Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчу прыбыў Віфлеемскі агонь міру

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.12.2018 17:25
  • Сёньня ў Польшчу прыбыў Віфліемскі агонь міру.mp3
Шлях агню пачынаецца ў Віфлееме – адным з цэнтраў хрысьціянскага паломніцтва, дзе разьмешчаная базыліка Раства.
Гарцары перадалі Віфлеемскі агонь міру варшаўскаму мітрапаліту, кардыналу К.Нычу.Гарцары перадалі Віфлеемскі агонь міру варшаўскаму мітрапаліту, кардыналу К.Нычу. PAP/Jacek Turczyk
Сёньня ў Польшчу прыбыў Віфлеемскі агонь міру. Да акцыі апошнія 28 гадоў далучаецца Зьвяз польскіх гарцэраў.
Шлях сьвятла міру пачынаецца ў Віфлееме – адным з цэнтраў хрысьціянскага паломніцтва, дзе разьмешчаная базыліка Раства Хрыстова. Храм узьведзены над пячорай, у якой, паводле Бібліі, Дзева Марыя нарадзіла Езуса Хрыста. У гэтай пячоры, як лічыцца, гарыць вечны агонь. Пачынаючы з 1986 года ад гэтага агню запальваецца маленькая сьвечка, полымя якой і адпраўляецца ў падарожжа па плянэце.
Упершыню Віфлеемскае сьвятло міру прыбыло 29 гадоў таму ў аўстрыйскі Лінц у рамках аднаго з дабрачынных мерапрыемстваў на Каляды. З 1987 года й па сёньняшні дзень гэтая акцыя, якая атрымала назву «Сьвятло ў цемры», стала праводзіцца пад эгідай аўстрыйскіх актывістаў скаўцкага руху.
У Польшчу агонь традыцыйна трапляе са Славакіі. У сваю чаргу польскія гарцэры перадаюць яго у Беларусь і Ўкраіну. Хопіць узяць сьвечку і занесьці агонь дадому – кажа Анна Навасад са Зьвязу гарцэраў.
А. Навасад: Кожны можа ў сваёй мясцовасьці ўзяць гэты агонь, занесьці на свой сьвяточны стол. Таксама можна гэтым агнём падзяліцца з іншымі, каму мы б хацелі перадаць пасыл акцыі. Лёзунгам у гэтым годзе зьяўляюцца словы: “Сьвятло, якое аб’ядноўвае”. Мы хочам паказаць, што людзі не самотныя, што вакол мноства людзей, якія гатовыя дапамагчы, а перш за ўсё гатовыя звычайны быць побач. А гэта на сьвяты самае галоўнае.
Гарцэры занясуць Віфлеемскі агонь міру ў парафіі, школы, дзяржаўныя ўстановы і іншыя месцы, адкуль агонь можна будзе ўзяць сабе да дому.
Агонь будзе перададзены таксама прэзыдэнту Польшчы Анджэю Дудзе, прадстаўнікам ураду, варшаўскім паўстанцам, а таксама шпіталям і дзіцячым дамам.

Сёньня ў Польшчу прыбыў Віфлеемскі агонь міру. Да акцыі апошнія 28 гадоў далучаецца Зьвяз польскіх гарцараў.

Шлях сьвятла міру пачынаецца ў Віфлееме – адным з цэнтраў хрысьціянскага паломніцтва, дзе разьмешчаная базыліка Раства Хрыстова. Храм узьведзены над пячорай, у якой, паводле Бібліі, Дзева Марыя нарадзіла Езуса Хрыста. У гэтай пячоры, як лічыцца, гарыць вечны агонь.

Пачынаючы з 1986 года ад гэтага агню запальваецца маленькая сьвечка, полымя якой і адпраўляецца ў падарожжа па плянэце.

Упершыню Віфлеемскае сьвятло міру прыбыло 29 гадоў таму ў аўстрыйскі Лінц у рамках аднаго з дабрачынных мерапрыемстваў на Каляды. З 1987 года й па сёньняшні дзень гэтая акцыя, якая атрымала назву «Сьвятло ў цемры», стала праводзіцца пад эгідай аўстрыйскіх актывістаў скаўцкага руху.

У Польшчу агонь традыцыйна трапляе са Славакіі. У сваю чаргу польскія гарцары перадаюць яго у Беларусь і Ўкраіну. Хопіць узяць сьвечку і занесьці агонь дадому – кажа Анна Навасад са Зьвязу гарцараў.

А. Навасад: Кожны можа ў сваёй мясцовасьці ўзяць гэты агонь, занесьці на свой сьвяточны стол. Таксама можна гэтым агнём падзяліцца з іншымі, каму мы б хацелі перадаць пасыл акцыі. Лёзунгам у гэтым годзе зьяўляюцца словы: “Сьвятло, якое аб’ядноўвае”. Мы хочам паказаць, што людзі не самотныя, што вакол мноства людзей, якія гатовыя дапамагчы, а перш за ўсё гатовыя звычайны быць побач. А гэта на сьвяты самае галоўнае.

Гарцары занясуць Віфлеемскі агонь міру ў парафіі, школы, дзяржаўныя ўстановы і іншыя месцы, адкуль агонь можна будзе ўзяць сабе да дому.

Агонь будзе перададзены таксама прэзыдэнту Польшчы Анджэю Дудзе, прадстаўнікам ураду, варшаўскім паўстанцам, а таксама шпіталям і дзіцячым дамам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт