Logo Polskiego Radia
Print

На расейскім Каўказе абуджаецца сэпаратызм

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.10.2018 16:04
  • На расейскім Каўказе.mp3
Спроба ўрэгуляваньня пытаньня мяжы паміж Чачнёй ды Інгушэціяй прывяла да масавых пратэстаў.
źr. PAPźr. PAP

У Расеі на Каўказе можа разгарэцца новы пажар сэпаратызму.

29 верасьня кіраўнікі Чачні ды Інгушэціі Рамзан Кадыраў ды Юнус-Бэк Еўкураў падпісалі пагадненьне аб вызначэньні адміністрацыйнай мяжы паміж двума рэгіёнамі. Гэтае пытаньне было не ўрэгуляванае з 1991-га года, калі адбыўся распад Чачэна-Інгускай АССР.

Згодна з падпісаным пагадненьнем частка тэрыторыі Інгушэціі павінна была перайсьці ў склад Чачні. Ідзецца пра 17 тысяч гектараў, што складае 5% інгускай тэрыторыі.

У адказ на гэта ў Інгушэціі пачаліся пратэсты. Людзі выйшлі на мітынгу супраць пагадненьня аб новай мяжы паміж рэспублікамі. Улады Інгушэціі паспрабавалі супакоіць настроі, мясцовы Канстытуцыйны суд прыняў рашэньне, што пытаньне мяжы ня можа вырашацца парлямэнта, а павінна быць вынесенае на рэфэрэндум.

Чаму пытаньне тэрытарыяльнай цэласнасьці ў адным з рэгіёнаў Расеі прывяло да сацыяльнага выбуху? Ці гэтыя пратэсты могуць прывесьці да больш магутных сэпаратысцкіх тэндэнцый. Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт