Logo Polskiego Radia
Print

Гаспадарка Кітая слабее, але статыстыка надалей малюецца ружовым колерам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2019 12:43
Эканоміка Кітая мела ў мінулым годзе самы слабы вынік з 1990 году.
PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Dziennik Gazeta Prawna
Кітайская гаспадарка слабее, але афіцыйная статыстыка надалей малюецца ружовым колерам. Эканоміка Кітая мела ў мінулым годзе самы слабы вынік з 1990 году. Кітайскі ВУП у 2018 годзе вырас на 6,6%. Дадзеныя адпавядалі прагнозам, аднак, нягледзячы на гэта, фінансавыя рынкі не ўспрынялі інфармацыю аптымістычна. Чаму? Дадзеныя пацьвердзілі, што тэмп кітайскага росту быў найслабейшым з 1990 году. І гэта, хутчэй за ўсё, не канец запавольваньня.
Дадаткова, паўсюдна да кітайскай урадавай статыстыкі ставяцца скептычна. Эканамісты шукаюць альтэрнатыўныя спосабы вымярэньня эканамічнай актыўнасьці ў Кітаі. Многае сьведчыць аб тым, што эканамічны рост у краіне значна меншы, чым паведамляецца ў афіцыйнай статыстыцы.
Міжнародны валютны фонд спадзяецца, што ў гэтым і наступным годзе ВУП Кітаю будзе расьці ў тэмпе 6,2%. «Запавольваньне росту ў Кітаі можа быць хутчэйшым, чым чакалася, асабліва, калі ўтрымаецца напружаньне ў гандлі, што можа выклікаць раптоўны распродаж на фінансавых і гандлёвых рынках, як было ў 2015-2016 гадах», – ацэньваюць аналітыкі МВФ.

Dziennik Gazeta Prawna

Кітайскі ВУП у 2018 годзе вырас на 6,6%. Дадзеныя адпавядалі прагнозам, аднак, нягледзячы на гэта, фінансавыя рынкі не ўспрынялі інфармацыю аптымістычна. Чаму? Дадзеныя пацьвердзілі, што тэмп кітайскага росту быў найслабейшым з 1990 году. І гэта, хутчэй за ўсё, не канец запавольваньня.

Дадаткова, паўсюдна да кітайскай урадавай статыстыкі ставяцца скептычна. Эканамісты шукаюць альтэрнатыўныя спосабы вымярэньня эканамічнай актыўнасьці ў Кітаі. Многае сьведчыць аб тым, што эканамічны рост у краіне значна меншы, чым паведамляецца ў афіцыйнай статыстыцы.

Міжнародны валютны фонд спадзяецца, што ў гэтым і наступным годзе ВУП Кітая будзе расьці ў тэмпе 6,2%. «Запавольваньне росту ў Кітаі можа быць хутчэйшым, чым чакалася, асабліва, калі ўтрымаецца напружаньне ў гандлі, што можа выклікаць раптоўны распродаж на фінансавых і гандлёвых рынках, як было ў 2015-2016 гадах», – ацэньваюць аналітыкі МВФ.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт