Logo Polskiego Radia
Print

Канцэпцыя Беларусі, як краіны паміж Захадам і Ўсходам, развалілася

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.10.2018 13:22
  • Люстра 2410.mp3
Пра гэта, паводле палітоляга Паўла Ўсава, сьведчыць заява Ўладзіміра Макея.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей пасьля сустрэчы з Лукашэнкам заявіў, што для кіраўніка краіны прыярытэтам зьяўляецца супрацоўніцтва з Захадам.
Гэтая дэклярацыя прагучала на фоне выказваньняў Лукашэнкі, што Віцебск і Гомель – расейскія гарады, а таксама на фоне сыноду Руская Праваслаўнай Царквы ў Беларусі – зьвяртае ўвагу палітоляг Павал Усаў.
П. Усаў: На фоне гэтага Макей дэкляруе, што адносіны з Эўразьвязам зьяўляюцца для Лукашэнкі прыярытэтам. З аднаго боку, гэта спроба затушаваць паразу канцэпцыі, якая сьцьвярджала, што Беларусь – гэта краіна паміж Захадам і Ўсходам. Як раз падзеі, арыентаваныя на Расею, паказваюць, што Беларусь, на жаль, знаходзіцца пад поўным уплывам Расеі. Усе дэклярацыі пра неабходнасьць разьвіваць адносіны з Захадам выглядаюць не сур’ёзнымі па прычыне таго, што рэальна нічога ня робіцца для разьвіцьця заходняга вэктару, апрача дэклярацый. Факт, што пра важнасьць заходняга напрамку задэкляраваў не кіраўнік дзяржавы, а міністар замежных спраў сьведчыць пра тое, што беларускія ўлады знаходзяцца ў становішчы, калі празаходнія выказваньні першых асоб могуць справакаваць новую інфармацыйную атаку. Фактычна можна паставіць кропкі на міце, што Лукашэнка імкнецца разьвіваць заходні вэктар і імкнецца захаваць балянс паміж усходам і захадам.

У далучаным гукавым файле камэнтар да словаў Лукашэнкі, што беларускія студэнты за мяжой будуць заўсёды другога сорты, ды да інфармацыі аб тым, што кіраўнік суполкі Партыі БНФ па Менскаму раёну Ільля Дабратвор працуе на прарасейскім сайце «Палітрынг».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт