Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выходзіць з шэрай зоны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.09.2018 13:38
Фірмы ўтойваюць усё менш даходаў, а працаўнікі радзей пагаджаюцца працаваць нелегальна.
pixabay.com/Public Domain CC0

Rzeczpospolita
Польшча выходзіць з шэрай зоны. Фірмы ўтойваюць усё менш даходаў, а працаўнікі радзей пагаджаюцца працаваць нелегальна. Польшча знаходзіцца сярод лідараў у сьпісе краін, якія найбольш эфэктыўна змагаюцца з шэрай зонай. У рапарце «Digital Payments and the Informal Economy» Польшча заняла 5 месца з 60 аналізаваных краін.
У 2007-2016 гадах гэтак званая ценявая гаспадарка зьменшылася на 30%, з 24,9% да 17,4% ВУП. Яе памеры ў Польшчы меншыя чым у Гішпаніі, Партугаліі ці ў Італіі. Аўтары рапарту адзначаюць, што пры спрыяльных акалічнасьцях у чарговыя гады можна разьлічваць на далейшае абмежаваньне шэрай зоны – нават да 14-15% ВУП да 2021 году.
У выпадку Польшчы такія пазытыўныя зьмены вынікаюць з некалькіх прычын. Гэта, між іншым, паўсюднае выкарыстоўваньне безнаяўных разьлікаў. Вялікае значэньне мае дзейнасьць ураду, у тым ліку ўшчыльненьне падатковай сыстэмы. Відаць таксама эфэкты паляпшэньня сытуацыі на рынку працы.

Rzeczpospolita: Польшча знаходзіцца сярод лідараў у сьпісе краін, якія найбольш эфэктыўна змагаюцца з шэрай зонай. У рапарце «Digital Payments and the Informal Economy» Польшча заняла 5 месца з 60 аналізаваных краін.

У 2007-2016 гадах гэтак званая ценявая гаспадарка зьменшылася на 30%, з 24,9% да 17,4% ВУП. Яе памеры ў Польшчы меншыя чым у Гішпаніі, Партугаліі ці ў Італіі. Аўтары рапарту адзначаюць, што пры спрыяльных акалічнасьцях у чарговыя гады можна разьлічваць на далейшае абмежаваньне шэрай зоны – нават да 14-15% ВУП да 2021 году.

У выпадку Польшчы такія пазытыўныя зьмены вынікаюць з некалькіх прычын. Гэта, між іншым, паўсюднае выкарыстоўваньне безнаяўных разьлікаў. Вялікае значэньне мае дзейнасьць ураду, у тым ліку ўшчыльненьне падатковай сыстэмы. Відаць таксама эфэкты паляпшэньня сытуацыі на рынку працы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт