Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Чэхіі: Вышаградзкая група не павінна абмяжоўвацца міграцыяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.11.2018 13:35
Міністар Тамаш Пэтрычэк казаў пра ролю Вышаградзкай групы й стаўленьне Чэхіі да Nord Stream 2.
Сьцяг ЧэхііСьцяг ЧэхііPhoto: wtr316/pixabay.com/CC0 Public Domain

МЗС Чэхіі: Вышаградзкая група не павінна абмяжоўвацца міграцыяй
Міністар Тамаш Пэтрычэк казаў пра ролю Вышаградзкай групы й стаўленьне Чэхіі да Nord Stream 2.
„Чэхія купляе газ на біржах у Нямеччыне й Нідэрляндах, таму рызыка скарачэньня паставак праз Украіну не зьяўляецца для нас пагрозай. Зразумела, мы не хацелі б, каб Nord Stream 2 уяўляў сабой пагрозу для нашых партнэраў, такіх як Украіна, Польшча, Славаччына й Вугоршчына(…). Важна, каб працаваць разам у рамках ЭЗ, асабліва, калі энэргетычныя рэсурсы выкарыстоўваюцца ў якасьці палітычнай зброі”, - кажа кіраўнік чэскай дыпляматыі Тамаш Пэтрычэк.
Міністар паясьняе, што ў кантэксьце Nord Stream 2 Чэхія не разглядае Расеі як пагрозу.
„Расейцы абараняюць свае інтарэсы. Мы асьцерагаемся таксама кібэрнападаў, ініцыяваных расейскімі спэцслужбамі. Мы зацікаўлены ў тым, каб краіны ЭЗ былі ўстойлівыя да гэтага тыпу дзеяньняў”, - заявіў палітык.
Калі гаворка ідзе пра магчымае павелічэньне ролі канцэрну „Газпром” на эўрапейскім рынку, то Чэхія спадзяецца на ЗША.
„Мы будзем падпісваць кантракты на пастаўкі звадкаванага газу. Амэрыканцы адмяняюць абмежаваньні на экспарт. Аднак, калі кошт газу ў ЗША будзе нашмат вышэйшы, чым з усходняга напрамку, то з эканамічнага пункту гледжаньня пакупка газу ў амэрыканцаў ня будзе для нас карыснай”, - сказаў Томас Пэтрычэк.
Міністар замежных спраў Чэхіі пракамэнтаваў таксама ролю Вышаградзкай групы.
„Вышаградзкая група зьяўляецца для Чэхіі адной з асноўных плятформаў супрацоўніцтва ў ЭЗ. Але нашая чацьвёрка павінна мець станоўчы імідж у Эўропе. Падчас сустрэчы зь міністрам Яцэкам Чапутовічам (кіраўнік польскага МЗС- рэд.) я прапанаваў стварыць супольную ініцыятыву ў галіне эўрапейскай бясьпекі. „Чацьвёрка” (Вышаградзкая група – рэд.) не павінна абмяжоўвацца пытаньнем іміграцыі, але займаць пазыцыю па важных прагматычных пытаньнях эўрапейскай палітыкі”, - заявіў міністар замежных спраў Чэхіі Тамас Пэтрычэк у інтэрвію выданьню „Rzeczpospolita”.
аз

„Чэхія купляе газ на біржах у Нямеччыне й Нідэрляндах, таму рызыка скарачэньня паставак праз Украіну не зьяўляецца для нас пагрозай. Зразумела, мы не хацелі б, каб Nord Stream 2 уяўляў сабой пагрозу для нашых партнэраў, такіх як Украіна, Польшча, Славаччына й Вугоршчына(…). Важна, каб працаваць разам у рамках ЭЗ, асабліва, калі энэргетычныя рэсурсы выкарыстоўваюцца ў якасьці палітычнай зброі”, - кажа кіраўнік чэскай дыпляматыі Тамаш Пэтрычэк у інтэрвію выданьню „Rzeczpospolita”.

Міністар паясьняе, што ў кантэксьце Nord Stream 2 Чэхія не разглядае Расеі як пагрозу.

„Расейцы абараняюць свае інтарэсы. Мы асьцерагаемся таксама кібэрнападаў, ініцыяваных расейскімі спэцслужбамі. Мы зацікаўлены ў тым, каб краіны ЭЗ былі ўстойлівыя да гэтага тыпу дзеяньняў”, - заявіў палітык.

Калі гаворка ідзе пра магчымае павелічэньне ролі канцэрну „Газпром” на эўрапейскім рынку, то Чэхія спадзяецца на ЗША.

„Мы будзем падпісваць кантракты на пастаўкі звадкаванага газу. Амэрыканцы адмяняюць абмежаваньні на экспарт. Аднак, калі кошт газу ў ЗША будзе нашмат вышэйшы, чым з усходняга напрамку, то з эканамічнага пункту гледжаньня пакупка газу ў амэрыканцаў ня будзе для нас карыснай”, - сказаў Тaмаш Пэтрычэк.

Міністар замежных спраў Чэхіі пракамэнтаваў таксама ролю Вышаградзкай групы.

„Вышаградзкая група зьяўляецца для Чэхіі адной з асноўных плятформаў супрацоўніцтва ў ЭЗ. Але нашая чацьвёрка павінна мець станоўчы імідж у Эўропе. Падчас сустрэчы зь міністрам Яцэкам Чапутовічам (кіраўнік польскага МЗС- рэд.) я прапанаваў стварыць супольную ініцыятыву ў галіне эўрапейскай бясьпекі. „Чацьвёрка” (Вышаградзкая група – рэд.) не павінна абмяжоўвацца пытаньнем іміграцыі, але займаць пазыцыю па важных i прагматычных пытаньнях эўрапейскай палітыкі”, - заявіў міністар замежных спраў Чэхіі Тамаш Пэтрычэк у інтэрвію выданьню „Rzeczpospolita”.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт