Logo Polskiego Radia
Print

Расейская грамадзянская супольнасьць шукае шчасьця

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.12.2018 15:55
  • Агульнарасейскі грамадзянскі форум.mp3
На днях у Маскве прайшоў Агульнарасейскі грамадзянскі форум.
Foto: vk.com/ogf_civilforum

Тэмай дыскусій грамадзкіх актывістаў ды ўладаў стала шчасьце.

Агульнарасейскі грамадзянскі форум заснаваў кіраўнік Кантрольнай палаты Расеі Аляксей Кудрын. Ён ладзіцца ўжо шэсьць гадоў запар як пляцоўка для дыялёгу паміж «актыўным аб’яднаньнем людзей» ды ўладамі.

Цяперашні форум прайшоў пад знакам шчасьця, такая была заяўленая тэма мерапрыемства. Расейская прэса адказала крытыкай форума, маўляў, «зусім адарваліся ад жыцьця», якое шчасьце, калі з года ў год даходы расейскага насельніцтва скарачаюцца. Аднак Аляксей Кудрын заявіў на форуме, што менавіта шчасьце стане галоўным паказьнікам у ацэнцы разьвіцьця краіны замест састарэлага ВУП. Маўляў, цяпер больш ня дзейнічае канцэпцыя «чым багацей грамадзтва, тым яно больш шчасьлівае», замест гэтага на першае месца выходзяць такія фактары, як давер да ўлады, наяўнасьць зваротнай сувязі ад грамадзтва, уцягнутасьць людзей у прыняцьці рашэньняў. Першыя міністэрствы шчасьця ўжо дзейнічаюць у такіх краінах як ААЭ, Бутан, Вэнэсуэла ды Нігерыя.

Як у сьвятле гэтых паказьнікаў выглядае Расея? Ці расейцам не хапае толькі міністэрства шчасьця за прыкладам Вэнэсуэлы? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Паўла Усава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт