Logo Polskiego Radia
Print

79 гадоў таму закончылася буйнейшая бітва польскай абарончай вайны 1939 году

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.09.2018 18:42
  • бітва на Бзуры.mp3
І хоць польскі бок прайграў бітву, то яна аднак прадэманстравала гераізм польскіх салдат і прагу абараняць сваю айчыну.
Вялікапольская брыгада кавалерыі ў бітве на Бзуры Вялікапольская брыгада кавалерыі ў бітве на Бзуры Public Domain CC0

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы раскажам пра адну з важнейшых падзей верасьня 1939 году, калі Польшча была прымушаная абараняцца ад двух агрэсараў – Нямеччыны з захаду й Савецкага Саюзу з усходу. 22 верасьня закончылася бітва на Бзуры, якую ў гістарыяграфіі называюць таксама бітвай пад Кутнам.
Бзура – гэта рака, якая працякае ў цэнтральнай Польшчы каля гораду Кутна. І менавіта на Бзуры адбылася найбуйнейшая бітва польскай абарончай вайны восені 1939 году. Гэта таксама адна зь першых буйнейшых бітваў Другой сусьветнай вайны, якая пачалася 1 верасьня 1939 году нападам Нямеччыны на Польшчу.
З аднаго боку была польская армія «Познань» (камандуючы дывізійны генэрал Тадэвуш Кутшэба) і «Памор'е» (камандуючы дывізійны генэрал Уладзіслаў Бартноўскі), з другога – нямецкая 8-я (камандуючы генэрал пяхоты Ёханэс Блясковіц) і 10-я арміі (камандуючы генэрал артылерыі Вальтэр фон Райхэнаў) ды войскі групы армій «Поўдзень» (камандуючы генэрал-палкоўнік Герд фон Рундштэдт).
Бітва пачалася 9 верасьня. Нямецкія пляны нападу на Польшчу прадбачылі два напрамкі ўдару на Варшаву: з поўначы з тэрыторыі Прусіі, і з поўдня – з Сілезіі й занятай гітлераўцамі Чэхіі й Маравіі. Згодна з польскімі стратэгічнымі плянамі, Войска Польскае мела абараняцца два тыдні, да моманту, калі на дапамогу ня прыйдуць саюзьнікі – Вялікабрытанія й Францыя. Як вядома, саюзьнікі ніколі на дапамогу не прыйшлі.
Ноччу з 9 на 10 верасьня адступаючыя ў напрамку Варшавы польскія арміі «Познань» і «Паморʼе» нанесьлі моцны ўдар па левым флянгу 8-й арміі немцаў, якая наступала на польскую сталіцу. Абедзьве арміі, не прыцягваючы ўвагі варожай авіяцыі, фарсіраванымі начнымі маршамі прайшлі да даліны Бзуры. Зьяўленьне буйных польскіх сілаў у тыле групы армій «Поўдзень» стала поўнай нечаканасьцю для камандаваньня Вэрмахта, упэўненага ў тым, што на захад ад Віслы ўжо няма ні аднаго буйнога польскага вайсковага злучэньня.
Першапачаткова дзеяньні польскіх войскаў прынесьлі посьпех. Часткі Вэрмахта, якія наступалі на Варшаву, вымушаныя былі перайсьці да абароны. Аднак пасьля прыбыцьця да немцаў сьвежых падмацаваньняў і стварэньня значнай перавагі ў сілах, 13 верасьня наступальная моц частак польскай арміі рэзка зьнізілася. Тым ня менш, яны вызвалілі некалькі раней занятых немцамі гарадоў.
Дарэчы, у раён бітвы прыбыў асабіста Гітлер, які быў занепакоены тым, што палякі аказаліся ў тыле 8-й нямецкай арміі й маглі нанесьці ўдары па тылу 10-й.
Дзеяньні палякаў прымусілі немцаў перагледзець пляны апэрацый у цэнтральнай Польшчы й перакінуць у даліну Бзуры танкавыя падразьдзяленьні й часткі Люфтвафэ.
На жаль, нямецкая перавага ў сіле й тэхніцы пазбавіла палякаў наступальнай ініцыятывы. Большасьць польскіх частак змагалася ажно да моманту, калі скончыліся боепрыпасы. Пасьля гэтага спрабавалі прабіцца ў Варшаву, каб заняць абарону вакол сталіцы. 14 верасьня гітлераўцы акружылі Варшаву, а асобныя часткі Войска Польскага змагаліся ў даліне Бзуры ажно да 22 верасьня. Менавіта гэтая дата лічыцца заканчэньнем бітвы на Бзуры альбо інакш – бітвы пад Кутнам.
Агулам па двух баках у бітве было задзейнічана 500 тыс. салдат і афіцэраў. Страты з польскага боку склалі 18 тыс. загінулымі, зь нямецкага – 8 тыс. Пры гэтым па баку палякаў ваявала 8 пяхотных дывізій і 4 кавалерыйскія брыгады, па нямецкаму – 12 пяхотных, 5 танкавых і матарызаваных дывізій пры моцнай падтрымцы авіяцыі, якой у палякаў амаль не было.
І хоць польскі бок прайграў бітву, то яна аднак прадэманстравала гераізм польскіх салдат і прагу абараняць сваю айчыну, а немцаў прымусіла кардынальна зьмяніць ваенныя пляны.
Валеры Саўко

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы раскажам пра адну з важнейшых падзей верасьня 1939 году, калі Польшча была прымушаная абараняцца ад двух агрэсараў – Нямеччыны з захаду й Савецкага Саюзу з усходу. 22 верасьня закончылася бітва на Бзуры, якую ў гістарыяграфіі называюць таксама бітвай пад Кутнам.

Бзура – гэта рака, якая працякае ў цэнтральнай Польшчы каля гораду Кутна. І менавіта на Бзуры адбылася найбуйнейшая бітва польскай абарончай вайны восені 1939 году. Гэта таксама адна зь першых буйнейшых бітваў Другой сусьветнай вайны, якая пачалася 1 верасьня 1939 году нападам Нямеччыны на Польшчу.

З аднаго боку была польская армія «Познань» (камандуючы дывізійны генэрал Тадэвуш Кутшэба) і «Памор'е» (камандуючы дывізійны генэрал Уладзіслаў Бартноўскі), з другога – нямецкая 8-я (камандуючы генэрал пяхоты Ёханэс Блясковіц) і 10-я арміі (камандуючы генэрал артылерыі Вальтэр фон Райхэнаў) ды войскі групы армій «Поўдзень» (камандуючы генэрал-палкоўнік Герд фон Рундштэдт).

Бітва пачалася 9 верасьня. Нямецкія пляны нападу на Польшчу прадбачылі два напрамкі ўдару на Варшаву: з поўначы з тэрыторыі Прусіі, і з поўдня – з Сілезіі й занятай гітлераўцамі Чэхіі й Маравіі. Згодна з польскімі стратэгічнымі плянамі, Войска Польскае мела абараняцца два тыдні, да моманту, калі на дапамогу ня прыйдуць саюзьнікі – Вялікабрытанія й Францыя. Як вядома, саюзьнікі ніколі на дапамогу не прыйшлі.

Ноччу з 9 на 10 верасьня адступаючыя ў напрамку Варшавы польскія арміі «Познань» і «Паморʼе» нанесьлі моцны ўдар па левым флянгу 8-й арміі немцаў, якая наступала на польскую сталіцу. Абедзьве арміі, не прыцягваючы ўвагі варожай авіяцыі, фарсіраванымі начнымі маршамі прайшлі да даліны Бзуры. Зьяўленьне буйных польскіх сілаў у тыле групы армій «Поўдзень» стала поўнай нечаканасьцю для камандаваньня Вэрмахта, упэўненага ў тым, што на захад ад Віслы ўжо няма ні аднаго буйнога польскага вайсковага злучэньня.

Першапачаткова дзеяньні польскіх войскаў прынесьлі посьпех. Часткі Вэрмахта, якія наступалі на Варшаву, вымушаныя былі перайсьці да абароны. Аднак пасьля прыбыцьця да немцаў сьвежых падмацаваньняў і стварэньня значнай перавагі ў сілах, 13 верасьня наступальная моц частак польскай арміі рэзка зьнізілася. Тым ня менш, яны вызвалілі некалькі раней занятых немцамі гарадоў.

Дарэчы, у раён бітвы прыбыў асабіста Гітлер, які быў занепакоены тым, што палякі аказаліся ў тыле 8-й нямецкай арміі й маглі нанесьці ўдары па тылу 10-й.Дзеяньні палякаў прымусілі немцаў перагледзець пляны апэрацый у цэнтральнай Польшчы й перакінуць у даліну Бзуры танкавыя падразьдзяленьні й часткі Люфтвафэ.

На жаль, нямецкая перавага ў сіле й тэхніцы пазбавіла палякаў наступальнай ініцыятывы. Большасьць польскіх частак змагалася ажно да моманту, калі скончыліся боепрыпасы. Пасьля гэтага спрабавалі прабіцца ў Варшаву, каб заняць абарону вакол сталіцы. 14 верасьня гітлераўцы акружылі Варшаву, а асобныя часткі Войска Польскага змагаліся ў даліне Бзуры ажно да 22 верасьня. Менавіта гэтая дата лічыцца заканчэньнем бітвы на Бзуры альбо інакш – бітвы пад Кутнам.

Агулам па двух баках у бітве было задзейнічана 500 тыс. салдат і афіцэраў. Страты з польскага боку склалі 18 тыс. загінулымі, зь нямецкага – 8 тыс. Пры гэтым па баку палякаў ваявала 8 пяхотных дывізій і 4 кавалерыйскія брыгады, па нямецкаму – 12 пяхотных, 5 танкавых і матарызаваных дывізій пры моцнай падтрымцы авіяцыі, якой у палякаў амаль не было.

І хоць польскі бок прайграў бітву, то яна аднак прадэманстравала гераізм польскіх салдат і прагу абараняць сваю айчыну, а немцаў прымусіла кардынальна зьмяніць ваенныя пляны.

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт