Logo Polskiego Radia
Print

2019 год будзе для Ўкраіны вырашальным

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.12.2018 12:23
Расея выкарыстае ўсе магчымыя сродкі, як фінансавыя, так і палітычныя, каб паўплываць на вынік выбараў.
PAP/EPA/STEPAN FRANKO

Gazeta Wyborcza
2019 год будзе для Ўкраіны вырашальным. Расея выкарыстае ўсе магчымыя сродкі, як фінансавыя, так і палітычныя, каб паўплываць на вынік прэзыдэнцкіх выбараў вясной і парлямэнцкіх восеньню. Газэта друкуе інтэрвію з міністрам інфраструктуры Ўкраіны Володымырэм Амялянам.
«Пасьля Азоўскага мора наступным крокам будзе захоп Кіева, пэўна ў рамках «братняй дапамогі», як гэта здаралася ў мінулым, пасьля паход на Захад. Мы бачым шмат правакацый у балтыйскіх краінах і ў цэлым сьвеце. Раней Камуністычная партыя Савецкага Саюзу спансіравала левацікя рухі ў сьвеце, сёньня падтрымлівае ўльтра радыкальныя правыя сілы ў Эўропе. Дадайма да гэтага расейскае ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША і рэфэрэндум у справе брэксіту і карціна становіцца зразумелай», – гаворыць міністар Амялян.
Многія палітыкі ў Эўропе назвалі б словы ўкраінскага міністра гістэрыяй. Няма доказаў таго, што Масква сапраўды гэта плянуе. «Я не гістэрык, я гісторык. Шматразова ў сучаснай гісторыі здаралася, што Расея выпрабоўвала рэакцыю Захаду на тое, як далёка яна можа зайсьці. Калі Эўразьвяз і ЗША ня будуць гаварыць адным голасам, гэта заахвоціць расейцаў ісьці далей», – адказвае Володымыр Амялян.

Gazeta Wyborcza: Расея выкарыстае ўсе магчымыя сродкі, як фінансавыя, так і палітычныя, каб паўплываць на вынік прэзыдэнцкіх выбараў вясной і парлямэнцкіх восеньню. Газэта друкуе інтэрвію з міністрам інфраструктуры Ўкраіны Володымырэм Амялянам.

«Пасьля Азоўскага мора наступным крокам будзе захоп Кіева, пэўна ў рамках «братняй дапамогі», як гэта здаралася ў мінулым, пасьля паход на Захад. Мы бачым шмат правакацый у балтыйскіх краінах і ў цэлым сьвеце. Раней Камуністычная партыя Савецкага Саюзу спансіравала левацікя рухі ў сьвеце, сёньня падтрымлівае ўльтра радыкальныя правыя сілы ў Эўропе. Дадайма да гэтага расейскае ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША і рэфэрэндум у справе брэксіту і карціна становіцца зразумелай», – гаворыць міністар Амялян.

Многія палітыкі ў Эўропе назвалі б словы ўкраінскага міністра гістэрыяй. Няма доказаў таго, што Масква сапраўды гэта плянуе. «Я не гістэрык, я гісторык. Шматразова ў сучаснай гісторыі здаралася, што Расея выпрабоўвала рэакцыю Захаду на тое, як далёка яна можа зайсьці. Калі Эўразьвяз і ЗША ня будуць гаварыць адным голасам, гэта заахвоціць расейцаў ісьці далей», – адказвае Володымыр Амялян.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт