„Салжаніцын - важны, але не адзіны”
Вацлаў Халявіньскі: Аляксандар Салжаніцын першым паказваў праўду аб савецкай сыстэме рэпрэсій.
11 сьнежня 1918 году, роўна 100 гадоў таму, нарадзіўся расейскі пісьменьнік Аляксандар Салжаніцын. Яго кнігі ўскалыхнулі Расеяй і Заходняй Эўропай, паказваючы праўду аб сыстэме рэпрэсій у савецкай дзяржаве.
Пра тое, як жыхары ПНР (Польскай Народнай Рэспублікі) успрынялі творчасьць Салжаніцына, у размове з выданьнем „Rzeczpospolita” расказвае Вацлаў Халявіньскі (Wacław Holewiński) – пісьменьнік, радыёжурналіст, сузаснавальнік падземнага часрпісу „Przedświt”.
„Палякі пачалі знаёміцца з творчасьцю Салжаніцына толькі ў 1980-х гадах. Прычына зацікаўленьня – гэта іх адносна невялікія веды пра савецкую сыстэму рэпрэсій, якая прычынілася да сьмерці значна большай колькасьці ахвяраў, чым нацысцкая Нямеччына. Яны (чытачы-рэд.) былі зьдзіўленыя й не маглі паверыць. Аднак, гэтая тэма зьявілася ў сусьветнай літаратуры й цягам часу сьвет убачыў сотні падобных па тэматыцы твораў. Дастаткова ўспомніць, напрыклад, пра „Іншы сьвет” Густава Герлінга-Грудзіньскага (Gustaw Herling-Grudzinski), якому, аднак, не ўдалося прабіцца ў грамадзкую сьвядомасьць у такім маштабе, як Салжаніцыну. Іх кнігі зьмянілі падыход да савецкай Расеі, якая перастала быць (прынамсі для заходніх інтэлектуалаў) нейкай надзеяй на будучыню”, - кажа Вацлаў Халявіньскі.
Паводле пісьменьніка, найбольшы ўплыў на зьмену стаўленьня да Савецкага Саюза мела кніга Салжаніцына „Архіпэляг ГУЛАГ”, то бок дакумэнтальная справаздача пра жыцьцё ў лягеры, а таксама „Адзін дзень з жыцьця Івана Дзянісавіча”.
Нагадаем, у часы ПНР Вацлаў Халявіньскі выдаваў апавяданьні Салжаніцына ў сваім нелегальным выдавецтве. Аднак з пэрспэктывы часу пісьменьнік неадназначна ацэньвае постаць Салжаніцына.
„Сёньня я бачу шавінізм Салжаніцына, які стаў бачным пасьля яго вяртаньня з выгнаньня ў Расею. Шчыра кажучы, ён у нейкай ступені „пасябраваў” з постсавецкай уладай, а гэта ж надалей былі супрацоўнікі КДБ. Аднак, калі гаворка ідзе пра літаратурныя дасягненьні, я перакананы, што „Першы круг” – гэта самы выдатны раман Салжаніцына, які назаўжды застанецца ў сусьветнай літаратуры”, - пераконвае Вацлаў Халявіньскі ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.
аз
11 сьнежня 1918 году, роўна 100 гадоў таму, нарадзіўся расейскі пісьменьнік Аляксандар Салжаніцын. Яго кнігі ўскалыхнулі Расеяй і Заходняй Эўропай, паказваючы праўду аб сыстэме рэпрэсій у савецкай дзяржаве.
Пра тое, як жыхары ПНР (Польскай Народнай Рэспублікі) успрынялі творчасьць Салжаніцына, у размове з выданьнем „Rzeczpospolita” расказвае Вацлаў Халявіньскі (Wacław Holewiński) – пісьменьнік, радыёжурналіст, сузаснавальнік нелегальнага выдавецтва часоў ПНР „Przedświt”.