Logo Polskiego Radia
Print

Сытуацыя вакол брэксіту становіцца ўсё больш няпэўная

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.12.2018 12:51
  • Тэрэза Мэй.mp3
Ад часу рэфэрэндуму аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу мінула 2,5 гады, да брэксіту засталося 13 тыдняў.
Лёндан.Лёндан.PAP/EPA/ANDY RAIN

Ад часу рэфэрэндуму аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу мінула 2,5 гады, да брэксіту засталося 13 тыдняў. Аднак, надалей невядома, на якіх умовах краіна выйдзе з Эўразьвязу. Палякі задумваюцца, якія наступствы брэксіт будзе мець для іх сваякоў і знаёмых, якіх у Вялікабрытаніі нават каля мільёна.
Прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй у апошні момант адклікала галасаваньне над дамовай, падрыхтаванай у ходзе перамоваў з Брусэлем. Парлямэнтарам Мэй паабяцала, што яны змогуць прыняць рашэньне ў другой палове студзеня. Аднак, нічога ня сьведчыць аб тым, што ў парлямэнце знойдзецца большасьць, якая прагаласуе за дамову з спрэчным аварыйным мэханізмам для Паўночнай Ірляндыі. У такім выпадку брэксіт без дамовы стане яшчэ больш праўдападобным.
Імкнучыся пазьбегнуць гэтак званага «цьвёрдага брэксіту» амаль цэлая апазыцыя патрабуе правядзеньне рэфэрэндуму ў справе падрыхтаванай дамовы. Апазыцыя падкрэсьлівае, што падчас першага рэфэрэндуму большасьць брытанцаў, у тым ліку парлямэнтароў, нават не ўяўляла сабе сапраўдных наступстваў выхаду з ЭЗ. Урад на правядзяньне новага рэфэрэндуму не згаджаецца, а колькасьць расчараваных дамовай расьце.
Баяцца ня толькі іншаземцы, якія жывуць у Вялікабрытаніі, але і самыя брытанцы. Аптэкі атрымалі рэкамэндацыі, каб зрабіць запасы лекаў, імпартаваных з краін ЭЗ, на мінімум паўгоду. Паявілася інфармацыя аб тым, што кіраўнікі найбуйнейшых фірмаў на сакрэтнай сустрэчы з урадам былі папярэджаныя аб праблемах, якія ў аптымістычным сцэнары павінны цягнуцца нават шэсьць месяцаў.
Вялікабрытанія павінна выйсьці з эўрапейскай супольнасьці 29 сакавіка 2019 году. Кшыштаф Вінклер з Групы брытанскага грамадзка-палітычнага студыюму Брытанія адзначае, што часу засталося вельмі мала, а паяўляецца ўсё больш няяснасьцяў і блытаніны ў справе брэксіту. Акрамя таго, на думку экспэрта, дата брэксіту можа быць перасунутая.
К. Вінклер: Галасаваньне над дамоваю аб выхадзе з ЭЗ павінна адбыцца сама позна 21 студзеня. У сувязі з тым, што будзе вельмі мала часу, і ёсьць вельмі мала шанцаў, што парлямэнт падтрымае дамову, і Вялікабрытанія, і Эўразьвяз актывізуюць дзейнасьць на выпадак, калі Лёндан выйдзе з супольнасьці без ніякага пагадненьня. Усё сьведчыць аб тым, што сытуацыя становіцца ўсё больш сур’ёзнай. Пакуль, на жаль, усё сьведчыць аб тым, што дамова ў гэтай форме, без дадатковых гарантый у справе Паўночнай Ірляндыі, ня мае шанцаў на падтрымку.
Найбольш спрэчным зьяўляецца пытаньне вызначэньня будучай мяжы паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй. Улады ў Дубліне не пагаджаліся ўвесьці памежны кантроль, які быў бы ўдарам па ўзаемным гандлёвым абмене. Не дапамагла папраўка, паводле якой парлямэнт, калі трэба, можа прыняць рашэньне аб працягненьні пераходнага пэрыяду пасьля брэксіту, ці распачаць аварыйны мэханізм, які прадухіліць «цьвёрдую мяжу» паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй.
Асаблівае значэньне ў перамовах мае статус іншаземцаў у Вялікабрытаніі. Там жыве каля мільёна палякаў. Усё сьведчыць аб тым, што значная частка палякаў задумваецца над сваім вяртаньнем у Польшчу. Тыдзень таму адбылася сустрэча прэм’ерам Польшчы і Вялікабрытаніі. На ёй Тэрэза Мэй запэўніла, што палякам, якія жывуць у Вялікабрытаніі, ня трэба баяцца. На думку Кшыштафа Вінклера, калі паміж ЭЗ і Лёнданам будзе дасягнутае паразуменьне, то палякам сапраўды няма чаго баяцца. Усё ж пакуль невядома, як сытуацыя будзе разьвівацца далей.
К. Вінклер: Калі казаць пра важнасьць гэтай сустрэчы, то яна была істотнай і для брытанцаў, якім у цяжкай сытуацыі патрэбныя саюзьнікі, і для палякаў, які таксама шукаюць падтрымкі ў абліччы ўзмацненьня ўсходняга флянгу НАТО. Вялікабрытанія таксама патрэбная Польшчы для эканамічнага разьвіцьця. Кожная краіна з доступам да высокіх тэхналёгій, а Вялікабрытанія зьяўляецца такой краінай, зьяўляецца карысным саюзьнікам. Акрамя таго, на гэтай сустрэчы ішла гаворка пра пашырэньне супрацы ў пытаньні бясьпекі і мілатарнай супрацы. З нашага пункту гледжаньня, у абліччы пагрозы з боку Расеі, гэта важна. Кожнае ўзмацненьне пазыцыі зьяўляецца важным, паколькі набліжаецца вельмі няпэўны час.
Брытанскай эканоміцы патрэбныя рукі для працы. Паводле дасьледаваньняў, мясцовыя прадпрымальнікі больш схільныя працаўладкоўваць грамадзян ЭЗ, у тым ліку палякаў. Аднак, адчыненым застаецца пытаньне, ці ў выпадку выхаду з ЭЗ без дамовы ўрад Вялікабрытаніі будзе ў стане захаваць правы палякаў у цяперашняй форме. Чуваць галасы, што пасьля выхаду з ЭЗ трэба будзе ўвесьці сыстэму пунктуацыі і выбіраць працаўнікоў згодна з іх кваліфікацыямі. Тэрэза Мэй на сустрэчы з Матэвушам Маравецкім запэўніла, што грамадзяне ЭЗ захаваюць свае правы нават без дамову ЭЗ і Вялікабрытаніі.

Аднак, надалей невядома, на якіх умовах краіна выйдзе з Эўразьвязу. Палякі задумваюцца, якія наступствы брэксіт будзе мець для іх сваякоў і знаёмых, якіх у Вялікабрытаніі нават каля мільёна.

Прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй у апошні момант адклікала галасаваньне над дамовай, падрыхтаванай у ходзе перамоваў з Брусэлем. Парлямэнтарам Мэй паабяцала, што яны змогуць прыняць рашэньне ў другой палове студзеня. Аднак, нічога ня сьведчыць аб тым, што ў парлямэнце знойдзецца большасьць, якая прагаласуе за дамову з спрэчным аварыйным мэханізмам для Паўночнай Ірляндыі. У такім выпадку брэксіт без дамовы стане яшчэ больш праўдападобным.

Імкнучыся пазьбегнуць гэтак званага «цьвёрдага брэксіту» амаль цэлая апазыцыя патрабуе правядзеньне рэфэрэндуму ў справе падрыхтаванай дамовы. Апазыцыя падкрэсьлівае, што падчас першага рэфэрэндуму большасьць брытанцаў, у тым ліку парлямэнтароў, нават не ўяўляла сабе сапраўдных наступстваў выхаду з ЭЗ. Урад на правядзяньне новага рэфэрэндуму не згаджаецца, а колькасьць расчараваных дамовай расьце.

Баяцца ня толькі іншаземцы, якія жывуць у Вялікабрытаніі, але і самыя брытанцы. Аптэкі атрымалі рэкамэндацыі, каб зрабіць запасы лекаў, імпартаваных з краін ЭЗ, на мінімум паўгоду. Паявілася інфармацыя аб тым, што кіраўнікі найбуйнейшых фірмаў на сакрэтнай сустрэчы з урадам былі папярэджаныя аб праблемах, якія ў аптымістычным сцэнары павінны цягнуцца нават шэсьць месяцаў.

Вялікабрытанія павінна выйсьці з эўрапейскай супольнасьці 29 сакавіка 2019 году. Кшыштаф Вінклер з Групы брытанскага грамадзка-палітычнага студыюму Брытанія адзначае, што часу засталося вельмі мала, а паяўляецца ўсё больш няяснасьцяў і блытаніны ў справе брэксіту. Акрамя таго, на думку экспэрта, дата брэксіту можа быць перасунутая.

К. Вінклер: Галасаваньне над дамоваю аб выхадзе з ЭЗ павінна адбыцца сама позна 21 студзеня. У сувязі з тым, што будзе вельмі мала часу, і ёсьць вельмі мала шанцаў, што парлямэнт падтрымае дамову, і Вялікабрытанія, і Эўразьвяз актывізуюць дзейнасьць на выпадак, калі Лёндан выйдзе з супольнасьці без ніякага пагадненьня. Усё сьведчыць аб тым, што сытуацыя становіцца ўсё больш сур’ёзнай. Пакуль, на жаль, усё сьведчыць аб тым, што дамова ў гэтай форме, без дадатковых гарантый у справе Паўночнай Ірляндыі, ня мае шанцаў на падтрымку.

Найбольш спрэчным зьяўляецца пытаньне вызначэньня будучай мяжы паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй. Улады ў Дубліне не пагаджаліся ўвесьці памежны кантроль, які быў бы ўдарам па ўзаемным гандлёвым абмене. Не дапамагла папраўка, паводле якой парлямэнт, калі трэба, можа прыняць рашэньне аб працягненьні пераходнага пэрыяду пасьля брэксіту, ці распачаць аварыйны мэханізм, які прадухіліць «цьвёрдую мяжу» паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй.

Асаблівае значэньне ў перамовах мае статус іншаземцаў у Вялікабрытаніі. Там жыве каля мільёна палякаў. Усё сьведчыць аб тым, што значная частка палякаў задумваецца над сваім вяртаньнем у Польшчу. Тыдзень таму адбылася сустрэча прэм’ераў Польшчы і Вялікабрытаніі. На ёй Тэрэза Мэй запэўніла, што палякам, якія жывуць у Вялікабрытаніі, ня трэба баяцца.

На думку Кшыштафа Вінклера, калі паміж ЭЗ і Лёнданам будзе дасягнутае паразуменьне, то палякам сапраўды няма чаго баяцца. Усё ж пакуль невядома, як сытуацыя будзе разьвівацца далей.

К. Вінклер: Калі казаць пра важнасьць гэтай сустрэчы, то яна была істотнай і для брытанцаў, якім у цяжкай сытуацыі патрэбныя саюзьнікі, і для палякаў, які таксама шукаюць падтрымкі ў абліччы ўзмацненьня ўсходняга флянгу НАТО. Вялікабрытанія таксама патрэбная Польшчы для эканамічнага разьвіцьця. Кожная краіна з доступам да высокіх тэхналёгій, а Вялікабрытанія зьяўляецца такой краінай, зьяўляецца карысным саюзьнікам. Акрамя таго, на гэтай сустрэчы ішла гаворка пра пашырэньне супрацы ў пытаньні бясьпекі і мілатарнай супрацы. З нашага пункту гледжаньня, у абліччы пагрозы з боку Расеі, гэта важна. Кожнае ўзмацненьне пазыцыі зьяўляецца важным, паколькі набліжаецца вельмі няпэўны час.

Брытанскай эканоміцы патрэбныя рукі для працы. Паводле дасьледаваньняў, мясцовыя прадпрымальнікі больш схільныя працаўладкоўваць грамадзян ЭЗ, у тым ліку палякаў. Аднак, адчыненым застаецца пытаньне, ці ў выпадку выхаду з ЭЗ без дамовы ўрад Вялікабрытаніі будзе ў стане захаваць правы палякаў у цяперашняй форме. Чуваць галасы, што пасьля выхаду з ЭЗ трэба будзе ўвесьці сыстэму пунктуацыі і выбіраць працаўнікоў згодна з іх кваліфікацыямі. Тэрэза Мэй на сустрэчы з Матэвушам Маравецкім запэўніла, што грамадзяне ЭЗ захаваюць свае правы нават без дамову ЭЗ і Вялікабрытаніі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт