Logo Polskiego Radia
Print

Рускія хочуць кіраваць Латвіяй

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.09.2018 16:43
Паводле новага закону, пачынаючы зь 2021 году ўся адукацыя ў Латвіі будзе адбывацца выключна на адзінай дзяржаўнай латыскай мове.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Рускія хочуць кіраваць Латвіяй
Перад надыходзячымі парлямэнцкімі выбарамі ў Латвіі назіраецца мабілізацыя прарасейскіх сіл, даводзіць Rzeczpospolita.
Пасьля агрэсіі Расеі супраць Украіны стала немагчымым убачыць расейскія трохкалёры на вуліцах эўрапейскіх гарадоў, аднак такі стан рэчаў не спраўджваецца ў Рызе. Менавіта там адбыўся 5-тысячны марш у абарону рускамоўных школ.
Паводле новага закону, пачынаючы зь 2021 году ўся адукацыя ў Латвіі будзе адбывацца выключна на адзінай дзяржаўнай латыскай мове. Праблема заключаецца ў тым, што амаль кожны чацьвёрты жыхар гэтай прыбалтыйскай краіны дэкляруе прыналежнасьць да рускага народу.
Лідэрам пратэсту зьяўляецца дэпутат Эўрапарлямэнту, які мае расейскае паходжаньне Андрэйс Мамікінс. Мамікінс зьяўляецца кандыдатам у прэм’еры ад партыя Расейскі Саюз Латвіі.
Паводле латыскіх публіцыстаў перавод адукацыі на латыскую мову не стварае ніякіх праблем, а дадзеная тэма штучна раскручваецца расейскай прапагандай.
На карысьць таго, што Расея распачала чарговую інфармацыйную кампанію супраць Латвіі, сьведчыць той факт, што шэф Расейскага Саюзу Латвіі, Тацьцяна Жданок зьяўляецца частым госьцем расійскіх СМІ.
Цэнтральная выбарчая камісія Латвіі не дапусьціла спадарыню Жданок да парлямэнцкіх выбараў, аргумэнтуючы гэта тым, што яна зьяўлялася актыўным членам КПСС падчас інтэрвэнцыі Савецкай Арміі ў Латвіі ў 1991 годзе. Менавіта з гэтае прычыны фронтмэнам Расейскага Зьвязу Латвіі стаў Андрэйс Мамікінс.
Аднак, экспэрты пераконваюць, што Мамікінсу не атрымаецца стаць прэм’ерам Латвіі, бо яго партыя мае падтрымку сярод латышоў усяго толькі на ўзроўні 2%.
Аднак, сапраўдны посьпех падчас бліжэйшых парлямэнцкіх выбараў Латвіі можа атрымаць іншая больш памяркоўная прарасейскай палітычная сіла – партыя Згода, пад кіраўніцтвам шматгадовага мэра Рыгі Ніла Ўшакова.
Партыя Ўшакова паўстала ў 2010 годзе і з таго маманту выігрывала ўсе парлямэнцкія выбары, але ніколі ня здолела стварыць урадавай кааліцыі.
Паводле апошніх апытаньняў Згода зноўку зьяўляецца фаварытам выбарчай гонкі, звыш 20% латыскіх выбарцаў гатовыя аддаць ёй свае галасы.

Перад надыходзячымі парлямэнцкімі выбарамі ў Латвіі назіраецца мабілізацыя прарасейскіх сіл, даводзіць Rzeczpospolita.

Пасьля агрэсіі Расеі супраць Украіны стала немагчымым убачыць расейскія трохкалёры на вуліцах эўрапейскіх гарадоў, аднак такі стан рэчаў не спраўджваецца ў Рызе. Менавіта там адбыўся 5-тысячны марш у абарону рускамоўных школ.

Паводле новага закону, пачынаючы зь 2021 году ўся адукацыя ў Латвіі будзе адбывацца выключна на адзінай дзяржаўнай латыскай мове. Праблема заключаецца ў тым, што амаль кожны чацьвёрты жыхар гэтай прыбалтыйскай краіны дэкляруе прыналежнасьць да рускага народу.

Лідэрам пратэсту зьяўляецца дэпутат Эўрапарлямэнту, які мае расейскае паходжаньне Андрэйс Мамікінс. Мамікінс зьяўляецца кандыдатам у прэм’еры ад партыi Расейскі Саюз Латвіі.

Паводле латыскіх публіцыстаў перавод адукацыі на латыскую мову не стварае ніякіх праблем, а дадзеная тэма штучна раскручваецца расейскай прапагандай.На карысьць таго, што Расея распачала чарговую інфармацыйную кампанію супраць Латвіі, сьведчыць той факт, што шэф Расейскага Саюзу Латвіі, Тацьцяна Жданок зьяўляецца частым госьцем расейскіх СМІ.

Цэнтральная выбарчая камісія Латвіі не дапусьціла спадарыню Жданок да парлямэнцкіх выбараў, аргумэнтуючы гэта тым, што яна зьяўлялася актыўным членам КПСС падчас інтэрвэнцыі Савецкай Арміі ў Латвіі ў 1991 годзе. Менавіта з гэтае прычыны фронтмэнам Расейскага Зьвязу Латвіі стаў Андрэйс Мамікінс.

Аднак, экспэрты пераконваюць, што Мамікінсу не атрымаецца стаць прэм’ерам Латвіі, бо яго партыя мае падтрымку сярод латышоў усяго толькі на ўзроўні 2%.

Сапраўдны посьпех падчас бліжэйшых парлямэнцкіх выбараў у Латвіі можа атрымаць іншая больш памяркоўная прарасейскай палітычная сіла – партыя Згода, пад кіраўніцтвам шматгадовага мэра Рыгі Ніла Ўшакова.

Партыя Ўшакова паўстала ў 2010 годзе і з таго моманту выігрывала ўсе парлямэнцкія выбары, але ніколі ня здолела стварыць урадавай кааліцыі. Паводле апошніх апытаньняў Згода зноўку зьяўляецца фаварытам выбарчай гонкі, звыш 20% латыскіх выбарцаў гатовыя аддаць ёй свае галасы.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт