Logo Polskiego Radia
Print

У часы падзелаў полькам не было лёгка здабыць для сябе палітычныя правы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.11.2018 14:00
На тэрыторыі, уключанай у склад Расейскай Імпэрыі, статус жанчын акрэсьліваў Кодэкс Напалеона.

Марыя Складоўская-Кюры вельмі хацела атрымліваць вышэйшую адукацыю. Каб рэалізаваць свае пляны яны была вымушаная выехаць за мяжу, дзе і засталася. Колькі Польшча заплаціла за абмяжоўваньне правоў жанчын – такое пытаньне задае Gazeta Wyborcza.
У часы падзелаў Польшчы полькам не было лёгка здабыць для сябе палітычныя правы. На тэрыторыі, уключанай у склад Расейскай Імпэрыі, статус жанчын акрэсьліваў Кодэкс Напалеона. Жанчына на працягу ўсяго жыцьця былі вымушаныя заставацца пад апекаю бліжэйшага сваяка. Полькі ня мелі дакумэнтаў, не маглі пакідаць месца жыхарства без дазволу мужа, бацькі, брата. У іх не было поўных бацькоўскіх правоў, жанчыны не распараджаліся маёмасьцю.
На тэрыторыях, захопленых Аўстрыяй і Прусіяй, законы былі больш лагодныя. Таму за правы жанчын першымі пачалі змагацца жанчыны з Галіцыі. Ужо ў 1866 годзе жанчыны, у якіх была маёмасьць, атрымалі права галасаваць у мясцовых выбарах, хоць толькі пры пасярэдніцтве мужа. Але ў іх надалей не было права на сходы, яны не маглі быць чальцамі арганізацый і партый.
Пераломны момант наступае на пачатку ХХ стагодзьдзя. У 1905 годзе жанчыны арганізоўваюць першы яўны Зьезд польскіх жанчын у Кракаве. Яны зьехаліся, каб зьвярнуць увагу палітычных партыяй на патрэбу «паўсюднага, роўнага, тайнага, непасрэднага выбарчага права без розьніцы на пол». Дзякуючы гэтаму зьезду быў заснаваны Саюз роўных правоў польскіх жанчын. Праз тры гады ўпершыню жанчына кандыдуе ў Сэйм у Львове. Гэта была Марыя Дуленбянка.
Шматгадовае змаганьне завяршаецца дэкрэтам з 28 лістапада 1918 году, выдадзена Юзафам Пілсудскім, які даваў выбарчыя правы ўсім грамадзянам Польшчы.

Марыя Складоўская-Кюры вельмі хацела атрымліваць вышэйшую адукацыю. Каб рэалізаваць свае пляны яны была вымушаная выехаць за мяжу, дзе і засталася. Колькі Польшча заплаціла за абмяжоўваньне правоў жанчын – такое пытаньне задае сьвяточны дадатак Gazetу Wyborczej.

У часы падзелаў Польшчы полькам не было лёгка здабыць для сябе палітычныя правы. На тэрыторыі, уключанай у склад Расейскай Імпэрыі, статус жанчын акрэсьліваў Кодэкс Напалеона. Жанчыны на працягу ўсяго жыцьця былі вымушаныя заставацца пад апекаю бліжэйшага сваяка. Полькі ня мелі дакумэнтаў, не маглі пакідаць месца жыхарства без дазволу мужа, бацькі, брата. У іх не было поўных бацькоўскіх правоў, жанчыны не распараджаліся маёмасьцю.

На тэрыторыях, захопленых Аўстрыяй і Прусіяй, законы былі больш лагодныя. Таму за правы жанчын першымі пачалі змагацца полькі з Галіцыі. Ужо ў 1866 годзе жанчыны, у якіх была маёмасьць, атрымалі права галасаваць у мясцовых выбарах, хоць толькі пры пасярэдніцтве мужа. Але ў іх надалей не было права на сходы, яны не маглі быць чальцамі арганізацый і партый.

Пераломны момант наступае на пачатку ХХ стагодзьдзя. У 1905 годзе жанчыны арганізоўваюць першы яўны Зьезд польскіх жанчын у Кракаве. Яны зьехаліся, каб зьвярнуць увагу палітычных партыяй на патрэбу «паўсюднага, роўнага, тайнага, непасрэднага выбарчага права без розьніцы на пол». Дзякуючы гэтаму зьезду быў заснаваны Саюз роўных правоў польскіх жанчын. Праз тры гады ўпершыню жанчына кандыдуе ў Сэйм у Львове. Гэта была Марыя Дуленбянка.

Шматгадовае змаганьне завяршаецца дэкрэтам з 28 лістапада 1918 году, выдадзеным Юзафам Пілсудскім, які даваў выбарчыя правы ўсім грамадзянам Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт