Logo Polskiego Radia
Print

З нагоды Сьвята памерлых 1 лістапада палякі спаляць 1 мільярд злотых

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.10.2018 16:04
Столькі насельніцтва краіны выдаткуе на зьнічы, паліва на праезды на могілкі.
Bild: pixabay.com

1 лістапада палякі масава наведваюць магілы сваякоў. Гэта пэрыяд масавых паездак па краіне.

Вытворцы зьнічоў на Сьвята памерлых прадаюць больш за палову гадавой вытворчасьці. Сёлета модныя зьнічы са шкла з эфэктам вясёлкі, падобныя на каплічкі або на кветкі, залатога і срэбнага колеру.

Нідзе ў Эўропе зьнічы не прадаюцца ў такой колькасьці, як у Польшчы, – адзначае прадстаўнік фірмы Polwax – адзінага вытворцы зьнічоў, які каціруецца на фондавай біржы.

Агулам рынак намагільных сьвяціл у Польшчы ацэнены на больш чым мільярд злотых. Фактычна, Польшча зьяўляецца манапалістам у гэтай галіне. Імпарт не існуе.

Сваё жніво маюць цяпер таксама вытворцы й прадаўцы кветак, у прыватнасьці хрызантэм, верасу, дэкаратыўнай капусты, ялінавых галінак, лісьця дуба і вянкоў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт