Logo Polskiego Radia
Print

Як на Беласточчыне сьвяткавалі стары Новы год

PR dla Zagranicy
Nina Barszczewska 12.01.2019 12:28
На Гагатуху сваволілі ў асноўным хлопцы, а варажылі дзяўчаты.
pixabay.com/Public Domain CC0

Навагоднія традыцыі паводле юліянскага календара захаваліся на Падляшшы як у вёсках, гэтак і ў гарадах. Адрозьніваюцца аднак спосабам сьвяткаваньня.

У гарадах сёньня людзі гуляюць на розных забавах і навагодніх балях, якія ладзяцца прадстаўнікамі нацыянальных мяншыняў: беларусамі ды ўкраінцамі, а ў вёсках раней моладзь старалася працягнуць традыцыі варажбы ды ў некаторай ступені таксама свавольства, напрыклад, пасыпаць сьцяжынку попелам ад хаты дзяўчыны да хаты хлопца ці зьняць вароты зь сялібы ў дзяўчыны й закінуць на хату хлопца.

Вось як гэты час успамінае Галіна Лэнчыцка зь вёскі Храбалы, што на Бельшчыне:

На Гоготуху, то было пэрэд Новым Роком, яґбы Сыльвэстра такое православнэ. Была такая якаясь дурная мода. Я нэ знаю, што вона значыт. Ну, бо тож тэпэр у каждого убікацыя в хаті, а колісь то стояв такі так званы нужнік. То такая дэрэвянна будка, і вона была такая хыба рухома. Я того нігды нэ робіла, але бардзо часто было, жэ, напшыклад, в Дэніскув раз на прыстанку стояв, замяст прыстанку то стояв той нужнік. Быв такі звычай, жэб якогось псікуса зробіті. То некоторы вжэ целу нуоч пільновалі, жэб хоць там ім нэ вкралі. Бо то так было, жэ пшэважне для тых самых, бо можэ зналі, як то зобраті. Ну, а тые доруожкі… Шчэ такіе доруожкі вылівалі од хлопця до діевчыны, чы попэлом высыпалі, чы соком з буракуов.

Такая традыцыя ўтрымлівалася таксама ў іншых вёсках рэгіёну, дзе – як успамінае Зінаіда Дэмянук родам зь вёскі Кнаразы ў Бельскім павеце – сваволілі ў асноўным хлопцы, а варажылі дзяўчаты.

Ну, але шчэ было так, што ворожылі дівчынята пшэважне, бо то колі хто замуж выйдэ, колі там, за кого, як зватіся будэ, а можна было выворожыті всё на сьветі. Праўда, то нэ праўда, ну, але ворожылі. І найфайнейшэ то было тое, што пэрэсыпалі доруожкі од хлопця до діевчыны. На сэліе, вядомо, як то на сэліе. Всё про всех знают. Ну, і хто там вжэ з кім, дэ постояв, дэ кого провёв. Но, то вжэ зара все на другі дэнь всё знают. Ну, і тогды вжэ власьне так якбы целэ сёло знало по тых доруожках. Вжэ якбы хлопэць і діевчына з одного сёла, найчасьтей тогды так бывало, ну, то дорога высыпана попэлом або якімісь там буракамі, соком з буракуов або соломою, або сеном высыпана. Тое то можна хутко позбіраті, ну, але як сьнег нэ падае, попэл будэ доўго. Той суок з буракуов будэ трыматіся доўго. Так, што некоторы пэвно можэ і хотіелі, коб сыпалі, а можэ некоторы і не. Бо то якбы но, нэ так, як то тэпэр. Нэ такое подэйсьце было, як тэпэр. Я мела такую колежанку, котора казала, жэ іхні батькі, значы еі батькі ходілі з собою вуосім ліет і в сэліе ніхто нэ знав. То ест тэпэр не до помысьленя. А такое штось было колісь. Але то нэ в нас, то троху далей, в Озеранах Велькіх. Так што то тые доруожкі. І шчэ робілі такіе всякі псікусы, як можна назваті. То бруонку зьнімут, дэсь занэсут. То штось там такое выпусьтят можэ з хліва. То шчэ такое, то вжэ і врэднэ кроху было. Хаты былі нізкі, очывісьце, крыты соломою. Так што заліесті на стрыэху лёгко, і на хату і на клуню. Ну, то на клуню найчасьтей якіе-нэбудь санкі чы якійсь-нэбудь вуоз дэсь там дусталі і всаділі туды далеко, дэсь прывязалі, штось зробілі такое. І як дустанэш? Як ёго стамтуль зняті? І о тое ходіло, коб господар власьне подумав. А в хаті, то вжэ врэднэ было, бо ўмелі так зробіті, што накрыті дымнік склом. Баба на другі дэнь встае, паліт в пэчыэ. Дым ціелы ідэ на хату. Чом, што? А склом накрытэ, нэ відно. О, так што такое штось было. Такое робілі. Ну, але то якбы так барзо врэдного пэўно не, але посьля вжэ і пільновалі, коб чогось там нэ зробілі. Бо як бруонку зьнімут чы там бруонуочку тую малую зьнімут, занэсут буог ведь куды, то покуоль еі хто найдэ, то якбы так нэ найлепі то было. Ну, але такі быв звычай.

Апошні дзень году павінен быць багаты на смачныя стравы, у асноўным скаромныя, мясныя бо гэта сымбалізуе дабрабыт на цэлы наступны год. Згэтуль і назва вечара: Шчодры вечар, Багаты вечар альбо Гагагтуха. Сярод страваў абавязкова павінна быць кішка ды аладкі.

На Гоготуху то вжэ трэба было пэчы кішку. Так што вжэ як кололі сьвіню, то вжэ тые кішкі тончы былі прызначаны на коўбасы, а тые грубшы то ўжэ, бы то там іх солілі, штось там ім робілі, коб нэ зопсоваліся за тых пара тыжнюв, на Гоготуху коб пэчы кішку. То вжэ всэ кішка была. А тэпэр то вжэ вогуле кішка барзо моднэ такое вжэ. У кого кішка, то вжэ сьвято вэліке, а тогды пэклі так ціелу печ кішкі і елі до опору.

Успамінала Зінаіда Дэмянук зь вёскі Кнаразы ў Бельскім павеце.

У першы дзень Новага году стараліся да абеду не хадзіць у госці. Верылі ў тое, што многае ў надыходзячым годзе будзе залежаць ад першага госьця ў хату й пашчасьціць у дабрабыце тым, да каго завітае мужчына. Верылі, што як сустрэнеш Новы год, такім ён і будзе.

Ніна Баршчэўская

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт