня саветаў на ўсходзе Польшчы былі масавыя арышты, прымусовы прызыў у Чырвоную армію, забойствы ваеннапалонных і грамадзянскіх асоб. Апрача таго, адбыліся масавыя дэпартацыі палякаў у Сыбір і Казахстан, якія ахапілі 1,5-2 мільёны людзей, у тым ліку жанчын і дзяцей. Толькі нешматлікім ссыльным удалося выжыць і вярнуцца дадому.

Палякаў па-варварску выкрадалі з дамоў, прысуджалі да катаргі, прыгаворвалі да галоднай сьмерці й прымушалі працаваць у нечалавечых умовах. У савецкім палоне апынуліся амаль 250 тысяч польскіх салдат. Паводле розных ацэнак, больш за 22 тысячы афіцэраў і супрацоўнікаў паліцыі былі забітыя па загадзе Сталіна ў Катыні, Харкаве й Цверы.

Для жыхароў былых усходніх тэрыторыяў Польшчы савецкая акупацыя азначала пэрыяд вынішчэньня, які часта называюць Галгофай Усходу.
„Сталін вырашыў адпомсьціць палякам за перамогу ў вайне 1920 году”, - лічыць дырэктар Музэя Войска Польскага Адам Булава (Adam Buława).

Адам Булава: Саветы рэалізавалі плян жорсткага падпарадкаваньня сабе палякаў. Гэта была помста за паразу бальшавікоў у 1920 годзе.

Сёньня раніцай, у 79-ю гадавіну савецкай агрэсіі на Польшчу, у Варшаве прэзыдэнт

Анджэй Дуда ўсклаў вянок да Помніка загінуўшым і забітым на Ўсходзе.
17 верасьня адзначаецца таксама Сусьветны дзень сыбірака, устаноўлены польскім Сэймам у 2013 годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт