Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Лукашэнку ня возьмуць пад увагу, калі будуць выбіраць кіраўніка ЗБІР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.01.2019 16:17
  • ЗБІР.mp3
На сайце «Эха Масквы» праходзіць апытаньне на тэму таго, хто павінен узначаліць Саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

На сайце «Эха Масквы» праходзіць апытаньне на тэму таго, хто павінен узначаліць Саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі. За Ўладзіміра Пуціна прагаласавалі 9% апытаных, за Аляксандра Лукашэнку – 68%. Пра што сьведчаць такія вынікі?
П. Усаў: Гэта цікавыя лічбы, асабліва, калі ўлічваць той факт, што рэдактар «Эха Масквы» Венэдыктаў, камэнтуючы апошнюю сустрэчу Пуціна з Лукашэнкам, сказаў, што беларускі прэзыдэнт рыхтуецца адправіцца на пэнсію, і што ён будзе жыць на Крыме. «Эха Масквы» зьяўляецца лібэральным, дэмакратычным рэсурсам, з даволі крытычнымі выказваньнямі ў адрас Пуціна. Хутчэй за ўсё, такі вынік у апытаньні – гэта жаданьне насаліць Пуціну, паказаць, што, калі ён будзе будаваць Саюзную дзяржаву, то фармальна прэзыдэнтам можа стаць Лукашэнка. Але праблема ў тым, што наўрад ці выбары на лідара Саюзнай дзяржавы будуць адбывацца ў тым фармаце, які мы ведаем. Калі Расея будзе рэалізоўваць плян будаваньня палітычных структур у Саюзе Беларусі і Расеі, то ў Лукашэнкі ня будзе ніякіх шанцаў паўдзельнічаць у працэсе барацьбы за кіраўніцтва ў Саюзнай дзяржаве, бо Пуцін будуе саюз толькі дзеля таго, каб самастойна ім кіраваць.
У далучаным гукавым файле камэнтар Паўла Ўсава да словаў Лукашэнкі, што «мы больш пад бізуном хадзіць ня будзем» і плянаў левых сіл Беларусі вылучыць свайго прадстаўніка на праймэрыз у кандыдаты на прэзыдэнта.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт