Logo Polskiego Radia
Print

Ці праз год колькасьць суседзяў Польшчы зьменшыцца?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.01.2019 16:24
Тое, што адбываецца паміж Расеяй і Беларусьсю павінна служыць падмацаваньню іміджу Ўладзімера Пуціна.
Foto: Wikipedia Commons/CC-BY-SA 3.0

Ці праз год колькасьць суседзяў Польшчы зьменшыцца, а на ўсходняй мяжы зьявяцца «рускія танкі»? Ці гэтая пастаянная боязь палякаў спраўдзіцца? Чаму Масква разгортвае палітычнае наступленьне на Беларусь якраз цяпер? Аб гэтым на старонках кансэрватыўнага тыднёвіка «Sieci» разважае Пётр Сквеціньскі.

Тое, што адбываецца паміж Расеяй і Беларусьсю павінна служыць падмацаваньню іміджу Ўладзімера Пуціна, які ўпаў у выніку вайны ва Ўкраіне (недастатковыя посьпехі), а таксама аказаў слабасьць у сувязі з Курыльскімі выспамі, якія прыйдзецца аддаць Японіі, - піша Сквеціньскі.

Для расейцаў асноўным крытэрам падтрымкі ўлады, або яе адсутнасьці, зьяўляецца адказ на пытаньне: «Ці ў замежжы Расея выклікае страх»? Экспэрты падтрымліваюць меркаваньне, што ў Расеі народ сам прычыніцца да зьвяржэньня ўлады, калі ўбачыць, што радзіма пацярпела паразу ў нейкім сур’ёзным міжнародным канфлікце.

Больш гэтага, у 2024 годзе для Пуціна заканчваецца магчымасьць займаць самыя высокія пасады ў дзяржаве, а Саюз Беларусі й Расеі стварае магчымасьць ізноў стаць прэзыдэнтам.

Як будзе абараняцца Лукашэнка ад інкарпарацыі? Найперш ён будзе паводзіць сябе такім чынам, каб зацягваць справы, пакуль на стале Пуціна не зьявяцца іншыя гарачыя праблемы – гэта спрактыкаваная стратэгія Лукашэнкі.

Іншае, што магло б зьберагчы незалежнасьць Беларусі, гэта палітычнае рашэньне ЗША й Эўрапейскага Зьвязу аб падтрымцы для Менска. Аднак, гэта мала рэальны варыянт. Бар’ерам зьяўляецца дыктатарскі й недэмакратычны рэжым, які ў Беларусі ўтрымлівае Лукашэнка. Акрамя гэтага, Захад ня ведае, як з тварам вырашыць пытаньне Ўкраіны й ня мае жаданьня ўдзельнічаць у чарговым беспарадку на ўсходзе Эўропы.

Пётр Сквеціньскі заканчвае свае разважаньні меркаваньнем, што аншлюс Беларусі замацаваў бы імпэрскі статус Расеі й шкодна паўплываў бы на псыхіку расейцаў. Усё разам нясе вялікую пагрозу сусьветнай бясьпецы.

Sieci/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт