Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: Крэмль хоча паглядзець, што Менск гатовы даць узамен за нафту і газ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2019 16:04
  • А.М.Дынэр.mp3
Апошнімі месяцамі расейская палітыка ў дачыненьні да Беларусі стала больш цьвёрдай.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Апошнімі месяцамі растуць спрэчкі паміж Расеяй і Беларусьсю. Іх прычынай зьяўляецца тупік у перамовах аб цэнах на энэргетычную сыравіну, што нэгатыўна адаб’ецца на беларускай эканоміцы. Каб захаваць залежнасьць Беларусі, Расея выкарыстоўвае палітычныя і прапагандысцкія спосабы. Беларускія ўлады маюць абмежаваныя магчымасьці супрацьстаяць гэтым дзеяньням, а адным са спосабаў зьяўляецца пошук падтрымкі, асабліва эканамічнай, у краінах Эўразьвязу.
Пра гэта гаворыцца ў чарговым нумары друкаванага выданьня Польскага інстытуту міжнародных спраў. Агляд праблем і выклікаў у беларуска-расейскіх адносінах падрыхтавала Анна Марыя Дынэр.
Экспэртка Інстытуту міжнародных спраў адзначае, што расейская палітыка ў дачыненьні да Беларусі стала больш цьвёрдай. Відаць, што Расея не шукае кампрамісу любым коштам. Масква хутчэй чакае прапанову з боку Менску. Крэмль хоча паглядзець, што Менск гатовы даць узамен за таньнейшыя нафту і газ.
А. М. Дынэр: А можа акажацца, што беларусы нядрэнна спраўляюцца з новымі цэнамі, што для Расеі будзе азначаць значна меншыя датацыі для беларускага бюджэту. Гэта першае. Другая справа: вельмі шмат гаварылася пра паглыбленую інтэграцыю з Расеяй. Тут бачнае выразнае нежаданьне Беларусі паглыбляць інтэграцыю, нават у рамках падпісанай у 1999 годзе дамовы аб Саюзнай дзяржаве. Такім чынам відаць, што расейцы чакаюць руху з беларускага боку. Мне падаецца, што пры ўсім гэтым расейцам ня хочацца рэагаваць вельмі рэзка, ці нейкім сілавым спосабам вырашаць спрэчку.
Нягледзячы на нежаданьне інтэгравацца з Расеяй, Беларусь усё роўна ў значнай ступені ня зможа без Расеі існаваць з увагі на эканамічныя, палітычныя і, найперш, вайсковыя сувязі – гаворыць экспэртка.
А. Дынэр: Але гэта ня значыць, што яна ня мае выбару, калі казаць пра напрамак інтэграцыі. Лукашэнка ўжо сказаў, што нават калі і павінна ўзьнікнуць агульная валюта, то гэта ня можа быць расейскі рубель. Што для расейцаў цалкам непрымальнае. І гэта першая праблема. Далей ідуць спэкуляцыі пра пасаду адзінага прэзыдэнта. Ва ўмове з 1999 году такая пасада не прапісана. Для гэтага трэба было б прынамсі памяняць дамову, што зьяўляецца вельмі складаным працэсам. Нават невядома, з якой мэтай гэта магло б быць зроблена. Гаворыцца, што гэта дапамагло б Уладзіміру Пуціну застацца пры ўладзе. Але ў гэтым выпадку прасьцей хіба было б памяняць расейскую канстытуцыю.
Паводле Анны Дынэр, Беларусь, магчыма, будзе хацець вызначыць адзіную мытную ці акцызную палітыку.
Экспэртка ў сваім аглядзе піша, што Беларусь ня згодзіцца на разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі расейскай вайсковай базы. Лукашэнка будзе супраціўляцца, хіба што ў яго ня будзе выйсьця.
А. Дынэр: Калі б такая база ўзьнікла, то адначасова паявілася б пытаньне, хто зьяўляецца галоўнакамандуючым у Беларусі. Я не ўяўляю, што расейскія войскі, якія б знаходзіліся ў такой базе, падпарадкоўваліся б беларускаму кіраўніцтву. Гэты была б вельмі вялікая праблема для іміджу Лукашэнкі, але і ўнутрыпалітычная праблема. Сёньня гэта ён вырашае, ці войска павінна быць задзейнічана, якім чынам, супраць каго. Гэта яму падпарадкоўваецца войска і на гэтым замацоўваецца частка яго аўтарытэту. Калі б так не было, то якія гарантыі Лукашэнка мог бы даць Украіне, што з яго тэрыторыі ня будзе ніякай атакі? Што б здарылася, калі б расейскія сілы былі выкарыстаныя супраць іншых суседзяў Беларусі? Ці Беларусь за гэта адказвала б, ці не? Як бы гэта ўплывала на ўнутраную сытуацыю ў Беларусі? Гэта вельмі цяжкія пытаньні.
Анна Дынэр мяркуе, што Лукашэнка будзе рабіць усё, каб гэтай базы не было, як і ў выпадку авіябазы. Прычым, наша суразмоўца не выключае, што беларускі прэзыдэнт хацеў бы атрымаць ад Расеі сыстэму С-400, ці ракетныя ўстаноўкі Іскандэр. Яны былі б разьмешчаныя на беларускай тэрыторыі, але былі б пад кіраўніцтвам Беларусі.
На мінулым тыдні адбыўся візыт старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Міхаіла Мясьніковіча ў Варшаву. На думку Анны Дынэр, гэты візыт ня быў нечым надзвычайным.
А. Дынэр: Гэта адказ на візыт польскай дэлегацыі ў 2017 годзе ў Менск. Трэба дадаць, што візыт Міхаіла Мясьніковіча павінен быў адбыцца ў кастрычніку мінулага году, але ён быў перанесены з увагі на мясцовыя выбары ў Польшчы. Гэта візыт-адказ. Сэнат Сэйму Польшчы сустракаўся з прэм’ерам, прэзыдэнтам. Парлямэнцкія кантакты паміж краінамі дастаткова інтэнсіўна разьвіваюцца з 2016 году. Такім чынам, гэта нічога надзвычайнага. Беручы пад увагу мову дыпляматыі, Міхаіл Мясьніковіч займае адну з найважнейшых пасадаў у Беларусі, у прынцыпе, беручы пад увагу Канстытуцыю, зьяўляецца другой асобай у дзяржаве. Таму яго так прымаюць у Польшчы. Трэба дадаць, што кантакты паміж краінамі разьвіваюцца. Яны яшчэ не дасягнулі найвышэйшага ўзроўню, вельмі даўно не было ніякага прэзыдэнцкага візыту. Але гэта суседзкія краіны. І гэтае суседзтва стварае нагоду для шматлікіх кантактаў.
Варта, каб Польшча надалей падтрымлівала ўлады Беларусі ў іх памкненьні захаваць незалежнасьць, а таксама падтрымлівала стварэньне вобразу Беларусі, як нэўтральнага месца перамоваў – піша ў сваім аглядзе Анна Дынэр.

Апошнімі месяцамі растуць спрэчкі паміж Расеяй і Беларусьсю. Іх прычынай зьяўляецца тупік у перамовах аб цэнах на энэргетычную сыравіну, што нэгатыўна адаб’ецца на беларускай эканоміцы. Каб захаваць залежнасьць Беларусі, Расея выкарыстоўвае палітычныя і прапагандысцкія спосабы. Беларускія ўлады маюць абмежаваныя магчымасьці супрацьстаяць гэтым дзеяньням, а адным са спосабаў зьяўляецца пошук падтрымкі, асабліва эканамічнай, у краінах Эўразьвязу.

Пра гэта гаворыцца ў чарговым нумары друкаванага выданьня Польскага інстытуту міжнародных спраў. Агляд праблем і выклікаў у беларуска-расейскіх адносінах падрыхтавала Анна Марыя Дынэр.

Экспэртка Інстытуту міжнародных спраў адзначае, што расейская палітыка ў дачыненьні да Беларусі стала больш цьвёрдай. Відаць, што Расея не шукае кампрамісу любым коштам. Масква хутчэй чакае прапанову з боку Менску. Крэмль хоча паглядзець, што Менск гатовы даць узамен за таньнейшыя нафту і газ.

А. М. Дынэр: А можа акажацца, што беларусы нядрэнна спраўляюцца з новымі цэнамі, што для Расеі будзе азначаць значна меншыя датацыі для беларускага бюджэту. Гэта першае. Другая справа: вельмі шмат гаварылася пра паглыбленую інтэграцыю з Расеяй. Тут бачнае выразнае нежаданьне Беларусі паглыбляць інтэграцыю, нават у рамках падпісанай у 1999 годзе дамовы аб Саюзнай дзяржаве. Такім чынам відаць, што расейцы чакаюць руху з беларускага боку. Мне падаецца, што пры ўсім гэтым расейцам ня хочацца рэагаваць вельмі рэзка, ці нейкім сілавым спосабам вырашаць спрэчку.

Нягледзячы на нежаданьне інтэгравацца з Расеяй, Беларусь усё роўна ў значнай ступені ня зможа без Расеі існаваць з увагі на эканамічныя, палітычныя і, найперш, вайсковыя сувязі – гаворыць экспэртка.

А. Дынэр: Але гэта ня значыць, што яна ня мае выбару, калі казаць пра напрамак інтэграцыі. Лукашэнка ўжо сказаў, што нават калі і павінна ўзьнікнуць агульная валюта, то гэта ня можа быць расейскі рубель. Што для расейцаў цалкам непрымальнае. І гэта першая праблема. Далей ідуць спэкуляцыі пра пасаду адзінага прэзыдэнта. Ва ўмове з 1999 году такая пасада не прапісана. Для гэтага трэба было б прынамсі памяняць дамову, што зьяўляецца вельмі складаным працэсам. Нават невядома, з якой мэтай гэта магло б быць зроблена. Гаворыцца, што гэта дапамагло б Уладзіміру Пуціну застацца пры ўладзе. Але ў гэтым выпадку прасьцей хіба было б памяняць расейскую канстытуцыю.

Паводле Анны Дынэр, Беларусь, магчыма, будзе хацець вызначыць адзіную мытную ці акцызную палітыку.Экспэртка ў сваім аглядзе піша, што Беларусь ня згодзіцца на разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі расейскай вайсковай базы. Лукашэнка будзе супраціўляцца, хіба што ў яго ня будзе выйсьця.

А. Дынэр: Калі б такая база ўзьнікла, то адначасова паявілася б пытаньне, хто зьяўляецца галоўнакамандуючым у Беларусі. Я не ўяўляю, што расейскія войскі, якія б знаходзіліся ў такой базе, падпарадкоўваліся б беларускаму кіраўніцтву. Гэты была б вельмі вялікая праблема для іміджу Лукашэнкі, але і ўнутрыпалітычная праблема. Сёньня гэта ён вырашае, ці войска павінна быць задзейнічана, якім чынам, супраць каго. Гэта яму падпарадкоўваецца войска і на гэтым замацоўваецца частка яго аўтарытэту. Калі б так не было, то якія гарантыі Лукашэнка мог бы даць Украіне, што з яго тэрыторыі ня будзе ніякай атакі? Што б здарылася, калі б расейскія сілы былі выкарыстаныя супраць іншых суседзяў Беларусі? Ці Беларусь за гэта адказвала б, ці не? Як бы гэта ўплывала на ўнутраную сытуацыю ў Беларусі? Гэта вельмі цяжкія пытаньні.

Анна Дынэр мяркуе, што Лукашэнка будзе рабіць усё, каб гэтай базы не было, як і ў выпадку авіябазы. Прычым, наша суразмоўца не выключае, што беларускі прэзыдэнт хацеў бы атрымаць ад Расеі сыстэму С-400, ці ракетныя ўстаноўкі Іскандэр. Яны былі б разьмешчаныя на беларускай тэрыторыі, але былі б пад кіраўніцтвам Беларусі.

На мінулым тыдні адбыўся візыт старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Міхаіла Мясьніковіча ў Варшаву. На думку Анны Дынэр, гэты візыт ня быў нечым надзвычайным.

А. Дынэр: Гэта адказ на візыт польскай дэлегацыі ў 2017 годзе ў Менск. Трэба дадаць, што візыт Міхаіла Мясьніковіча павінен быў адбыцца ў кастрычніку мінулага году, але ён быў перанесены з увагі на мясцовыя выбары ў Польшчы. Гэта візыт-адказ. Сэнат Сэйму Польшчы сустракаўся з прэм’ерам, прэзыдэнтам. Парлямэнцкія кантакты паміж краінамі дастаткова інтэнсіўна разьвіваюцца з 2016 году. Такім чынам, гэта нічога надзвычайнага. Беручы пад увагу мову дыпляматыі, Міхаіл Мясьніковіч займае адну з найважнейшых пасадаў у Беларусі, у прынцыпе, беручы пад увагу Канстытуцыю, зьяўляецца другой асобай у дзяржаве. Таму яго так прымаюць у Польшчы. Трэба дадаць, што кантакты паміж краінамі разьвіваюцца. Яны яшчэ не дасягнулі найвышэйшага ўзроўню, вельмі даўно не было ніякага прэзыдэнцкага візыту. Але гэта суседзкія краіны. І гэтае суседзтва стварае нагоду для шматлікіх кантактаў.

Варта, каб Польшча надалей падтрымлівала ўлады Беларусі ў іх памкненьні захаваць незалежнасьць, а таксама падтрымлівала стварэньне вобразу Беларусі, як нэўтральнага месца перамоваў – піша ў сваім аглядзе Анна Дынэр.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт