Logo Polskiego Radia
Print

Цяпер Лукашэнка будзе страшыць Захад небясьпекай з боку Расеі - польскі друк

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.01.2019 15:41
«Для Менска паляпшэньне адносін з ЗША – гэта разьменная манэта ў канфлікце з Масквой».
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Dziennik Gazeta Prawna публікуе даволі немалы артыкул на тэму Беларусі ў кантэксьце паляпшэньня адносін з ЗША. Нагадаем, паміж Менскам і Вашынгтонам ідуць перамовы аб узаемным пашырэньні дыпляматычнай прысутнасьці, паведаміў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Ён 10 студзеня апавясьціў Вашынгтон аб зьняцьці абмежаваньняў на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску.
Dziennik Gazeta Prawna піша, што Лукашэнка настаўлены на адлігу з Амэрыкай, таму што хоча павялічыць поле манэўру на фоне палітычнага й эканамічнага ціску Масквы. Газэта задала дзевяці беларускім экспэртам пытаньне наконт магчымага паляпшэньня адносін з Вашынгтонам, і большасьць адказала, што крокі з боку Менска ня трэба разглядаць у глябальным значэньні. Для Менска паляпшэньне адносін з ЗША – гэта разьменная манэта ў канфлікце з Масквой. Польская газэта паведамляе, што гульня Менска з Вашынгтонам служыць таму, каб Масква зрабіла сваю рыторыку больш лагоднай. Паляпшэньне адносін з Амэрыкай – гэта адлюстраваньне пагаршэньня стасункаў з Крамлём, а не палітычных перамен у Беларусі. Выданьне зазначае, што Вашынгтон мае да Менска пэўны давер. У прыватнасьці, у ЗША пазытыўна ўспрымаюць нэйтральнасьць, якую Беларусь захавала ў расейска-ўкраінскім канфлікце, а таксама пастаўкі зброі сырыйскай апазыцыі, нягледзячы на тое, што Дамаск зьяўляецца стратэгічным расейскім партнэрам. Зразумела, зазначае газэта, зброя была прададзеная не непасрэдна сырыйскай апазыцыі, а праз фірмы з Балгарыі, ЗША й Саудаўскай Арабіі.
Цяпер Лукашэнка будзе страшыць Захад небясьпекай з боку Расеі, бо ў складанай геапалітычнай сытуацыі ён працягне балянсаваньне паміж Захадам і Расеяй, выкарыстоўваючы ў гульні спрэчкі паміж двума бакамі. Гэта Лукашэнка ўмее рабіць, таму што ён рабіў гэта ня раз, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Dziennik Gazeta Prawna публікуе даволі немалы артыкул на тэму Беларусі ў кантэксьце паляпшэньня адносін з ЗША. Нагадаем, паміж Менскам і Вашынгтонам ідуць перамовы аб узаемным пашырэньні дыпляматычнай прысутнасьці, паведаміў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Ён 10 студзеня апавясьціў Вашынгтон аб зьняцьці абмежаваньняў на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску.

Dziennik Gazeta Prawna піша, што Лукашэнка настаўлены на адлігу з Амэрыкай, таму што хоча павялічыць поле манэўру на фоне палітычнага й эканамічнага ціску Масквы. Газэта задала дзевяці беларускім экспэртам пытаньне наконт магчымага паляпшэньня адносін з Вашынгтонам, і большасьць адказала, што крокі з боку Менска ня трэба разглядаць у глябальным значэньні. Для Менска паляпшэньне адносін з ЗША – гэта разьменная манэта ў канфлікце з Масквой.

Польская газэта паведамляе, што гульня Менска з Вашынгтонам служыць таму, каб Масква зрабіла сваю рыторыку больш лагоднай. Паляпшэньне адносін з Амэрыкай – гэта адлюстраваньне пагаршэньня стасункаў з Крамлём, а не палітычных перамен у Беларусі.

Выданьне зазначае, што Вашынгтон мае да Менска пэўны давер. У прыватнасьці, у ЗША пазытыўна ўспрымаюць нэйтральнасьць, якую Беларусь захавала ў расейска-ўкраінскім канфлікце, а таксама пастаўкі зброі сырыйскай апазыцыі, нягледзячы на тое, што Дамаск зьяўляецца стратэгічным расейскім партнэрам. Зразумела, зазначае газэта, зброя была прададзеная не непасрэдна сырыйскай апазыцыі, а праз фірмы з Балгарыі, ЗША й Саудаўскай Арабіі.

Цяпер Лукашэнка будзе страшыць Захад небясьпекай з боку Расеі, бо ў складанай геапалітычнай сытуацыі ён працягне балянсаваньне паміж Захадам і Расеяй, выкарыстоўваючы ў гульні спрэчкі паміж двума бакамі. Гэта Лукашэнка ўмее рабіць, таму што ён рабіў гэта ня раз, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт