Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы Беларусі рыхтуюцца адзначыць гадавіну Галадамору

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.09.2018 11:31
  • Інтэрвію з Валянцінай Логвін.mp3
«Беларусы сапраўды адурманеныя расейскай прапагандай, але на рост варожасьці да ўкраінцаў гэта не паўплывала».
Валянціна ЛогвінВалянціна Логвінnovychas.by

Украінцы Беларусі рыхтуюцца адзначыць гадавіну Галадамору
Беларускія землі на працягу ўсёй гісторыі зьяўляліся месцам суіснаваньня мноства народаў і этнасаў. Нягледзячы на ліхалецьця Другой Сусьветнай вайны, а таксама насуперак глыбокай саветызацыі Беларусі, на яе тэрыторыі дагэтуль захавалася некалькі вялікіх і актыўным нацыянальных меншасьцяў.
Пасьля расейскай нацыянальнай меншасьці, па колькасьці, украінцы займаюць другое месца ў Беларусі. Паводле апошняга ўсеагульнага перапісу насельніцтва ў краіне пражывае каля 160 тысяч украінцаў.
Аднак, вялікая колькасьць наўпрост не ўплывае на культурніцкую і сацыяльную актыўнасьць беларускіх украінцаў.
Пра тое чым цяпер жывуць украінцы Беларусі распавядае чалец прэзыдыюму Украінскай сусьветнай каардынацыйнай рады старшыня Цэнтру ўкраінскай культуры «Січ» Валянціна Логвін.
Валянціна Логвін: Наша грамадзкая арганізацыя «Цэнтар украінскай культуры Січ» існуе з 1995 году. Мы ладзім усебеларускія ўкраінскія фэстывалі, таксама займаемся культурніцкай дзейнасьцю, адраджэньнем гістарычнай памяці.
Напрыклад сёлета прымалі ўдзел у чарговым Фэстывалю нацыянальных культур у Горадні. Наша арганізацыя стварыла вельмі цікавы аматарскі музэй украінскага побыту й прыкладнога мастацтва. Музэй арганізавала нашая прыхільніца, якая зь дзяцінства зьбірае ўкраінскія ручнікі, вышыванкі й абрусы й рэчы. (...)
Польскае радыё: Спадарыня Валянціна, над якімі праектамі арганізацыя працуе зараз?
Валянціна Логвін: Зараз, прыярытэтам для нас зьяўляецца годнае ўшанаваньне памяці ахвяр Галадамору 1932-33 гадоў.
У нашая арганізацыі быў сябар, які нарадзіўся ва Ўкраіне, але ў сталы ўзросьце пераехаў і застаўся жыць у Беларусі. На яго сямейна гісторыі і паўстала канцэпцыя мэмарыяльнага знаку.
Яго прабабуля, матка і яе сястра на пачатку Галадамору ўцякаючы ад галоднай сьмерці прайшлі з Чаркаскай вобласьці аж пад самы Рагачоў. Іх падарожжа праходзіла ўздоўж Дняпра, агулам кабеты адолелі шлях працягласьцю 700 кілямэтраў.
Украінкі знайшлі прытулак каля Рагачова, ім дапамаглі мясцовыя й яны знайшлі працу. Так мінула зіма й лета. Потым яны былі вымушаныя вярнуцца назад ва Ўкраіну.
Дзякуючы дапамозе беларусаў гэтыя ўкраінкі здолелі ацалець і перажыць Галадамор.
У нас зьявілася ідэя ў тым месцы, дзе яны ўратаваліся ўсталяваць крыж памяці, крыж удзячнасьці. Помнік ужо выраблены ва Ўкраіне.
Вельмі сымбалічным зьяўляецца той факт, што крыж вырабляўся ў Тэрнопальскай вобласьці, якая падчас Галадамору не ўваходзіла ў склад Украіны. У Тэрнопальскай вобласьці таксама, як і ў Беларусі галадаючыя атрымлівалі дапамогу й знаходзілі прытулак. Мне падаецца, гэты факт мае вялікае сымбалічнае значэньне. (...)
Спадзяюся, што ў пачатку кастрычніка мы зладзім урачыстае адкрыцьцё памятнага знаку. Для сяброў нашай арганізацыі гэта будзе вельмі значная падзея.
Польскае Радыё: Украінцы гэта другая па колькасьці нацыянальная меншасьць у Беларусі. Аднак, чаму беларускія ўкраінцы адсутнічаюць у мэдыйнай прасторы краіны? Напрыклад, сытуацыя з беларускімі палякамі выглядае зусім інакш.
Валянціна Логвін: Ёсьць некалькі прычын. На першае месца я бы паставіла фінансава-эканамічную. Напрыклад, польскі бок актыўна спрыяе польскай меншасьці ў Беларусі й гэта бачна.
Украінская дзяржава не мела магчымасьці або жаданьня актыўна спрыяць сваім суайчыньнікам за мяжой.
Па-другое, як гэта нядзіўна прагучыць, але ў вялікай колькасьці ўкраінцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, вельмі слаба разьвітае пачуцьцё нацыянальнай тоеснасьці. Гэта моцна саветызаваныя людзі. (...)
Па-трэцяе, гэта роля царквы. Праваслаўная царква не адыгрывае такой ролі ў жыцьці нашай меншасьці, як Каталіцкі касьцёл у жыцьці палякаў Беларусі. Уніяцкая царква дазнае пэўнага ціску з боку дзяржавы й не мае магчымасьці для разьвіцьця.
Польскае Радыё: Расейскія сродкі масавай інфармацыі, а больш дакладна, прапаганды, моцна ўплываюць на масаваю сьвядомасьць беларусаў. Апошнія некалькі год вядзецца раздзьмухваньне антыўкраінскіх настрояў. Ці адчуваецца рост варожасьці з боку беларусаў у дачыненьні да ўкраінцаў?
Валянціна Логвін: Не, на шчасьце не назіраецца. Праблема ў іншым. Багата людзей не разумеюць сутнасьць рэчаў.
Людзі, сапраўды, адурманеныя расейскай прапагандай, але на рост варожасьці да ўкраінцаў гэта не паўплывала. (...)
Са старшынёй Грамадзкай арганізацыі «Цэнтар украінскай культуры «Січ» Валянцінай Логвін размаўляў Эдуард Жолуд.

Беларускія землі на працягу ўсёй гісторыі зьяўляліся месцам суіснаваньня мноства народаў і этнасаў. Нягледзячы на ліхалецьця Другой Сусьветнай вайны, а таксама насуперак глыбокай саветызацыі Беларусі, на яе тэрыторыі дагэтуль захавалася некалькі вялікіх і актыўным нацыянальных меншасьцяў.

Пасьля расейскай нацыянальнай меншасьці, па колькасьці, украінцы займаюць другое месца ў Беларусі. Паводле апошняга ўсеагульнага перапісу насельніцтва ў краіне пражывае каля 160 тысяч украінцаў.

Аднак, вялікая колькасьць наўпрост не ўплывае на культурніцкую і сацыяльную актыўнасьць беларускіх украінцаў. Пра тое чым цяпер жывуць украінцы Беларусі распавядае чалец прэзыдыюму Украінскай сусьветнай каардынацыйнай рады старшыня Цэнтру ўкраінскай культуры «Січ» Валянціна Логвін.

Валянціна Логвін: Наша грамадзкая арганізацыя «Цэнтар украінскай культуры Січ» існуе з 1995 году. Мы ладзім усебеларускія ўкраінскія фэстывалі, таксама займаемся культурніцкай дзейнасьцю, адраджэньнем гістарычнай памяці.

Напрыклад сёлета прымалі ўдзел у чарговым Фэстывалю нацыянальных культур у Горадні. Наша арганізацыя стварыла вельмі цікавы аматарскі музэй украінскага побыту й прыкладнога мастацтва. Музэй арганізавала нашая прыхільніца, якая зь дзяцінства зьбірае ўкраінскія ручнікі, вышыванкі й абрусы й рэчы. (...)

Польскае радыё: Спадарыня Валянціна, над якімі праектамі арганізацыя працуе зараз?

Валянціна Логвін: Зараз, прыярытэтам для нас зьяўляецца годнае ўшанаваньне памяці ахвяр Галадамору 1932-33 гадоў.

У нашая арганізацыі быў сябар, які нарадзіўся ва Ўкраіне, але ў сталы ўзросьце пераехаў і застаўся жыць у Беларусі. На яго сямейна гісторыі і паўстала канцэпцыя мэмарыяльнага знаку.

Яго прабабуля, матка і яе сястра на пачатку Галадамору ўцякаючы ад галоднай сьмерці прайшлі з Чаркаскай вобласьці аж пад самы Рагачоў. Іх падарожжа праходзіла ўздоўж Дняпра, агулам кабеты адолелі шлях працягласьцю 700 кілямэтраў.Украінкі знайшлі прытулак каля Рагачова, ім дапамаглі мясцовыя й яны знайшлі працу. Так мінула зіма й лета. Потым яны былі вымушаныя вярнуцца назад ва Ўкраіну.

Дзякуючы дапамозе беларусаў гэтыя ўкраінкі здолелі ацалець і перажыць Галадамор.У нас зьявілася ідэя ў тым месцы, дзе яны ўратаваліся ўсталяваць крыж памяці, крыж удзячнасьці. Помнік ужо выраблены ва Ўкраіне.

Вельмі сымбалічным зьяўляецца той факт, што крыж вырабляўся ў Тэрнопальскай вобласьці, якая падчас Галадамору не ўваходзіла ў склад Украіны. У Тэрнопальскай вобласьці таксама, як і ў Беларусі галадаючыя атрымлівалі дапамогу й знаходзілі прытулак. Мне падаецца, гэты факт мае вялікае сымбалічнае значэньне. (...)

Спадзяюся, што ў пачатку кастрычніка мы зладзім урачыстае адкрыцьцё памятнага знаку. Для сяброў нашай арганізацыі гэта будзе вельмі значная падзея.

Польскае Радыё: Украінцы гэта другая па колькасьці нацыянальная меншасьць у Беларусі. Аднак, чаму беларускія ўкраінцы адсутнічаюць у мэдыйнай прасторы краіны? Напрыклад, сытуацыя з беларускімі палякамі выглядае зусім інакш.

Валянціна Логвін: Ёсьць некалькі прычын. На першае месца я бы паставіла фінансава-эканамічную. Напрыклад, польскі бок актыўна спрыяе польскай меншасьці ў Беларусі й гэта бачна. Украінская дзяржава не мела магчымасьці або жаданьня актыўна спрыяць сваім суайчыньнікам за мяжой.

Па-другое, як гэта нядзіўна прагучыць, але ў вялікай колькасьці ўкраінцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, вельмі слаба разьвітае пачуцьцё нацыянальнай тоеснасьці. Гэта моцна саветызаваныя людзі. (...)

Па-трэцяе, гэта роля царквы. Праваслаўная царква не адыгрывае такой ролі ў жыцьці нашай меншасьці, як Каталіцкі касьцёл у жыцьці палякаў Беларусі. Уніяцкая царква дазнае пэўнага ціску з боку дзяржавы й не мае магчымасьці для разьвіцьця.

Польскае Радыё: Расейскія сродкі масавай інфармацыі, а больш дакладна, прапаганды, моцна ўплываюць на масаваю сьвядомасьць беларусаў. Апошнія некалькі год вядзецца раздзьмухваньне антыўкраінскіх настрояў. Ці адчуваецца рост варожасьці з боку беларусаў у дачыненьні да ўкраінцаў?

Валянціна Логвін: Не, на шчасьце не назіраецца. Праблема ў іншым. Багата людзей не разумеюць сутнасьць рэчаў. Беларусы сапраўды адурманеныя расейскай прапагандай, але на рост варожасьці да ўкраінцаў гэта не паўплывала. (...)

Са старшынёй Грамадзкай арганізацыі «Цэнтар украінскай культуры «Січ» Валянцінай Логвін размаўляў Эдуард Жолуд.

поўную гутарку слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт