Logo Polskiego Radia
Print

Чаму беларусы выбіраюць Польшчу месцам жыхарства?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.04.2019 15:01
Ужо кожная дзясятая кампанія прыняла на працу кагосьці зь Беларусі.
www.pixabay.com

«Чаму я выбіраю Польшчу» – пад такім загалоўкам «Gazeta Wyborcza» друкуе артыкул пра беларусаў, якія пераехалі жыць у Польшчу. Паводле інфармацыі Ўпраўленьня па пытаньнях іншаземцаў, колькасьць грамадзян Беларусі, якія атрымалі права пражываньня ў Польшчы, вырасла да звыш 21 тыс. Такім чынам беларусы занялі другое месца пасьля ўкраінцаў сярод іншаземцаў у Польшчы. Ужо кожная дзясятая кампанія прыняла на працу кагосьці зь Беларусі, а згодна прагнозам, будзе іх яшчэ больш, нават да 500 тыс. Што прыцягвае беларусаў у Польшчы? Перш за ўсё вышэйшыя заробкі, але таксама большая стабільнасьць і свабода.

За добрую працу ў Польшчы плацяць нават у тры разы болей, чым у Беларусі. Выданьне прыводзіць прыклад Сяргея з Горадні. Ён працаваў у будаўніцтве, але заробкі былі малыя. Ён выбраў Расею, аднак там праца была надта цяжкай, умовы дрэннымі. І тады вырашыў пераехаць у Польшчу, хаця ня ведаў мовы, ніколі раней ня быў у краіне. І цяпер вельмі задаволены, зарабляе 16 злотых «на рукі» за гадзіну (4,2 даляра). Аказалася таксама, што ён можа аформіць Карту паляка, паколькі ў мамы ў пашпарце была ў графе прапісаная нацыянальнасьць: польская.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт