Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз спрабуе прымусіць чыгунку быць пунктуальнай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.10.2018 15:38
Экспэрты не выключаюць, што чыгуначныя кампаніі будуць рабіць усё магчымае, каб не плаціць грошай пасажырам.
Цягнік польскай дзяржаўнай чыгуначнай пасажырскай кампаніі PKP IntercityЦягнік польскай дзяржаўнай чыгуначнай пасажырскай кампаніі PKP Intercitywww.intercity.pl

Пасажыры атрымаюць большыя кампэнсацыі за спозьненыя цягнік. Зь іншага боку нельга выключыць магчымасьці, што чыгунка «расьцягне» час руху цягнікоў, каб не плаціць грошай. У выніку пасажырскія склады будуць ісьці даўжэй, але ня будуць спазьняцца, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Пасьля ўвядзеньня новых правіл пасажыр атрымае поўны кошт за квіток, калі цягнік спозьніцца больш чым на 2 гадзіны. Чыгунка будзе вымушаная заплаціць за кожнае спазьненьне, даўжэйшае за адну гадзіну. «Мы імкнёмся, каб пасажыры чыгункі карысталіся падобнымі правамі, як пасажыры авіякампаній», – сказала польская эўрадэпутатка Альжбета Лукаціеўска. Новыя правілы павінен прыняць Эўрапарлямэнт і краіны-чальцы ЭЗ.

Калі б новыя правілы былі ўведзеныя сёньня, то найбольшыя кампэнсацыі плаціла б польская дзяржаўная чыгуначная кампанія экспрэсаў і хуткіх цягнікоў PKP Intercity. У другой палове гэтага году траціна пасажырскіх складаў кампаніі спазьнілася.

Экспэрты мяркуюць, што чыгуначныя перавозчыкі будуць даваць большы запас часу на сьледаваньне цягнікоў з той мэтай, каб пазьбягаць кампэнсацый. У выніку цягнік па раскладу будзе ісьці даўжэй, чым на гэта дазвалялі б тэхнічныя магчымасьці.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт